Page 1 of 2

Ці ёсьць у Беларусі патрыёты?

Posted: 29.03.2007 - 18:47
by Аляксандр_Магутны
На некаторых расейскіх сайтах пішуць, што беларускія патрыёты з'яўляюцца толькі пасьля эміграцыіі. Ці падтрымліваеце гэтую думку?
Калі не, то адкажыце на http://delit.net/bb/viewtopic.php?p=861116#861116

Posted: 29.03.2007 - 20:02
by QzWeR
"Патриотизм значит просто убей иноверца"

Posted: 30.03.2007 - 10:08
by Slaver
Аляксандр_Магутны, вам на форумы tut.by лепш пайсьці ды запытаць…

Posted: 4.04.2007 - 23:18
by drapeznik
Slaver wrote:Аляксандр_Магутны, вам на форумы tut.by лепш пайсьці ды запытаць…
Жорстка) Як думаеш, што яму там адкажуць?

Posted: 5.04.2007 - 12:51
by Кастусь Капялюш
Дарэчы, мне на адным расейскам форуме расказалі вось такі анекдот:

Решили провести такой тест. В темной комнате поставили табуретку с вбитым гвоздем, торчащим острием вверх, и по очереди запустили туда русского, украинца и белоруса. Русский сел на гвоздь, вскочил и давай матом ругаться. Украинец сел на гвоздь, вскочил, нащупал гвоздь, вытащил его и положил в карман: "В хозяйстве пригодится". Белорус сел на гвоздь, привстал и со словами: "А можа так и нада?" снова сел.

З сэнсам анекдот, таварышчы! :wink:

Posted: 5.04.2007 - 20:27
by Iкс
Гэта баян-баянаў :)

Posted: 5.04.2007 - 22:09
by Кастусь Капялюш
Ьлін, да мяне ўсё даходзіць праз год :evil: :evil: :evil:

Posted: 13.04.2007 - 12:11
by Кастусь Капялюш
Вось дзе сапраўдныя патрыёты :)
http://www.pravoslavie.by/sootc.asp?id=236&Session=100

Posted: 13.04.2007 - 14:22
by Мікалай
Кастусь Капялюш wrote:Вось дзе сапраўдныя патрыёты :)
http://www.pravoslavie.by/sootc.asp?id=236&Session=100
Мне не падабаецца такая гісторыя

Posted: 13.04.2007 - 22:06
by Наста
У адным тэксце па нямецкай мове першым сказам было:”Менск – старажытны РУССКІ горад”. Самае агіднае, што большасць нават не заўважыла.

Posted: 21.04.2007 - 15:42
by Аляксандр_Магутны
Учора на лекцыі па беларускай мове дэклямаваў Уладзіміра Арлова "Незалежнасьць - гэта..
А потым паўгадзіны гаварыў з дырэктарам пра "что можно читать, а что нельзя".
Яны б яшчэ Быкава ці Караткевіча забаранілі!

Posted: 21.04.2007 - 17:50
by Ганна
Ŕ ˙ ˘ ŕ˘ňîđŕę äýęëŕěŕâŕëŕ íŕ ęîíęóđńĺ "Óćî äíĺĺ" Ęóďŕëű. Âĺđř ďđŕ áĺëŕđóńęóţ äîëţ. Óâîăóëĺ ěíîăŕ ěŕëŕäűő ëţäçĺé äýęë˙ěŕâŕëŕ ďŕňđű˙ňű÷íű˙ âĺđřű. Íŕéáîëüř ěíĺ ńďŕäŕáŕëŕń˙ "Đŕçěîâŕ ç Đŕäçłěŕé" Â˙đöłíńęŕăŕ. Ňîëüęł ˘ íŕń ňŕęł˙ ňâîđű, ˙ęł˙ ăŕâîđŕöü ďđŕ ńâŕáîäó é çěŕăŕíüíĺ, íĺ çŕáŕđîíĺíű˙...

Posted: 21.04.2007 - 18:21
by Аляксандр_Магутны
Я нядайна прачытаў сборнік вершаў Судніка "Мой Грунвальд", вельмі ўразіла

Posted: 21.04.2007 - 18:37
by Slaver
Аляксандр_Магутны, Быкава і Караткевіча як раз і выкідывают з новай праграмы па літаратуры…

Posted: 21.04.2007 - 20:37
by Kat
Slaver, а з рускай літаратура Пушкіна яны яшчэ не выкідываюць??? ці Талстога???!!!

Posted: 23.04.2007 - 21:35
by NеўR
Саша, безумоўна ёсьць. Напрыклад такія як мы.
P.S. У мяне ёсьць Біяполе й 28 зорка

Posted: 24.04.2007 - 17:04
by Аляксандр_Магутны
NеўR wrote:Саша, безумоўна ёсьць. Напрыклад такія як мы.
P.S. У мяне ёсьць Біяполе й 28 зорка
З чым цябе і віншую! Падзяліся, калі ласка! :D

Posted: 28.04.2007 - 13:15
by Аляксандр_Магутны
Ці вінныя тыя салдаты, што загінулі ў Эстоніі падчас вайны? Сярод іх, магчыма, ёсьць і беларусы. Не дамо здзекаў над нашай памяцьцю й гісторыяй, можа часам ня вельмі добрай, але ж сваёй!
Ніхто не павінен застацца ў баку! Падтрымайце антыфашысцкую групоўку і аддайце свой голас супраць зносу помніка ў Таліне! http://www.eesti.portal.ee/index.php
у першай страцэ набярыце імя, у другой - прозьвішча і цісьніце (Olen Venema Poolt)

Posted: 28.04.2007 - 15:18
by Андрэй
Там ёсць і англамоўны варыянт старонкі:

http://www.eesti.portal.ee/index.php?lang=en

Дарэчы, больш людзей падтрымлівае эстонцаў. Я таксама аддаў свой голас за Эстонію. Патлумачу чаму:

1. Для эстонцаў што немцы, што рускія -- акупанты. Гэтак на Беларусі ў пачатку мінулага стагоддзя адна акупацыйная армія зьмяняла другую. Спачатку царскія войскі, потым нямецкія, потым царскія, потым палякі, потым бальшавікі... Як бы вы паставіліся да таго, калі б у цэнтры Менску стаяў помнік Польскаму Жаўнеру -- асвабадзіцелю заходняй Беларусі??
2. Месца памерлым на могілках, а не на тралейбусным прыпынку.
3. Вы зашмат глядзіце расейскай тэлевізіі. У вас няма аб'ектыўнай інфармацыі з Эстоніі. Ужо амаль год, як Эстонцы прапанавалі расейцам сумесна правесьці раскопкі на тым месцы, а потым акуратна перанесьці помнік. Але тыя адмовіліся...
4. Калі ты жывеш у нейкай краіне -- паважай яе законы, культуру, гісторыю, а не ўсталёўвай свае парадкі. Не падабаецца -- вяртайся на радзіму.
5. Ну і апошняе: тыдзень таму ў падмаскоўных Хімках бульдозерам зруйнавалі помнік шасці лётчыкам, героям савецкага саюзу. Бо спатрэбілася расшырыць дарогу да новага гіпермаркету. Раскідалі косткі загінулых, так што іх потым зьбіралі журналісты і мінакі. І што? Дзе тая хваля пратэсту?

http://www.newizv.ru/news/2007-04-20/68316/

Дарэчы, калі вам сапраўды не абыякавы лёс парэшткаў загінулых воінаў, вось вам адна нагода да змаганьня:

http://www.sb.by/article.php?articleID=25615

а вось другая:

http://nn.by/index.php?c=ar&i=8416

Заўважце, гэта ў родным Менску, а не ў далёкай Эстоніі.

Posted: 28.04.2007 - 16:27
by Iкс
Пасьля таго што РуССкія нарабілі за апошнія дзьве ночы, іх саміх зарыць трэба :evil: