Page 1 of 1

Pete Paff у Гомелі

Posted: 19.08.2006 - 12:29
by Garri
18 жніўня ў Гомельскім гарадскім цэнтры культуры праходзіў першы дзень рок-фестывалю Slam Fest. Да гэтага мерапрыемства сябры моладзевых недяржаўных арганізацый правялі акцыю ў падтрымку беларускамоўнай музыкі і салідарнасьці з гамяльчанамі якія былі затрыманы падчас флэш-мобу 16 жніўня.
Падчас выступу групы Pete Paff быў узьняты вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, моладзь скандыравала “Жыве Беларусь!”, “Жыве Беларускі рок!”, “За Свабоду!”. Прыйшоўшыя на канцэрт былі ўраджаныя гэтым і праз хвіліну ўся пляцоўка падтрымала лозунгі. Ахова не замінала і калі апошняй песьняй Pete Paff выканалі “Песьню пра каханне” NRM зал быў па сапраўднаму Беларускім.

Posted: 19.08.2006 - 13:16
by Alonka
Гыгыгы, Pete Paff на рок-фэстывалі. Гучыць як анэкдот :lol:

Posted: 19.08.2006 - 15:55
by Андрэй
Alonka wrote:Гыгыгы, Pete Paff на рок-фэстывалі. Гучыць як анэкдот :lol:
мабыць выступалі ўсёж-ткі Гарадзкія?

Posted: 19.08.2006 - 23:01
by Garri
Не сапраўды Pete Paff . Піт яшчэ назваў гэты гурт самым нефармальным, ба на фэсце гралі ў асноўным панк, і вызначыў стыль Pete Paff як этна-панк :) , а таксама паабяцаў калі будзе дамова з арганізатарамі прыехаць ў Гомель праз 2 тыдні.

Posted: 20.08.2006 - 00:43
by Hippy
Дарэчы, у афішы было напісана, што будуць Гарадзкія,і Pete Paff насамрэч гучалі даволі нэфарматна...Але ўсё роўна усіх парвалі