Page 1 of 1

Пераклад на родную мову

Posted: 3.10.2005 - 21:10
by Dzik
Сябры, фанаты менскага ФК Тарпеда зараз рупліва працуюць над выданьнем сёмага нумара фан-зына ТФК. Ён мае выйсьці напрыканцы году на беларускай мове клясычным правапісам. Аднак ёсьць шэраг цяжкасьцяў зь перакладам некаторых словаў з расейскай ды ангельскай моваў. Дапамажыце, калі ласка!
Обрушить (град камней),
Беспорядки,Вымещать,Подвергать,Погромы,Позвоночник,Остудить,Переигровка,
Просвистеть,Разнеся,Размах,Ударил,MILLWALL (назва каманды)
Загадзя ўдзячныя за дапамогу. Вашыя чорна-белыя.
[email protected]
www.torpedo-minsk.com

Posted: 3.10.2005 - 21:55
by Slaver
беспорядок — гармідар
выместить — спагнаць (злосць)
подвергать — падвяргаць
позвоночник — хрыбетніца
свистеть — сьвістаць
размах — размах
ударить — выцяць, уджгнуць
разносить — параструшчваць

А ўвогуле ёсьць цуда-слоўнік!

P.S. Малайцы, добрай справай заняліся!

Posted: 13.10.2005 - 09:58
by Сяргей
Мяркую, што слова падвяргаць няма ў беларускай мове

Posted: 14.10.2005 - 00:10
by Slaver
Сяргей, глядзі

Posted: 15.10.2005 - 21:26
by Dzik
Дзякуй за дапамогу! Толькі Сяргей невядома што пераклаў! А так -вельмі ўдзячны!

Posted: 21.10.2005 - 18:23
by Сяргей
Дарэчы, наконт слоўца падвяргаць.
На сайце <a href=http://www.tbm.org.by/ns/>
сярод аднаго з нумароў газэты можна знайсьці артыкул
Паўла Сьцяцко наконт слова Падвяргаць
Пачытайце...

Posted: 7.11.2005 - 17:51
by Dzik
Праца выйшла на фінішную прамую. Так бы мовіць, фінальны акорд. Сябры, патрэбная ваша дапамога. Яшчэ колькі словаў!
Пропажа
Залпы
Палка
Хлам
Подкрепление (милиции)
Утечка (byas)
Засада
Будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу.
Рэдакцыя ТФК, з павагай

Posted: 7.11.2005 - 22:39
by Slaver
пропажа — згуба
залпы — залп
палка — палка, дручок, кавенька
хлам — абіркі (мн. л.), халусьце, хлам
подкрепление — пасіленьне
утечка — уцечка
засада — залога, засада

Усё ж, карыстайцеся online-слоўнікам. Усе пераклады словаў можна там знасьці! Вельмі карысны рэсурс!

Posted: 8.11.2005 - 15:40
by Сяргей
Палку ільга перакласьці як кій
Залпы як воплескі, выбухі, стрэлы паводле іх значаньня ў сказе
Хлам- анучы(калі адзеньне), аскабалкі(аскепкі чагосьці)
Подкрепленіе- падмацаваньне, дапамога, рэзэрвы
Утечка- падцёк(вадкасьці з посуду)

Posted: 8.11.2005 - 16:42
by HANDURASIEC
Сяргей, кій - гэта палка, на якую абапіраюцца,
а наконт астатняга згодны.

Posted: 17.12.2005 - 23:16
by Dzik
Таварышы, Тарпедаўскі фан-кур'ер №7 (ТФК) урэшце пабачыў сьвет. Калі вас цікавіць фанацкая тэматыка, то замаўляйце на [email protected].