Page 1 of 3

Тэксты песень NRMа

Posted: 2.07.2006 - 22:21
by Рома
У мяне іх шмат, некаторыя пералічу":Бацька","Бывай","Дзе тое слова","Зомбі","Нацыя".....і так далей...
Калі патрэбна што пішыці....

Posted: 2.07.2006 - 23:19
by Slaver
Ведаеш, а ў кнізе "Іх Мроя, Іх N.R.M." ёсьць усе тэксты... І на сайце польскай амбасады, калі не памыляюся, таксама ўсе. І на сайце N.R.M. былі, пакуль сайт жывы быў... Хутка зноўку будзе.

Posted: 3.07.2006 - 09:59
by Kat
Slaver, а калі ўжо сайт НРМа працаваць будзе???

Posted: 3.07.2006 - 11:03
by Рома
Так у мяне і тэксты і акорды есць

Posted: 6.07.2006 - 20:01
by Guest
Можа ў каго ёсць словы песні 10 NRM??? 8)

Posted: 23.07.2006 - 01:47
by Фан
>>>Можа ў каго ёсць словы песні 10 NRM???

Richstabs.narod.ru

Posted: 3.08.2006 - 23:40
by DM
Нідзе ў нэце не магу адшукаць тэкст маёй любімай песьні NRM "Лёгкія-Лёгкія". Ці не падкажаце дзе яго знайсьці можна7

Posted: 4.08.2006 - 10:16
by Alonka
Здымай сядло, гасі сьвятло,
Па плечы сьнегу намяло.
Ці то ня сьнег, ці проста час
Зьмяняе сьвет, зьмяняе нас.
Растуць дамы пасьля дажджу,
Будуем мы сваю мяжу.
Будуем мы магутны мур,
Каб там схаваць сваю душу.

Рэфрэн:
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя.
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.

У сьветлым сьне ці ў цёмных днях
Сказалі мне, што ты – мая.
Ніхто нічый, усе свае,
І кожны дбае пра сябе.
І кожны сам сабе бальзам
На раны лье начной парой.
І мы глядзім бязглузды фільм,
Дзе кожны – сам сабе герой.
Рэфрэн.

Было і ёсьць, і наша злосьць
Нібыта ў глытках нашых косьць.
Над намі страх нібыта сьцяг,
І мы жывем, нібы ў гасьцях.
Зьбірай сяброў, запальвай газ -
Усё стагодзьдзе – дэкаданс.
Здымай сядло, гасі сьвятло -
Па плечы сьнегу намяло.
Рэфрэн.

Posted: 4.08.2006 - 18:48
by macie3k
DM wrote:Нідзе ў нэце не магу адшукаць тэкст маёй любімай песьні NRM "Лёгкія-Лёгкія". Ці не падкажаце дзе яго знайсьці можна7
усе (акрамя самых новых) тэксты знойдзеш на http://nrm.art.pl/main.php?id=teksty

Posted: 13.08.2006 - 18:00
by Solv
Тольки для цябе-гэта сапраудны гит!!! Вось тольки прыдзецца слухаць яе у дрэннай якасци, ци Лявон прыслухаецца да народу ды уключыць яе у альбом?
Можа хто дапаможа, і выкладзе словы, бо вельмі ж песьня прыгожая!!!
А з акардамі ужо сам разбяруся:)

Posted: 14.08.2006 - 18:46
by DM
2 Alonka:
Вялікі дзякуй!

Posted: 23.08.2006 - 19:59
by Valodsviet
Хто небудзь дакладна ведае словы "Я -- рок музыкант!"? Мяне цікавіць 2гі куплет..

Posted: 23.08.2006 - 22:22
by Alonka
Valodsviet,
Я супраць блакітных і залатых,
Я не выношу пустыя вочы.
Ведайце, я не з тых,
Хто жыве па законах ночы.
Хай праўда заменіць паветра,
Гітара скрыгоча як танк,
Я сабе застануся верным,
Я - рок-музыкант.

Posted: 23.08.2006 - 23:40
by Мікалай
Вось было бы крута, калі бы N.R.M. перасьпявалі гэтую песьню. Зрабілі бы яе больш цяжкай.Алён можа спытаеш Лявона :wink:

Posted: 24.08.2006 - 09:22
by Alonka
Мікалай, Лявон вельмі скептычна ставіцца да ўсяго, што зьвязана з Мрояй.

Posted: 24.08.2006 - 18:30
by Valodsviet
Alonka wrote:Мікалай, Лявон вельмі скептычна ставіцца да ўсяго, што зьвязана з Мрояй.
Вось так заўсёды! :( Усё лепшае забываюць і скідаюць у топку...

Posted: 24.08.2006 - 19:19
by Alonka
Valodsviet, гэта ў 18 гадоў яно лепшае. У 40 Вы будзеце глядзець на ўсё зь іншага боку.

Posted: 24.08.2006 - 19:51
by Valodsviet
Можа быць...
Але, ня трэба жа так заступацца за Лявона! :)) Ды й ніхто ня ведае, што ён там сапраўды думае. Бо часам бывае, што 40 гадоў думаеш, як у 18, а бывае й наадварот...

Posted: 24.08.2006 - 21:35
by Alonka
Valodsviet, а чаму б мне за сябра не заступіцца? :lol:

Posted: 25.08.2006 - 00:10
by Kascjuszka
гэта такі ж анрыал, які і тое, што нэрэмэ засьпявае ''слухай бацьку''...