Page 2 of 3

Posted: 23.08.2006 - 08:58
by Solv
Мікалай, гэта вельми марудная справа. Паиятаю у мяне на 5 тактау ушло 3 гадзины часу, пасля гэтага забросиу справу. Самае скаданае набраць такт, каб ен быу завершаным.

Posted: 23.08.2006 - 10:45
by VOLNY

Alonka, а Лявон не карыстаецца гэтай праграмай для напісаньня музыкі?

Вельмі сумняваюся. Напачатку, калі я хацеў паслухаць напісанае мною у адзіным выглядзе, я набіраў табы. Але зараз значна прасцей запісываць некалькі трэкаў адначасова ў якім-небудзь простым гукавым рэдактары, кшталту Cool Edit

Posted: 23.08.2006 - 16:49
by Alonka
Віталік, калі былі ва Ўкраіне, убачылі, што мы з вамі разумеем адзін аднаго амаль без праблемаў. Гэта наконт мовы. Што тычыцца канцэрту, дык неяк была размова менавіта зь "Лялькай". Іх умовы нам не падыходзяць.

Мікалай, для напісаньня музыкі Лявон карыстаецца гітарай і клявішамі ;)

Posted: 23.08.2006 - 17:22
by VOLNY
Дарэчы, ён яшчэ не зусім забыўся на клявішы? Цікава было б Лявона за "расчоскай" пабачыць ;)

Posted: 23.08.2006 - 18:15
by Alonka
VOLNY, гэта можна было перыядычна бачыць на канцэртах Крамбамбулі, калі граліся "Айрылык" і "Няма". А яшчэ на запісах клявішныя таксама заўсёды Лявон прапісвае.

Posted: 27.08.2006 - 23:48
by VOLNY
Насамрэч? Прышпільна ;) Я проста на Крамбамбулю не хаджу. А на запісах памятаю - здаецца, ў фільме на "Радыё Крамбамбуля"

Posted: 28.08.2006 - 00:02
by VOLNY
Накіды "Лёгкіх". Не зусім дакладныя,без бубнаў, без вакала, не даканца ;) Самому лянота сканчаць - мо хто зоймецца
Midi+gtp

Posted: 28.08.2006 - 09:51
by Solv
ну вось и зарэгистрвауся, и спампавау. Зараз слухать буду!

Posted: 30.08.2006 - 21:08
by litwin1794
Калі хто сур'ёзна будзе займацца гэтым, то прапаную не пакідаць без увагі песні Мроі і творы НРМ часоў альбомаў ЛаЛаЛа і Одзірыдзідзіна

Posted: 2.09.2006 - 22:22
by Мікалай
Было бы выдатна, калі бы спадар Вольскі даў ноты сваіх песень :P

Posted: 2.09.2006 - 22:53
by macie3k
то яны б мусілі разам сустрэцца й запісаць. папрасіў я нядаўна Піта каб паказаў мне як граць Гадзючнік - ён узяў гітару і пачаў штосьці брынькаць і падпяваць. «Піт, але я б хацеў нармальныя акорды» сказаў я. «а... акорды... то я ня ведаю, у Лявона пытай» :mrgreen:

Posted: 2.09.2006 - 22:58
by Мікалай
macie3k, :lol:

Posted: 3.09.2006 - 12:55
by Solv
Ну Пит и прыкалист!!! Хаця навогул таки рок-н-рольны стыль простыми акордами граць не вельми прыемна. Ну неце ёсць знатыя табы на гэтую песьню

Posted: 3.09.2006 - 21:17
by macie3k
я ведаю, што ёсьць, пытаў яшчэ раней.

а проостыя акорды для простай ігры пры вогнішчы тожа патрэбны, асабліва для гэтай песьні - яна заслугуе каб стаць гітам як на прыклад "3 чарапахі".

Posted: 4.09.2006 - 06:55
by Solv
а у падборцы и акорды ёсць, тольки пвтрэбна замест С5, напрыклад граць С (гэта кали на акустычнай) г зн квинты замяняць адпаведными акордами, усё проста, прыемных спевау!!!

Posted: 4.09.2006 - 17:58
by rohach
ne... takoj tannaj progaj karystacca :)) nauracci :)

Posted: 5.09.2006 - 12:45
by Solv
rohach, ДЫК ПРАПАНУЙ ЛЕПШУЮ!!!

Posted: 29.10.2006 - 11:26
by VOLNY
Акткальна з нагоды мінулага рок кола. Мясцовы час)) Драмы ўламач было падбіраць, як заўсёды) Астатняе - дакладенька

Posted: 16.11.2006 - 16:20
by Мікалай
VOLNY, атрымалася яшчэ што-небудзь падабраць? У мяне нешта не атрымоўваецца,ёсьць некалькі песень
Zet, але яны пакуль не да канца зробленыя, можа быць потым выкладу.

Posted: 16.11.2006 - 22:31
by VOLNY
Не, сам ведаеш, справа марудная. А як вам "Мясцовы Час"? Мы проста гэту песню на на Рок Кола рыхтавалі