Прывітанне!
Сёння наведаў апошні спектакль у межах гастроляў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск) - "Сон на кургане", паводле аднайменнага твора Янкі Купалы. Колькі ўжо там засталося ад Івана Дамінікавіча - змаўчу, аднак цягам спектакля гучала колькі фанаграм "Крамбамбулі": "Тэкіла і агуард'ентэ", "Пане Каханку" і, здаецца, яшчэ нешта. Вывучэнне праграмы не прывяло да знаходжання там спасылак на гурт.
Адным словам, кантэкст для песень - не лепшы. А яны самі гучаць з паскарэннем, што проста канчаткова іх вычварае.
"Крамбамбуля" ў тэатры
"Крамбамбуля" ў тэатры
Чуеш, як гудзе вясна?
Re: "Крамбамбуля" ў тэатры
Сама не глядзела. Па водгуках тых, хто бачыў: ідэя добрая, але зашмат чаго намяшана ды неяк вельмі змрочна.Gansales wrote:Прывітанне!
Сёння наведаў апошні спектакль у межах гастроляў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск) - "Сон на кургане", паводле аднайменнага твора Янкі Купалы. Колькі ўжо там засталося ад Івана Дамінікавіча - змаўчу, аднак цягам спектакля гучала колькі фанаграм "Крамбамбулі": "Тэкіла і агуард'ентэ", "Пане Каханку" і, здаецца, яшчэ нешта. Вывучэнне праграмы не прывяло да знаходжання там спасылак на гурт.
Адным словам, кантэкст для песень - не лепшы. А яны самі гучаць з паскарэннем, што проста канчаткова іх вычварае.
Сябе мы зробім самі!