Page 1 of 1

А што калі?

Posted: 9.08.2006 - 08:30
by Костусь
Неўзабаве я вырашыў прапанаваць сваю ідэю на форуме.
Я прапаную дапамагчы музыкам, хай кожны з сябраў напіша рыфмаваныя чатыры радкі. а потым усю гэтую бязглуздую кашу перададзім Лявону Вольскаму, ён-та з ёй разбярэцца.
(Гэта ідэя не зацержана таму свае радкі не дасылайце. Я прашу толькі ацаніць маю ідэю і выказаць свае меркаванні.)

Posted: 9.08.2006 - 10:14
by Alonka
Костусь, толькі я не зразумела, у чым тут дапамога? Лічыце, што Лявон сам ня ў стане напісаць вартасны тэкст? :lol:

Posted: 9.08.2006 - 14:31
by Костусь
Я проста лічу, што з гэтай безглуздай кашы знойдзецца некалькі выдатных радкоў якія натхняць Вольскага, і дадуць яму новыя ідэі.
Ды яшчэ ведаю што некаторыя фан-клубы робяць песні, а чым мы горшыя?

Posted: 9.08.2006 - 15:35
by Alonka
Костусь, паверце мне, Лявону хапае натхненьня й новых ідэй і бяз нашай "бязглуздай кашы". А вось калі напісаць нешта кшталту гімна ф/к, гэта зусім іншая справа! Хто тут у нас паэт, а? :lol:

Posted: 10.08.2006 - 11:08
by litwin1794
А я прапаную Н.Р.М. напісаць хоць адну песню пра беларускую мову й яе сучасны стан...

Posted: 10.08.2006 - 14:23
by Андрэй
litwin1794 wrote:А я прапаную Н.Р.М. напісаць хоць адну песню пра беларускую мову й яе сучасны стан...
такая песня ўжо ёсць:

"...які народ, якая, на хрэн, мова. народ тупы, ён любіць жыць хранова..."

Posted: 11.08.2006 - 21:10
by litwin1794
Цалкам трэба прысвяціць гэтай праблеме песню, а не адзін сказ....