Page 1 of 2

Пацыент хутчэй мёртвы чым жывы?

Posted: 20.09.2005 - 00:38
by Alonka
Журналісты НРМ ужо пахавалі. А што думаюць фэны? Як вы лічыце, дачакаемся мы ад міністраў новага альбому? Калі так, дык якія стаўкі на якасьць і душакранальнасьць? А, магчыма, гэта будзе апошняя плытка ў жыцьці гурту?

Posted: 20.09.2005 - 06:12
by Slaver
Алёнка wrote:Журналісты НРМ ужо пахавалі. А што думаюць фэны? Як вы лічыце, дачакаемся мы ад міністраў новага альбому? Калі так, дык якія стаўкі на якасьць і душакранальнасьць? А, магчыма, гэта будзе апошняя плытка ў жыцьці гурту?
Калі пацыент хутчэй мёртвы, чаму ён на кожным канцэрце выконвае новыя песьні? :) Не, яны яшчэ не памерлі! Альбом будзе абавязкова. А вось ці апошні, адказаць цяжэй. Мы, фэны N.R.M., будзем рабіць усё, каб яны працавалі далей :)

Posted: 23.09.2005 - 23:09
by RoskolnikOFF
Slaver wrote:Калі пацыент хутчэй мёртвы, чаму ён на кожным канцэрце выконвае новыя песьні? :) Не, яны яшчэ не памерлі! Альбом будзе абавязкова. А вось ці апошні, адказаць цяжэй. Мы, фэны N.R.M., будзем рабіць усё, каб яны працавалі далей :)
Не павінен НРМ пакінуць нас адніх з нашым горам, ён не пакіне нас не колі, ён будзе жыць, паклуль жывы хоць адзін Беларус.

Posted: 30.09.2005 - 21:06
by Фінголфін
Спадзяюся, гэта будзе апошні альбом.Бо як казаў Лявон, НРМ-жывое, пакуль існуе антыбеларуская ўлада.Няхай лепей не будзе існаваць НРМ, але кіраваць краінай будзе іншы, нармальны чалавек.Хоць гэта і малаверагодна.

Posted: 30.09.2005 - 22:23
by macie3k
я амаль упэўнены, што пасьля NRM ўзьнікне нешта новае, ня менш цікавае ад Мроі ды NRM. малаверагодна, каб хлопцы сышлі са сцэны і заняліся нечым іншым ніж музыка.

але але! пра што мы тут гаворым? пра канец нашага ўлюбёнага гурту?? дзіўна...

Posted: 1.10.2005 - 12:00
by VaLaDaR
N.R.M ужо хавалі, а яны яшчэ жывыя. Наконт альбому , мяркую, ён будзе . Было б добра перад выбарамі.

Posted: 1.10.2005 - 12:17
by Guest
Ці не занадта рана мы хаваем НРМ? Тры-пяць год таму было не намнога лепш, але ж "Тры Чарапахі" ды "Дом Культуры" - гэта проста шэдэўры. Мяркую, новы альбом будзе не горш за названыя. Чакаю з нецярпеннем.
ЗЫ: і раней канцэртаў НРМ было няшмат, але гэта не перашкаджала існаваньню гурта.

Posted: 1.10.2005 - 12:29
by VaLaDaR
Anonymous wrote:Ці не занадта рана мы хаваем НРМ? Тры-пяць год таму было не намнога лепш, але ж "Тры Чарапахі" ды "Дом Культуры" - гэта проста шэдэўры. Мяркую, новы альбом будзе не горш за названыя. Чакаю з нецярпеннем.
ЗЫ: і раней канцэртаў НРМ было няшмат, але гэта не перашкаджала існаваньню гурта.
Так, канцэртаў было няшмат, але яны праходзілі : і ў КЗМ, і ў "СУКНО", і ў "Рэактары". А зараз канцэртаў ЗУСІМ няма (толькі па-за межамі Беларусі).

Posted: 1.10.2005 - 12:32
by Megaloman
VaLaDaR wrote:N.R.M ужо хавалі, а яны яшчэ жывыя. Наконт альбому , мяркую, ён будзе . Было б добра перад выбарамі.
Не, да выбараў яшчэ вельмі далека, спадзяюся, альбом выйдзе значна раней.

Posted: 1.10.2005 - 12:40
by Megaloman
Anonymous пісаў(-ла): - гэта быў я - забыў зайсьці пасьля рэгістрацыі.
Што датычыцца канцэртаў, то толькі ў гэтым годзе былі ў "Рэактары", "Графіці". Але канешне, згаджуся, арганізаваць звычайны канцэрт у сталіцы краіны ўсе цяжэй.
Але ж мы гаворам пра тое, што гэта не стане перашкодай для існаваньня гурта. Не дачакаецеся.

Posted: 30.10.2005 - 14:22
by Стась
Наколькі я разумею, альбом можна чакаць прыкладна ў сакавіку-траўні, атрымоўваецца якраз перад выбарамі. Па словах музакаў, праца вядзецца, ужо ёсць 6-7 кампазыцыяў, а паколькі "крытычная маса" складае прыкладна 11-12, то гэта вельмі абнадзейвае, хаця Піт аднойчы зазначыў, што "ёсьць прыкладна 6 песьняў, але для альбома - ніводнай". Напэўна, мелася на ўвазе, што няма яшчэ гарманічнай, адзінай і канчатковай канцэпцыі будучага альбому, таму вельмі цяжка разважаць, якім ён будзе. У гэтай сувязі можна было б асьцярожна падумаць, скажам, аб самотніку.
Але ж вельмі не хацелася б іншага - каб новы альбом стаў перадвыбарнай агіткаю, бо адное - гэта агульнаграмадзянская накіраванасьць, нацыянальна-патрыятычная тэматыка, і зусім іншае - канкрэтная палітангажаванасьць. Бо празьмерная ідэялагізаванасьць заўжды б'е па творчай вартасьці ўтвораў. Зь іншага боку, цяжка сабе ўявіць альбом-2006 абсалютна абстрактным. А чакаць да 2007-ага не хацелася б - задоўга (у гэтым сэнсе выпуск самотніка быў б пэўным кампрамісам).
Што ж датычыцца плёткаў аб распадзе гурта і творчых канфліктах, дак падаецца, што яны моцна перабольшаныя. Пакуль хлопцам цікава йграць разам - будуць іграць, а кажуць яны, што цікава. І яшчэ кажуць, што сайд-праекты, якіх апошнім часам даволі шмат, ніяк не перашкаджаюць дзейнасьці НРМ.
А ўвогуле, спыненьне дзейнасьці таго ці іншага гурта - гэта не апакаліпсіс, гэта непазьбежнасьць. Як сказана ў матрыцы-3, "everything that has a begining has an end". А вось што слушна заўважыў Фяцісаў: "Лепш зысьці на тры гады раней, чым на тыдзень пазьней." Сапраўды, трэба добра адчуваць крытычны момант, пасьля якога граць разам цалкам мажліва - але ці ёсьць сэнс? Калі ў рамах дадзенага праекту музыкі цалкам выканалі ўсе творчыя задумы, дык нельга штучна звужаць музычныя далягляды музыкаў і фэнаў, бо вядома, што НРМ - гэта ўжо добра распрацаваная каляіна, зь якой цяжка павярнуць у іншым вартым увагі накірунку.
Таму ня трэба рабіць трагедыі з натуральнага бегу часу. Упэўнены, усім НРМаўцам (аб чым казаў нядаўна й Юрась) ёсьць што сказаць сваім прыхільнікам і апрача НРМ. І нельга загадзя прымаць за неаспрэчнае, што гэтае новае, іншае будзе менш цікавым ці вартым увагі, чым тое, што ёсьць цяпер.

Posted: 30.10.2005 - 16:55
by Alonka
Стась, я ўжо шкадую, што дала Вам мыла Вольскага :lol:

Posted: 30.10.2005 - 18:19
by Slaver
Стась, добра напісаў, як сапраўдны журналюга :)
Alonka, дык здаецца Лявонава мыла ў гасьцёўні можна знайсьці. Ён там яго заўсёды пакідаў!

Posted: 30.10.2005 - 19:36
by Alonka
Slaver, але яго спачатку трэ было знайсьці ;) Ой, баюся я, што загрузіць малады чалавек нашую зорку :lol:

Posted: 30.10.2005 - 20:52
by Стась
Алёнка, а пісаць я Лявону зьбіраўся аб "Крабе" (і зусім не аб гэтым). Так што не хвалюйцеся. :)

Posted: 1.11.2005 - 06:27
by Megaloman
Дарэчы, я тут успомніў, что на "Трох чарапахах", на дыску, ёсьць мыла ўсіх удзельнікаў.

Posted: 3.11.2005 - 15:16
by ORC
Я лічу што альбом будзе, бо N.R.M. бессмяротны!

Posted: 4.12.2005 - 20:50
by Dzik
Ні фіга сабе Стась задвінуў! АГЛ адпачывае!
А наконт новага альбому НРМ: ён вельмі патрэбны і самім музыкам, і слухачам. Нядаўна спампаваў з аднога польскага сайту Сталінград ды Гадзючнік. Даволі неблагія песьні, у старым дэпрэсіўным ключы.
Але рэфрэн: ''Усё роўна мы пераможам'' - дае веры ў нашую перамогу!

Posted: 4.12.2005 - 22:26
by ORC
Dzik, дай каліласка адрас гэтага сайту.

Posted: 4.12.2005 - 23:59
by macie3k