[акорды] Дзед Мароз

Тэксты, акорды, табулятуры песень гурту N.R.M. можна выкладваць і шукаць у гэтым форуме.

Moderators: Мікалай, Alonka, macie3k

Post Reply
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

[акорды] Дзед Мароз

Post by macie3k »

Code: Select all

 Fis             Gm
мы нарадзіліся дзеля таго,
каб сьвяціць і каб саграваць.
дзеля таго, каб вецер быў цёплы,
каб была мягкай трава,
дзеля таго, каб сонца і сьнег,
каб любіць адно аднаго.
зрэшты, якая ўжо розніца - 
гэта было даўно.

     B                      F  
     ня плач, ня плач, дзяўчыначка,
     Gm             Cis
     не наракай на лёс,
     табе свабоды скрыначку
     падорыць Дзед Мароз.

горад засыпаны сьнегам ушчэнт,
горад увесь пасівеў.
пенсіянэры ў тралейбусах
мараць пра СССР.
заплюшчы вочы свае,
палічы да ста дваццаці.
мы нарадзіліся дзеля таго,
каб ісьці па гэтым жыцьці.

     ня плач, ня плач, дзяўчыначка,
     не наракай на лёс,
     табе каханьня скрыначку
     падорыць Дзед Мароз.

     ня плач, ня плач, дзяўчыначка,
     не наракай на лёс,
     табе ўдачы скрыначку
     падорыць Дзед Мароз.
Post Reply