Page 1 of 1

[акорды] фабрыка

Posted: 29.09.2005 - 09:56
by macie3k

Code: Select all

уступ:   Dm Dsus2
         Dm Dsus2

Gm           B             Gm               F
і вось гэты новы дзень – дзень як дзень, з ланцугу.
а я ў вакно глядзеў празь імжу, праз смугу.
выбіраеш? выбірай каляровы небакрай.
выбіраеш? выбірай дзіўны край, індакітай.

     Dm      F                B Gm	
     толькі фабрыка ў маім акне
     будзе жыць у летаргічным сьне
     толькі фабрыка ў маім вакне
     не прачнецца нават па вясьне
	
прыйшоў гэты новы дзень і згарэў, не сагрэў.
і ты ў гэты новы дзень пасталеў, пастарэў.
робіш выгляд? я раблю, што люблю ўсю зямлю.
добры вечар, добры дзень... нібы колы па вадзе...

     толькі фабрыка ў маім акне
     будзе жыць у летаргічным сьне
     толькі фабрыка ў маім вакне
     не прачнецца нават па вясьне

прыйшоў невядома хто, шэры твар, бляклы твар,
сказаў, што цяпер ён тут гаспадар...

і можна ўсё забыць, есьці й піць, сноў ня сьніць.
і можна набыць віно і глядзець у вакно.
разумееш? зразумей, што ня згас яшчэ агмень,
а калі агмень ня згас, нам згасаць яшчэ ня час.

     толькі фабрыка ў маім акне
     будзе жыць у летаргічным сьне
     толькі фабрыка ў маім вакне
     не прачнецца нават па вясьне