Pete Paff у Гомелі
Posted: 19.08.2006 - 12:29
18 жніўня ў Гомельскім гарадскім цэнтры культуры праходзіў першы дзень рок-фестывалю Slam Fest. Да гэтага мерапрыемства сябры моладзевых недяржаўных арганізацый правялі акцыю ў падтрымку беларускамоўнай музыкі і салідарнасьці з гамяльчанамі якія былі затрыманы падчас флэш-мобу 16 жніўня.
Падчас выступу групы Pete Paff быў узьняты вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, моладзь скандыравала “Жыве Беларусь!”, “Жыве Беларускі рок!”, “За Свабоду!”. Прыйшоўшыя на канцэрт былі ўраджаныя гэтым і праз хвіліну ўся пляцоўка падтрымала лозунгі. Ахова не замінала і калі апошняй песьняй Pete Paff выканалі “Песьню пра каханне” NRM зал быў па сапраўднаму Беларускім.