Page 1 of 1
Наезд на Вольскага
Posted: 1.09.2006 - 18:31
by Андрэй
Вось тут:
http://bielarusaczka.livejournal.com/62 ... 2#t3076902
наезд на Вольскага. Прычым зусім не абгрунтаваны...

Posted: 2.09.2006 - 00:52
by Alonka
Андрэй, малыя, яшчэ нічога не разумеюць.
Posted: 2.09.2006 - 10:36
by macie3k
( хоць тое, што маглі б раз ці два ня зграць Паветранага ці Чарапахаў - сьвятая праўда

)
Posted: 2.09.2006 - 11:39
by Predatorre
а яшчэ маглі б не зайграць "Юра ..." і "Хавайся ў бульбу". канцэрт і так маленькі
Posted: 2.09.2006 - 16:36
by Slaver
Alonka, паведамі Лявону, што ўсіх даўно ўжо ванітуе ад "Юры, ёлкі-палкі, Коля" і "Хавайся ў бульбу". Калі ў праграме патрэбныя "дынамічныя" кампазыцыі, лепш пашукаць чаго-небудзь іншага, тым больш што ёсьць з чаго выбіраць. Калі апошні раз гучалі "Бамжы", "Мы жывем ня кепска", "Я еду", "Беларускi шлях", "На вулiцы маёй"? N.R.M. маюць найграную праграму, якая ўжо насамрэч прыелася, хаця вартых песень дзясяткі! Нават на такіх "салянках", як на Бангалор, трэба розныя песьні граць, ужо не кажучы пра сольнікі!
Posted: 2.09.2006 - 18:06
by macie3k
можа зрабіць апытаньне "каторыя песьні NRM вам найбольш дасталі?" і паказаць вынікі Лявону ?
Posted: 2.09.2006 - 18:28
by Андрэй
Predatorre wrote:а яшчэ маглі б не зайграць "Юра ..." і "Хавайся ў бульбу". канцэрт і так маленькі
самі ж і вінаваты... песьні насамрэч паганенькія, але калі было зладжанае адмысловае галасаваньне на сайце НРМ, якімсьці чынам (мабыць прышпіліўся хто, ці што?) гэтыя песьні аказаліся наверсе. Увыніку яны ўвайшлі на дыск да дзесяцігодзьдзя гурта і стала трапілі ў канцэртовую праграму (маўляў, народ патрабуе і ўсё такое...)
Posted: 2.09.2006 - 18:29
by Андрэй
Slaver wrote:Alonka, паведамі Лявону
дык, я думаю Лявон і сам гэты форум чытае...
Posted: 1.10.2006 - 20:30
by Alonka
Ого, толькі зараз тэму заўважыла... Абавязкова перадам заўвагі.
Posted: 1.10.2006 - 21:35
by Cherry Vanilla
Народ,
Проста трэба разумець, што Лявон таксама чалавек, ды чалавек узгадаваны ў іншыя часы, майму бацьку столькі ж гадоў і колькі я тату не казала, што гэта нейкія ну... не надта добрыя спевы, асабліва "Юра...", ён казаў, што гэта сьмешна і прыкольна...
Плюс вы падаецца занадта прама ўсё надрукавалі, бо я б на месцы Лявона і скрыта крыўдануць магла...Нельга так, пэўна.

Posted: 2.10.2006 - 01:12
by Alonka
Cherry Vanilla, Лявон ня той чалавек, які будзе крыўдаваць з-за дробязяў.
Posted: 2.10.2006 - 17:40
by Guest
Alonka wrote:Cherry Vanilla, Лявон ня той чалавек, які будзе крыўдаваць з-за дробязяў.
Добра,проста я жадала сказаць, што трэба думаць не тольки пра сабе...