Новы альбом Крамбамбулі
Новы альбом Крамбамбулі
...У жанры “альтэрнатыўны поп” як заўсёды ня будзе роўных праекту “Крамбамбуля”. Яе “Сьвяточны альбом” без сумневу станецца адным зь першых па продажах. Зараз “крамбамбульцы” думаюць над канцэпцыяй дыска і разьлічваюць прэзэнтаваць праграму на Хэлоўін. “Плянуем зрабіць вялікую прэзэнтацыю ў КЗ “Менск” якраз у гэты дзень і моцна пацешыць гледачоў. Усім нам якраз не стае весялосьці”, - кажа прадусар праекту Ганна Вольская і спадзяецца, што нікому ня прыйдзе да галавы забараняць іх новае шоў. Разам зь Лявонам Вольскім новыя песьні “Крамбамбулі” сьпяюць Сяргей Міхалок зь “Ляпіса Трубецкога” і Аляксандр Кульлінковіч зь “Нэйра Дзюбеля”. Цалкам мажліва, што да гэтай тройцы далучыцца лідэр “J_Moрс” Уладзімер Пугач.
Паведамляе "Тузін гітоў"
Паведамляе "Тузін гітоў"
- Alonka
- Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
- Posts: 1341
- Joined: 16.09.2005 - 15:37
- Location: Менск
- Contact:
Сёньня зь Лявонам сустракаліся як раз на конт Крамбамбулі. Казаў, што новы альбом пішацца ў стылі рок-н-рола. Магчыма, што выйдзе на Каляды, калі пасьпеюць запісацца. Калі не, усё роўна будзем спрабаваць зрабіць вялікі канцэрт, дзе ўжо будуць прэзэнтаваныя штук 10 новых песень.
And I'm sorry for just being me...
Гэта добраАлёнка wrote:Сёньня зь Лявонам сустракаліся як раз на конт Крамбамбулі. Казаў, што новы альбом пішацца ў стылі рок-н-рола. Магчыма, што выйдзе на Каляды, калі пасьпеюць запісацца. Калі не, усё роўна будзем спрабаваць зрабіць вялікі канцэрт, дзе ўжо будуць прэзэнтаваныя штук 10 новых песень.
Усё на крыві, усё на касцях,
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
Offtop: Рухавік форуму чамусьці не жадае бачыць лацінкавых літараў у імёнах. У тэксце можна пісаць колькі жадаеш, а ў імёнах - не... Пакуль не знайшоў рашэньня праблемы...Anonymous wrote:Мой папярэдні пост недарэчна сапсаваны няпрыняццем лацінкавае літары "сь" у імені. Непарадак . Дарэчы, наколькі памятаю, гасьцёўня НРМ.бай.ком не прыймае лацінкавую "ў".
- Alonka
- Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
- Posts: 1341
- Joined: 16.09.2005 - 15:37
- Location: Менск
- Contact:
Стась, лістуйце [email protected]. А апошняй плыткі Крамбы ў мп3 пакуль нідзе няма.
And I'm sorry for just being me...