Page 1 of 1
Прэзэнтацыя альбому Pete-Paff ў Палацы Рэспублікі
Posted: 19.09.2006 - 20:03
by Volha
Хто-небудзь пойдзе на канцэрт Pete-Paff 15 кастрычніка? Цікава, як гэта ў Піта атрымаецца сабраць поўную залю Палаца Рэспублікі?!!!
Posted: 19.09.2006 - 22:41
by Юрась
А які кошт і г.д.?
Posted: 19.09.2006 - 22:55
by Kat
палац Рэспублікі??? як гэта??? куды столькі і навошта такія панты???
Posted: 20.09.2006 - 07:40
by Zap
Мабыць палац мастацтваў?
Posted: 20.09.2006 - 10:46
by Alonka
Палац Рэспублікі, малая(!) заля. Там на 200 зь нечым мейсцаў.
Posted: 20.09.2006 - 19:00
by Ultrabelarus
Цю... малая заля... гэта не крута. калі б вялікая - можна было б пайсьці ўжо дзеля таго, каб даказаць, што не адно папса можа аншлягі збіраць. а тут...
Posted: 20.09.2006 - 22:03
by Kat
але прыкольна. я б схадзіла...
Posted: 21.09.2006 - 11:35
by Slaver
Мая нага ніколі не пераступіць парогу «саркафагу»…
Posted: 21.09.2006 - 19:17
by Volha
Кошт квітка 9 000 руб. Я думаю, што гэта няшмат. Так што дапаможам Піту. Усе на канцэрт!!!
Posted: 23.09.2006 - 20:10
by Volha
Канцэрт адмяняецца. Не пускаюць Піта ў Палац Рэспублікі....
Posted: 24.09.2006 - 12:53
by Ultrabelarus
Volha wrote:Канцэрт адмяняецца. Не пускаюць Піта ў Палац Рэспублікі....
Што і трэба было чакаць... ён жа ЭНЭРЭМАВЕЦ. А гэта як прысуд у наш час:)
Posted: 24.09.2006 - 13:05
by Крумкач
Галоўнае,каб хлопцы не зьвяртали ўвагі на перашкоды!
Posted: 24.09.2006 - 15:40
by Alonka
Ultrabelarus, Лявон таксама энэрэмавец, але канцэрты ЗЭТ і Крамбы праходзяць. Проста мазгі трэба мець
Posted: 24.09.2006 - 21:29
by Ultrabelarus
Alonka wrote:Ultrabelarus, Лявон таксама энэрэмавец, але канцэрты ЗЭТ і Крамбы праходзяць. Проста мазгі трэба мець
Ой пакрыўдзіцца на цябе Піт... так казаць.
А я казаў пра Палац Рэспублікі. Лявона туды не пускаюць, ні з Крамбай, ні тым болей з ЗЭТАМ.
P.S. А подпіс - гэта новая песня нэрэмэ?
Posted: 24.09.2006 - 23:34
by Slaver
Ultrabelarus, вось любяць людзі крыўдзіцца на праўду…
Posted: 25.09.2006 - 12:24
by Alonka
Ultrabelarus, дык Лявон туды і ня лезе, бо мозг працоўны