Page 1 of 2
Чаму толькі панк ды альтэрнатыва?
Posted: 7.03.2007 - 19:54
by Кастусь Капялюш
Скажыце, калі ласка, чаму сярод гуртоў які пяюць на апазыцыйную тэматыку ёсьць толькі панк ды альтэрнатыва? Чаму няма ніводнага
апазыцыйнага гурта які граў бы ў стылі Heavy Metal, ці Trash, ці нават Death? (калі ёсьць, падкажыце якія?)
Re: Чаму толькі панк ды альтэрнатыва?
Posted: 7.03.2007 - 22:35
by Андрэй
Вітаўт wrote:Скажыце, калі ласка, чаму сярод гуртоў які пяюць на апазыцыйную тэматыку ёсьць толькі панк ды альтэрнатыва? Чаму няма ніводнага
апазыцыйнага гурта які граў бы ў стылі Heavy Metal, ці Trash, ці нават Death? (калі ёсьць, падкажыце якія?)
апазыцыйны гэта які, што пяе на беларускай мове?
па-першае, НРМ -- гэта клясычны рок. не панк і не альтэрнатыва. па-другое, паслухайце Зніч, Тэзаўрус, Deadmarsha, Partyzone, Тарпач...
Posted: 7.03.2007 - 22:41
by Мікалай
Мне падаецца таму, што цяжкая музыка (хеви,трэш і т.д.) не ідэалягічная як альтэрнатыва, таму што яны не зацікаўленны ў палітыцы, калі нешта і нясе моцную ідэалёгію так гэта напрыклад паган/фольк метал
Posted: 7.03.2007 - 22:48
by Кастусь Капялюш
Апазыцыйны, гэта такі, што пяе аб цяжкім палітычны ці нацыянальным становішчы Беларусі.
Хаця, канешне на беларускай мове таксама добра.
А на конт жанру, ў якім грае N.R.M. то гэта, на мой погляд ўсё ж альтэрнатыва, бо N.R.M. не прытрымліваецца ягога небудзь аднаго стылю. Першыя два альбомы - адназначны панк, потым бліжэй да альтэрнатывы, але ёсьць і метал, і хард рок.
P.S.
Дзякуй за Зніч, Тэзаўрус, Deadmarsha, Partyzone, Тарпач - абавязкова паслухаю
Posted: 7.03.2007 - 23:00
by Кастусь Капялюш
Мікалай wrote:Мне падаецца таму, што цяжкая музыка (хеви,трэш і т.д.) не ідэалягічная як альтэрнатыва, таму што яны не зацікаўленны ў палітыцы, калі нешта і нясе моцную ідэалёгію так гэта напрыклад паган/фольк метал
Добрыя метал гурты(Iron Maiden, Death,Ария) заўжды вылучаліся філязоўскімі тэкстамі. Магчыма яны не такія палітычныя бо на захадзе няма такіх палітычных праблемаў, як у нас?(хаця Death, напрыклад, ў поздніх сваіх альбомах сьпявалі пра праблемы амерыканскай супольнасьці, а такія песьні Арии как Встань, Страх Преодолей; Раб Страха; Воля и разум; Смотри і г.д. на мой погляд вельмі палітычныя)
Posted: 8.03.2007 - 13:10
by Marnatrauny
Вітаўт wrote:
Добрыя метал гурты(Iron Maiden, Death,Ария) заўжды вылучаліся філязоўскімі тэкстамі.
Прабач, але Арыя - добрыя, якасныя касцы. У сэньсе косяць пад той жа Жалезны Майдан. Тэкчты іх патасныя, але на філясофію няма прытэньзіяў.
А пра тое, што большасьць мэтал-гуртоў не палітычныя, дык розная тэматыка ў музыцы. Мэтал і рок, канечне, зьліваюцца, але застаюцца адметныя рысы жанру. Адна з такіх - тэматыка. Хаця, апасьля таго, як рэпераў з Чырвоным па Белым усхваляваў лёс радзімы (тая ж песьня "Не Жадаю!" - адна з самых патрыятычных, хоць і змрочных, што я чуў), дык хутка й растаманы-патрыёты зьявяццо. Уявіце - гіпі пад кайфам сьпявае пра Плошчу...
Posted: 8.03.2007 - 14:23
by Кастусь Капялюш
alex_aerson wrote:

Тое што Арыя косіць пад Мэйданаў гэта факт(хаця на альбомах "Генератор Зла" i "Крещение Огнём" гэтага амаль не чуваць) А тэксты ў ніх нядрэнныя, "со смыслом".
Ці не было бы добра, каб быў гурт, які сьпяваў бы прікладна на тую ж тэматыку што і N.R.M. а музыка была бы кшталту Мэйдэнаў, ці Джудас Пріст
Posted: 8.03.2007 - 14:49
by Baza
Вітаўт wrote:
А на конт жанру, ў якім грае N.R.M. то гэта, на мой погляд ўсё ж альтэрнатыва, бо N.R.M. не прытрымліваецца ягога небудзь аднаго стылю. Першыя два альбомы - адназначны панк, потым бліжэй да альтэрнатывы, але ёсьць і метал, і хард рок.
Ха, потым ідзе суцэльная папса
Posted: 8.03.2007 - 15:36
by Кастусь Капялюш
Baza wrote:
Ха, потым ідзе суцэльная папса
Што ты маеш на ўвазе?
Posted: 8.03.2007 - 17:06
by Marnatrauny
Baza wrote:Вітаўт wrote:
А на конт жанру, ў якім грае N.R.M. то гэта, на мой погляд ўсё ж альтэрнатыва, бо N.R.M. не прытрымліваецца ягога небудзь аднаго стылю. Першыя два альбомы - адназначны панк, потым бліжэй да альтэрнатывы, але ёсьць і метал, і хард рок.
Ха, потым ідзе суцэльная папса
Бррр... Нельга ставіцца да музыкі надта сур'ёзна, тым больш да НРМ. Музыка палягчала, павялічылася колькасьць сьцёбу, але папсой іх гэта ня робіць. Яны зьмянілі гучаньне, але стыль застаўся той жа. Ды й як можна назваць папсой "Лёгкія", "10", "Мая ментальнасьць", "Маё пакаленьне", "Менск-Мінск", "Рок-н-рол не ўратуе" ігд... ?
Posted: 8.03.2007 - 17:06
by Iкс
Вітаўт, ну мабыць часткова Vicious Crusade падыйдзе, хаця....
Ды і па-ангельску.
Posted: 8.03.2007 - 19:30
by Кастусь Капялюш
Iкс wrote:Вітаўт, ну мабыць часткова Vicious Crusade падыйдзе, хаця....
Ды і па-ангельску.
Дзякуй, абавязкова паслухаю
Posted: 8.03.2007 - 20:01
by Кастусь Капялюш
alex_aerson wrote:
Бррр... Нельга ставіцца да музыкі надта сур'ёзна, тым больш да НРМ. Музыка палягчала, павялічылася колькасьць сьцёбу, але папсой іх гэта ня робіць. Яны зьмянілі гучаньне, але стыль застаўся той жа. Ды й як можна назваць папсой "Лёгкія", "10", "Мая ментальнасьць", "Маё пакаленьне", "Менск-Мінск", "Рок-н-рол не ўратуе" ігд... ?
Музыка ня палягчала і стыль не застаўся той жа, просты пачынаючы з Трох Чарапахаў N.R.M. адыйшоў ад прымітыўнага(няхай падчас давалі цікавага) панку ў больш разнастайную музыку. Для кагосьці гэта суцэльная папса, але з музычнага погляду гэта крок наперад.
Posted: 8.03.2007 - 22:47
by Zap
У металу іншая мэта творчасьці, іншы, так сказаць, мэсэдж. Ім гэта ня трэба.
Posted: 8.03.2007 - 23:33
by Кастусь Капялюш
Zap wrote:У металу іншая мэта творчасьці, іншы, так сказаць, мэсэдж. Ім гэта ня трэба.
Мэта творчасьці ў нармалёвых метал гуртоў(а не тых якія пяюць пра чэрап з апарышамі) - данесьці да людзей сутнасьць праблем, існуючых ў супольнасьці, данесьці свой погляд на іх, ці паразважаць на вечныя тэмы:жыцьцё,сьмерць, каханьне, рэлігія
У палітычных умовах нашай краіны метал-гурты маглі бы сьпяваць на апазыцыйную тематыку, бо недахоп свабоды, рэпрэсіі ды амаль зьнішчаняя беларуская культура гэта таксама праблемы супольнасьці
Posted: 12.03.2007 - 09:20
by Kascjuszka
А вы пачытайце тэксты Vicious Crusade!! Нрм са сваім патрыятызмам адпачываюць на верхняй койке!..
Posted: 12.03.2007 - 18:50
by Iкс
Kascjuszka, сапраўды! Тая ж Айчына, Hymn To My Dying land, Land Of Lakes, Who Are These Men?...
Posted: 13.03.2007 - 18:58
by Кастусь Капялюш
Што гэта за Vicious Crusade такі ?
Які стыль?
Ці можа хто небудзь закінуць лепшую песьню на мой пачтовы яшчык
(скрынку)?
Posted: 13.03.2007 - 20:30
by Alonka
Блін, а я спадзявалася на пытаньне "чаму няма ніводнага апазыцыйнага гурта, які граў бы ў стылі pop?"...

Posted: 14.03.2007 - 00:12
by Iкс
Вітаўт, я не вельмі у стылях. Ну нешта такое фолк-метал-гоцік