Page 1 of 4

Магілеў чакае НРМ

Posted: 12.05.2007 - 18:47
by Кастусь Каліноўскі
2 чэрвеня у Магілеўскай вобласці павінен адбыцца канцэрт Прыход 2.
Ёсць зьвесткі што на ім будзе НРМ. Ці праўда гэта?

Posted: 12.05.2007 - 19:11
by Slaver
Нават на сайце фэстывалю няфма пакуль сьпісу ўдзельнікаў, таму ня трэба сьпяшацца з высновамі аб удзеле таго ці іншага гурта :)

Posted: 12.05.2007 - 22:49
by Кастусь Каліноўскі
падкажы калиласка сайт фэстывалю

Posted: 13.05.2007 - 09:04
by Slaver
http://prihod2.com/

Update: На форуме такі ёсьць сьпіс удзельнікаў, у якім пазначаны і N.R.M.

Posted: 13.05.2007 - 10:53
by Abdul
Гэта так. 2га чэрвеня ў Магілёўскай вобласці адбудзецца фэст “Прыход2” пад адкрытым паветрам. Гэта маляўнічы вадаём у адлегласці 50 км ад горада. Сярод удзельнікаў ёсць і NRM. Гэта ўжо дакладна вядома, арганізатары дамовіліся. Арыентыровачны спіс удзельнікаў ёсць у адной з тэм на форуме сайту prihod2.com. Акрамя NRM: зорачкі “Тав.Маузэр”, нью-метал “3.tone” (Магілёў) і малавядомыя дагэтуль “Scream” з Гомеля. Будзе яшчэ хтосьці, з кім перамовы яшчэ вядуцца.
Калі мы звязаліся з арганізатарамі, то яны прапанавалі нам самім арганізаваць паездку з Менску: маўляў, калі нас будзе дастаткова, то можна заказаць аўтобус, які нам самім быдзецца нам у 3-5 баксаў. Такім чынам, для жадаючых паехаць на фест ёсць 2 варыянты. Першы: заказаць аўтобус і паехаць вясёлай тусоўкай (як на электрацыі ў Маладэчна). Другі: дабірацца да Магілёва самім (напрыклад, на цягніку), а ўжо з Магілёва – з цэнтру горада – будзе ладзіцца паездка на аўтобусе.
Грошы. Кошт квіткоў складае 25 тыс. рублёў, прычым разам з коштам паездкі (туды і назад) ў аўтобусе з Магілёва. Але, калі мы едзем з Менску на аўтобусе, то дарогу аплочваем самі. Таму было б больш натуральна, калі квіткі менавіта на само мерапрыемства для менскіх зрабілі б крыху танней. Гэта пытанне яшчэ трэба вырашыць.
Што вы лічыце, якія ёсць думкі, хто збіраецца? Выказваемся, таварышы.
P.S. Можаце пісаць на мой ЖЖ (plintusss), ці мыла ([email protected])

Posted: 13.05.2007 - 17:48
by Slaver
Працяг тэмы, закранутай Abdul: http://community.livejournal.com/nrm/40270.html

Posted: 16.05.2007 - 10:54
by Kascjuszka
2-3 бака?... цікава:)

Posted: 23.05.2007 - 10:48
by Abdul
Няўжо ніхто не хоча паехаць, народ?

Posted: 23.05.2007 - 11:50
by Андрэй
Abdul wrote:Няўжо ніхто не хоча паехаць, народ?
Хочам

Posted: 23.05.2007 - 14:03
by Zap
Едзе хто?)

Posted: 24.05.2007 - 20:49
by Abdul
Дзякуючы нашай дыпламатыі кошт квіткоў для Менску складае 20 тыс. Але дабіраемся за свой кошт, таму было б рацыянальна ў залежнасці ад колькасці жадаючых паехаць на мікрааўтобусах разам.
Квіткі замаўляйце па тэлефоне +37529 2555083

Posted: 25.05.2007 - 05:28
by COMIX
Я паеду, бо там будуць ДД. Даўно іх не чуў, а так хочацца...

Posted: 25.05.2007 - 23:51
by Kascjuszka
Куды ехаць: на усход, ці на захад?
у Магілёў, ці ў Ліду?
падкажа хто?

Posted: 27.05.2007 - 17:54
by COMIX
Карацей, хто едзе адгукніцеся зараз-паедзем разам, бо калі ехаць адному дык я спынам паеду.

Posted: 7.08.2007 - 13:52
by Кастусь Каліноўскі
НРМ зноў у Магілеве??? 26 жніўня у клюбе Ліга....
Я так разумею с прэзентацыяй новага альбому?

Posted: 7.08.2007 - 20:39
by Motta
Кастусь Каліноўскі, вось гэта навіна. Чакаем падцьвержання, а так было б вельмі добра. Гэта мне літаральна настрой узняла.

Posted: 7.08.2007 - 21:25
by Zap
Нарот, вы быццам з луны зваліліся. Трэба ж ведаць дзе інфу браць.
http://community.livejournal.com/mahiliou/116240.html тут чытаем пра канцэрт.

Posted: 7.08.2007 - 22:12
by Raider
Трэба ехаць у Магілёў.
Усе ў Магілёў! Але баюся, што месцаў для усіх не хопіць.

Posted: 7.08.2007 - 22:19
by Alonka
Блін, у мяне зноў не атрымліваецц Магілёў наведаць... Што ж яны так гэтыя канцэрты ставяць...

Posted: 7.08.2007 - 22:19
by Motta
Raider, не месцы павінны быць. Ліга- немаленькі клюб. А вось як замовіць квіток ня ведаю, мусіць трэба ехаць за квітком.