Page 1 of 4
Давайце знаёміцца!
Posted: 23.08.2006 - 20:16
by Valodsviet
Пакуль я на гэтым форуме навічок, па гэтаму мне было бы цікава даведацца што-ніць пра вас. Канешне, калі вас не шукае КДБ, і вы не пужаецеся скрыць сваё цёмнае мінулае

.
Чучка пра сябе: Свае імя я напісаў сапраўднае: Валодсвет БАЦЬКАВІЧ. Сам я з Менску, мне 18, жыву на захадзе.
Аааааааа.... Яшчэ я хацеў сказаць, што люблю, калі кажуць шчыра

Posted: 23.08.2006 - 23:49
by Мікалай
Што я магу сказаць пра сябе,ну не ведаю. Мяне клічуць Мікалай, прозвішча маё Нелеп

. .Пакуль мне 17 гадоў але 25.08 будзе 18

.Паступіў у БДУ, люблю гуляць на электра-гітары. Вось мабыць і ўсё.

Posted: 24.08.2006 - 09:17
by Pshedocc
А мяне клічуць Іван, паступіў у ліцэй БДУ. Мне 15.
Posted: 24.08.2006 - 12:02
by Юрый
Маё імя, як бачыце, Юрый, мне 18 гадоў. Вучуся ў архітэктурна-будаўнічым каледжы ўжо на 3 курсе. У вольны час граю у гурце на барабанах... вось і ўсе..))
Posted: 24.08.2006 - 13:22
by Exile
Мяне клiчуць Алег. Вучуся ў СШ №51. Мне 16 гадоў.
Posted: 24.08.2006 - 15:15
by VOLNY
О, бачу тут людзі з Ліцэя БДУ! Калі актыўны беларус, хутка пазнаёмімся
Pshedocc, які твой нік на ліцэйскім форуме (lyceum-life)?
Re: Давайце знаёміцца!
Posted: 24.08.2006 - 17:12
by Guest
Я Дзімон:)) Сам толькі нядаўна зарэгістраваўся. Вучуся Ў БДУ. Збіраюся заўтра на канцэрт
Posted: 24.08.2006 - 18:25
by Valodsviet
Опа!
Людзі з БДУ і з Ліцэю! Колькі родных тут людзей!
Вольны, а ты хто? Ці табе нечага пра сябе распаввясьці?
Posted: 24.08.2006 - 18:26
by Valodsviet
Госьць,
Ээх, шкада! Але я хутчэй за ўсё заўтра не змагу пайсці на канцэрт

Posted: 24.08.2006 - 22:07
by maxsim
усе хто на канцэрт адгукнецеся
Posted: 24.08.2006 - 22:32
by drapeznik
Маё імя - Аляксандр. Мне 18 гадоў, вучуся у БДЭУ на Факультэце Моўнае Падрыхтоўкі на 2-гім курсе. Абавязкова заўтра буду на канцэрце.
Posted: 25.08.2006 - 00:15
by Alonka
Я буду.
Posted: 25.08.2006 - 01:17
by drapeznik
Alonka wrote:Я буду.
Хех, было б цикава, кали б вас тамака не было =). У кольки вам заутра можна патэлефанаваць? Након квиткоу на Зэт ды й, прабачце, клипа
Posted: 25.08.2006 - 08:19
by Pshedocc
Вольны, я толькі паступіў, таму не рэгістраваўся. Але хутчэй за ўсе будзе Pshedok. Я на фізіцы, а ты?
Posted: 25.08.2006 - 08:40
by Pshedocc
Усе, зарэгістраваўся. Дарэчы, пайду на канцэрт.
Posted: 25.08.2006 - 09:51
by хрысціна
зваць мяне Хрысціна:) мне 17 год, у гэтым годзе паступіла ў БДУІР, жыву ў М інску:) і на канцэрт пайду:)
Posted: 25.08.2006 - 09:55
by Alonka
Трэба недзе ўсім разам сустрэцца:)))
Узьнікае пытаньне: у каго сьцяг НРМ з Басоў?
Posted: 25.08.2006 - 14:08
by Slaver
Alonka, ну, я табе адказаў ужо. Ўсё роўна трэба рабіць новы і нармальёвы сьцяг. Ты б бачыла, як я яго перарабляў, каб можна было на дручок павесіць...
Posted: 25.08.2006 - 14:09
by VOLNY
Вольны, а ты хто? Ці табе нечага пра сябе распаввясьці?
Ха!
Вольны, я толькі паступіў, таму не рэгістраваўся. Але хутчэй за ўсе будзе Pshedok. Я на фізіцы, а ты?
Я таксама на фізыцы. Быў... А зараз - фізфак БДУ. Але ў Ліцэі часцяком бываю
Народ, на канцэрт сустрэнемся дзе ці не?
Posted: 25.08.2006 - 15:23
by хрысціна
на самой справе давайце! але ўжо часу няма, зараз трэба выходзіць...
