Page 1 of 1
Падтрымаем Вольскага і Варашкевіча!
Posted: 10.08.2006 - 14:21
by Андрэй
Фінальнае галасаваньне на Тузіне!
http://music.fromby.net/chart/
падтрымаем Вольскага і Варашкевіча. Будзьце уважлівы! Галасаваньне ідзе супраць, а не за, так што птушку трэба ставіць насупраць IQ48 (спадзяюся Алена мяне не паб'е

)
Posted: 11.08.2006 - 10:23
by Alonka
Андрэй, ой як паб'ю!!!

Ну ня цягне "Аўтабіяграфія" на песьню года аніяк. А галасаваць толькі з-за імёнаў... Я, канечне, вельмі люблю Лявона, але ж я за аб'ектыўнасьць. Аб'ектыўна - "Сьвятло" больш вартае звацца галоўным творам 2006-га на ТГ.
Posted: 11.08.2006 - 11:07
by Alonka
2004 - Крамбамбуля "Люблю"
2005 - ZET "Белакрылы анёл"
2006 - Варашкевіч/Вольскі "Аўтабіяграфія"
Спадарства, вам яшчэ не надакучыла?!

Posted: 11.08.2006 - 14:14
by Slaver
Напэўна, не надакучыла... Музычны прарыў года ў Беларусі! Лепшая песьня - кавэр на польскую песьню дваццацігадовай даўніны! Віват!
Posted: 11.08.2006 - 16:50
by Андрэй
Alonka wrote:
Спадарства, вам яшчэ не надакучыла?!

Шчыра кажучы мне "Сьвятло" надакучыла. Нейкая сумная песьня. Я канешне разумею, што такое у нас жыцьцё зараз, але хочацца чаго-небудзь весялейшага....
Posted: 11.08.2006 - 16:53
by Alonka
Андрэй, ага, а НРМ - самы аптымістычна-пазытыўны гурт Беларусі...
Posted: 11.08.2006 - 18:08
by Андрэй
Alonka wrote:Андрэй, ага, а НРМ - самы аптымістычна-пазытыўны гурт Беларусі...
чаму не, а як жа песьні пра каханьне, тры чарапахі, тры чарапахі 2...

Posted: 11.08.2006 - 22:04
by Kascjuszka
ЗА Лявона!!!
Лявон будзе паўсюль і кожны год!
Posted: 13.08.2006 - 10:46
by Alonka
Kascjuszka, галасаваць за імя - ці ня гэта ёсьць самая папсовая папса?

Posted: 14.08.2006 - 01:40
by Kascjuszka
я ж сьцябаюся:)