Page 1 of 2

"Песні свабоды-2" + Караткевіч

Posted: 29.07.2006 - 18:48
by Gansales
На "Песнях свабоды-2" ёсць такі трэк пад чароўным нумарам 5:

Лявон Вольскі. Ворагам. З праекту «Скрыпка дрыгвы» на вершы У.Караткевіча

На сайце "За свабоду!" напісана:
З тэхнічных прычынаў гэтая песьня пакуль недаступная для загрузкі. Просім прабачэньня!


Дык вось!
Дзе б знайсці тыя "Песні свабоды-2"

Posted: 30.07.2006 - 09:33
by www
падписвайся на сайце www.za-svabodu.org

Posted: 30.07.2006 - 15:12
by хрысціна
а сам дыск можна дзе-небудь знайсці, ці толькі праз інет?

Posted: 31.07.2006 - 01:37
by drapeznik
хрысціна wrote:а сам дыск можна дзе-небудь знайсці, ці толькі праз інет?
Вядома можна. На управе. Машэрава 8. =)

Posted: 31.07.2006 - 10:43
by хрысціна
дзякуй:) а там ён ўжо ёсць?

Posted: 31.07.2006 - 16:23
by drapeznik
Ня ведаю. Можа і ёсьць. Але ж хутчэй за ўсё будзе распаўсюджвацца толькі праз замовы. =(

Posted: 31.07.2006 - 17:20
by хрысціна
можа і так... я замовіла, паглядзім, што атрымаецца:)

Posted: 3.08.2006 - 00:07
by Slaver
Песьню ўжо можна спампаваць на www.za-svabodu.org!

Posted: 3.08.2006 - 22:39
by хрысціна
цікава...зараз паспрабуем:)

Posted: 4.08.2006 - 00:58
by Kascjuszka
а я ня буду замаўляць.
тыя песьні ў мяне даўно ўжо ёсьць.

і сэнс складанкі, дзе амаль толькі гітовыя песьні ?
песьні першай частцы былі амаль зусім ня чутыя, але сталі любімымі праз плошчу..
а гэты дыск? я расчараваны...

Posted: 4.08.2006 - 13:53
by Kat
Kascjuszka, тады мне прынясеш, калі ёсць.... а то ўсё толькі абяцанкі-цацанкі :)

Posted: 4.08.2006 - 16:22
by хрысціна
а вось мне дастаткова спадабаўся альбом:) можа першы і быў трохі лепей, але гэты таксама добры!

Posted: 4.08.2006 - 22:00
by drapeznik
Kascjuszka wrote:а я ня буду замаўляць.
тыя песьні ў мяне даўно ўжо ёсьць.

і сэнс складанкі, дзе амаль толькі гітовыя песьні ?
песьні першай частцы былі амаль зусім ня чутыя, але сталі любімымі праз плошчу..
а гэты дыск? я расчараваны...
Гм, нічога сабе амаль ня чутыя....

ZET. Радзіма - Свабода. - вядомая з 2000 года.
ULIS. Радыё Свабода. - таксама ня новая (альбом "Танцы на даху", 1993г.)
Narodny Albom. Край, ты мой край. - ( Таксама вядомая песьня)
Нестандарты Варыянт, IQ48, Вольскі. Паветраны шар. - (альбом "Віза НРМ")
Neuro Dubel. Беларусь перадусім! - ( Існавала на расейскай мове, у 2004 годзе зьявілася на "Генералы айчыннага року")
Мясцовы час. Я жыў. - (альбом таксамам гадоў 1989-1990)

Posted: 4.08.2006 - 23:24
by хрысціна
год выдання, на самой справе, нічога не кажыць. Некаторыя песні станавіліся вядомымі і праз 10 год пасля напісання:) таму ўсё добра і альбомы добрыя:)

Posted: 16.08.2006 - 00:18
by drapeznik
Дарэчы, спадарства, хто ў пятніцу ( 18га) будзе на сядзібе атрымліваць дыскі? Проста можна было б пазнаёміцца. =)

Posted: 16.08.2006 - 10:57
by Андрэй
хрысціна wrote:а вось мне дастаткова спадабаўся альбом:) можа першы і быў трохі лепей, але гэты таксама добры!
шчыра кажучы, дасталі ўжо гэтыя зборкі. у асноўным на іх перавыдаецца старое, добра вядомае, а калі есць што новое, дык звычайна, нейкае лайно. шкада грошай! бо на тыя грошы, што выдаткавалі на тры апошнія зборкі: ПС-1, ПС-2, ЧВ, можна было ўзяць тры маладыя гурты і забяспечыць іх сродкамі на запіс новых альбомаў у больш менш прыстойных ўмовах. прынамсі, мелі б нешта новенькае, а не ў пяцьсот першы раз слухалі б танцы на даху, альбо гомельскі вальс. Тым больш, што праблему папулярызацыі беларускай музыкі гэтыя дыскі не вырашаюць, бо 99% накладу разыходзяцца сярод дэмакратычных актывістаў, якія і так усё ведаюць.

Posted: 16.08.2006 - 15:03
by Iкс
Так, стоп, якога 18-га? Мне прыйшло запрашэнне на 16-е

Posted: 16.08.2006 - 22:29
by drapeznik
Iкс wrote:Так, стоп, якога 18-га? Мне прыйшло запрашэнне на 16-е
Гм, ну а мне ды яшчэ траім маім знаёмым на 18. З 18 па 20ю гадзіну

Posted: 17.08.2006 - 01:42
by Kascjuszka
Андрэй wrote:Тым больш, што праблему папулярызацыі беларускай музыкі гэтыя дыскі не вырашаюць, бо 99% накладу разыходзяцца сярод дэмакратычных актывістаў, якія і так усё ведаюць.
Вось тут я з Андрэем пагаджуся.

Posted: 17.08.2006 - 12:46
by VOLNY
99% накладу разыходзяцца сярод дэмакратычных актывістаў, якія і так усё ведаюць.
Дык народ, трэба не калекцыі кружэлак збіраць,a раздаваць іх. Яшчэ лепш - зрабіць колькі копій і таксама раздаваць