Page 1 of 3
Ці не мусіць з'явіцца новы кліпак НРМ?
Posted: 2.09.2006 - 19:55
by Alena

Ці не зьбіраецца гурт здымаць кліпак на псьню Мінск-Менск?
Гэта, дарэчы, яшчэ лягчэй зрабіць, чым "Мы пераможам" (Гадзючнік), ужываючы тыя ж самыя сродкі. Маю на ўвазе тэматычныя відэазапісы, зробленыя лічбавымі камэрамі.
Было б цікава паглядзець на сучасны гімн Мінску, а ня толькі паслухаць...

Posted: 2.09.2006 - 21:39
by macie3k
спачатку хай запішуць гэту песьню

Re: Ці не мусіць з'явіцца новы кліпак НРМ?
Posted: 2.09.2006 - 22:07
by drapeznik
Alena wrote:
Ці не зьбіраецца гурт здымаць кліпак на псьню Мінск-Менск?
Гэта, дарэчы, яшчэ лягчэй зрабіць, чым "Мы пераможам" (Гадзючнік), ужываючы тыя ж самыя сродкі. Маю на ўвазе тэматычныя відэазапісы, зробленыя лічбавымі камэрамі.
Было б цікава паглядзець на сучасны гімн Мінску, а ня толькі паслухаць...

Песьня ўвойдзе на новы альбом. Ці не зарана думаць пра кліп, калі альбом яшчэ ня выдадзены? =)
Posted: 2.09.2006 - 22:09
by Мікалай
Я згодзен з drapeznik'ам. Зараз музыкам не да кліпа.
Posted: 2.09.2006 - 23:49
by Guest
Не лічу вартым здымаць кліпы фармата Гадзючніка або трэба гэта пазіцыянірваць як нейкае Home Video.
Posted: 2.09.2006 - 23:55
by Michel Angelo
Я нешта сплужыў, але папярэдні пост мой.
Posted: 3.09.2006 - 00:01
by Alena
Зразумела, што музыкам не да таго зараз... Але таленавітым творчым асобам заўсёды "не да таго"...
На маю думку, існуе вельмі вялікіая праблема з папулярызацыяй НРМ. Гурт, па іх словах, задаволены колькасцьцю і кантынгентам прыхільнікаў. Але неяк гэта дзіўна, што прыхільнікі НРМ - гэта ў першую чаргу моладзь (ад 14-15 гадкоў). Але ж музыка й сьпевы НРМ зусім не дзіцячыя
Я тут зрабіла асабістае "даследваньне" паміж знаёмымі і па лакальнай сетцы. Ведаеце, гэта жах! Добра, калі б гурт не падабаўся, а яго проста ня ведаюць (не пра існаванне, натуральна, чулі, а песьні - не!).
І шмат праблемаў менавіта з-за дрэннага піара, а не з-за палітычных дамаганняў і ганеньняў. Ці рэкляма - гэта толькі масмедыя?
"Чаму?" - пытаюся я. "А дзе іх можна ўбачыць ці паслухаць?" - адказвае хлапец, - "Ці, мабыць кліпакі якія ёсць у цябе (зразумела, што новыя)?" "Гадзючнік" - прыгадваю я адзінае з таго, што, на мой погляд, не сорамна паказаць і адсылаю яму файл.
Праз тыдзень хлапец слухае альбомы НРМ.
Па маіх назраньнях, народ цікавіцца беларускай музыкай, але іх патрэбна падштурхнуць, зацікавіць. Крэтыву не хапае!
Posted: 3.09.2006 - 00:08
by Michel Angelo
Дык вось як раз кліпы якасці Гадзючніка не дапамогуць папулярызацыі сучаснай беларускай рок-музыкі.
Posted: 3.09.2006 - 00:08
by Alena
Michel Angelo, вось вам і крэатыў! Нават, калі акалічнасцямі да такога фармата відэа з'яўляецца нізкі бюджэт, гэта вельмі цікавы фармат кліпакоў! Я і мае сябры з задавальненьнем глядзелі "Мы пераможам". Хоўм-відэа вельмі цікавы фармат, больш нават за стандартыя тупаватыя адналікія кліпакі, бо ў гэтым фармаце музыкаў можна ўбачыць не зоркамі, а звычайнымі людзьмі. А гэта больш цікавіць сучаснага гледача

Posted: 3.09.2006 - 00:10
by Alena
Michel Angelo, Кліп "Гадзючнік" быў самым папулярным па колькасьці праглядаў з ўсіх кліпаў на маім кампутары... Я ж вам кажу: рабіла "даследваньне"

.
Posted: 3.09.2006 - 00:24
by Michel Angelo
Alena, Ну тады ў цябе файныя сябры

Posted: 3.09.2006 - 09:53
by Alonka
Alena, паверце мне, справа не ў крэатыве тут зусім. Ёсьць іншыя, больш глябальныя праблемы.
P.S. І для даведкі: рэкляма і піяр - розныя рэчы
Усім:
А кліп абавязкова павінны быць. І ён будзе. Толькі вось сэнс здымаць нешта, лепшае за "Гадзючнік" - круціць усё роўна ня будуць.
Posted: 3.09.2006 - 17:52
by Alena
Alonka wrote:Alena, паверце мне, справа не ў крэатыве тут зусім. Ёсьць іншыя, больш глябальныя праблемы.
P.S. І для даведкі: рэкляма і піяр - розныя рэчы
Усім:
А кліп абавязкова павінны быць. І ён будзе. Толькі вось сэнс здымаць нешта, лепшае за "Гадзючнік" - круціць усё роўна ня будуць.
На конт піяру: на факультэце "паблік рілейшнз" (сувязі з грамадскасьцю) рэкляму разглядаюць як састаўную частку піяра
Але ж я не казала, што гэта адное і тое ж

, бо адносна добра ведаю механізмы піяра

Posted: 3.09.2006 - 17:59
by Alena
А на конт "будуць - ня будуць круціць" - пытанне цікавае, бо распаўсюджваць можна і праз Інтарнэт, праз лакальныя сеткі, сяброў - (банераў патрэбна болей на папулярных сайтах). Тут-бай - Форумы - Музыка (там зараз няма галінкі пра НРМ (альбо іншыя гурты з гэтага форуму).
Posted: 4.09.2006 - 00:36
by Alonka
Alena, так, гэта састаўная частка, але рэкляма - гэта ўсё ж такі продаж, а піяр - імідж. Доўга можна разважаць, але зараз не пра тое. Пра кліпы і была задумка распаўсюджваць менавіта праз інэт, таму тут наўпрост патрэбная лічбавая камэра. І жаданьне. Яно, можа, і ёсьць, але НРМ няма часу гэтым займацца. Калі зноў вяртацца да піяру, дык тут выплывае праблема таго, што ў НРМ няма піяршчыка наогул. Я займаюся выключна справамі Лявона. А НРМ... Ужо ня той узровень, каб дзеля ідэі дапамагаць. Ды й калі б сам гурт гэтага жадаў... Далей ідуць думкі пра тое, што нельга пісаць на форуме фан-клюбу

Posted: 4.09.2006 - 02:12
by Law
Alena wrote:Зразумела, што музыкам не да таго зараз... Але таленавітым творчым асобам заўсёды "не да таго"...
На маю думку, існуе вельмі вялікіая праблема з папулярызацыяй НРМ. Гурт, па іх словах, задаволены колькасцьцю і кантынгентам прыхільнікаў. Але неяк гэта дзіўна, што прыхільнікі НРМ - гэта ў першую чаргу моладзь (ад 14-15 гадкоў). Але ж музыка й сьпевы НРМ зусім не дзіцячыя
Я тут зрабіла асабістае "даследваньне" паміж знаёмымі і па лакальнай сетцы. Ведаеце, гэта жах! Добра, калі б гурт не падабаўся, а яго проста ня ведаюць (не пра існаванне, натуральна, чулі, а песьні - не!).
І шмат праблемаў менавіта з-за дрэннага піара, а не з-за палітычных дамаганняў і ганеньняў. Ці рэкляма - гэта толькі масмедыя?
"Чаму?" - пытаюся я. "А дзе іх можна ўбачыць ці паслухаць?" - адказвае хлапец, - "Ці, мабыць кліпакі якія ёсць у цябе (зразумела, што новыя)?" "Гадзючнік" - прыгадваю я адзінае з таго, што, на мой погляд, не сорамна паказаць і адсылаю яму файл.
Праз тыдзень хлапец слухае альбомы НРМ.
Па маіх назраньнях, народ цікавіцца беларускай музыкай, але іх патрэбна падштурхнуць, зацікавіць. Крэтыву не хапае!
Дык і я практычна так сама пра N.R.M. узнаў

Posted: 4.09.2006 - 05:45
by Megaloman
Alena,
не згаджуся наконт нізкай папулярызацыі НРМ, калі б былі лічбы продажу асобных альбомаў (магчыма, у кагосьці ёсць?), гэта было б зразумела.
Posted: 4.09.2006 - 11:24
by Alonka
Megaloman, калісьці даўно, калі НРМ маглі спакойна граць канцэрты і зьяўляцца на ТВ, яны былі лідэрамі продажу сярод беларусаў. Цяпер гэта Ж:МОРС. Вось і адразу бачна, што толькі прафэсыйны піяр з выкарыстаньнем ТВ можа вывесьці гурт на новы ўзровень. Усе гэтыя распаўсюджваньні праз інэт далей за некалькі сотняў прыхільнікаў не прывядуць.
Posted: 4.09.2006 - 11:32
by Michel Angelo
Толькі вось сэнс здымаць нешта, лепшае за "Гадзючнік" - круціць усё роўна ня будуць.
Ну не кажы, сэнс безумоўна ёсць, нам не пофіг, які яны здымуць кліп.
Posted: 4.09.2006 - 17:31
by Alena
Атрымліваецца цікавая канструктыўная размова

Так, я таксама добра памятаю тыя часы, калі НРМ свабодна з'яўляліся ў СМІ ды й ладзілі канцэрты без перашкод
Ну, не сумуйце

Будзем змагацца!