Page 1 of 5
Менск-Мінск
Posted: 13.07.2006 - 22:20
by Рома
Выбачайце калі назву песні не так напісаў, але дзе можна занайсці гэтую песню???
Posted: 13.07.2006 - 22:29
by Zap
Тут можна спампаваць лайв-запіс, але гэтая версія трошкі адрозьніваецца ад той, што гралася на сходзе.
Posted: 13.07.2006 - 22:49
by Рома
Дзякуй
Posted: 13.07.2006 - 23:14
by Рома
А гэта запіс з "Графіці"??? Так??? Блін як шкада што я туда не патрапіў!!!
Posted: 13.07.2006 - 23:19
by Alonka
Рома, так, адтуль сьпірачаны

Posted: 14.07.2006 - 10:29
by Iкс
Песьня можа стаць класiкай адразу.

Posted: 14.07.2006 - 14:29
by Рома
Ага, афігенная песьня!!!
Posted: 15.07.2006 - 00:14
by Крумкач
Прывiтаньне yсiм!
хто-небудзь словы песнi Менск-Мінск ведае? Напiшыце калi ласка!
Posted: 15.07.2006 - 09:43
by Alonka
Дарагія мінчане і госьці сталіцы,
Я хачу з вамі болем сваім падзяліцца.
Карацей, гэта брыдка, але сэ ля ві,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і.
Рэфрэн:
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Падваеньне асобы зрывае нам дах,
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы.
Першы горад, які называецца Менск,
Ня ўбачыш на мапах, у гэтым і сэнс,
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат таго, хто ў горадзе Мінску жыве.
А ў Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бэтонны паркан,
І дзяцінства майго прамільгнулыя дні,
Зруйнаваных дамоў сьцены прывідныя.
Рэфрэн.
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там сьпіць час, тыя вежы касьцёлаў старых,
І дахоўка на стрэхах, двары і муры.
Рэфрэн.
Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і мацца,
І вялікі кастрычнік, і радаўніца,
І пьяная сьляза, і такая папса,
Што ратунку ня дасьць ні "Мізім", ні "Упса" .
Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць,
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не зьгіне, не згарыць,
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.
Posted: 15.07.2006 - 10:03
by Zap
Здавалася мне заўсёды, што "Ня ўбачыш на мапах, у гэтым і сэнс", але магу памыляцца.
Posted: 15.07.2006 - 10:39
by Alonka
Усё адрэдагавалі. Але ня цыкліцеся на тэксьце, бо ён, хутчэй за ўсё, трошкі зьменіцца. І ўвогуле, не маглі ўжо афіцыйнага запісу дачакацца

Posted: 15.07.2006 - 10:59
by Kat
Alonka, ну ты ж ведаеш!!!!!!!! няма ніякай магчымасьці чакаць! фаны проста наступаюць на пяткі музыкам, шпіёняць па чорнаму, каб пець разам з імі нават тое, што гучыць упершыню.

Posted: 15.07.2006 - 11:00
by Kat
а песьня сама сапраўды дах зносіць... маааауууууууууу!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Posted: 15.07.2006 - 12:19
by Alonka
Kat, я ведаю, канешне... Мне ж потым даводзіцца прабачэньня прасіць у Лявона...
Posted: 15.07.2006 - 12:29
by sirik
Alonka, а чыя словы? Алезіс ці Лявон пастараўся? Проста тэкст - на ўзроўне (у прынцыпе - як заўсёды:) )
Posted: 15.07.2006 - 12:32
by Alonka
sirik, Лявона словы.
Posted: 15.07.2006 - 12:33
by sirik
апошні слупок праўда крыху выдзяліўся ))))
Posted: 15.07.2006 - 12:36
by Alonka
sirik, у сэньсе?
Posted: 15.07.2006 - 12:37
by sirik
Alonka, а як там Вашыя справы? Візы атрымалі? Мы толькі з другой спробы

Амбасада ўсё жартуе і жартуе))))
Posted: 15.07.2006 - 12:52
by sirik
Alonka wrote:sirik, у сэньсе?
не, ты нічога не падумай, проста папярэднія атрымаліся неяк больш як бы мовіць пафасныя...
