Page 1 of 1

Рэферат пра Мрою й НРМ

Posted: 14.05.2007 - 19:09
by Marnatrauny
Эх, нарвалася мая настаўніца па трасянцы. Папрасіла мяне напісаць рэферат пра сучасную беларускую культуру. Я спытаў: "А пра музыку можна?". Яна згадзілася...
Дык вось, зараз пішу рэферат пра Мрою й НРМ. Па большасьці скарыстоўваю кнігу "Іх Мроя, іх НРМ". Час ад часу разбаўляю ўласнымі думкамі, тэкстамі й фоткамі. Ужо напісана 11 старонак з плянуемых 20-25.

Ёсьць просьба: у каго ёсьць цікавыя зьвесткі пра гурт ці рэдкія фота - дайце спасылкі ў Нэце ці кіньце інфу на мыла!

Рэферат як скончу - адразу вывешваю тут. На аўтарскія правы не прэтэндую.

Posted: 14.05.2007 - 21:36
by Slaver
Паглядзі архіў артыкулаў на нашым сайце… Я зьбіраў у свой час па ўсім нэце артыкулы аб N.R.M.… Пару дзясяткаў назьбіраў…
І фотагалерэю паглядзі. Таксама пагартай lj-камуніці nrm

Posted: 14.05.2007 - 23:43
by Marnatrauny
Slaver wrote:Паглядзі архіў артыкулаў на нашым сайце… Я зьбіраў у свой час па ўсім нэце артыкулы аб N.R.M.… Пару дзясяткаў назьбіраў…
І фотагалерэю паглядзі. Таксама пагартай lj-камуніці nrm
Небагата. Мо калі ёсьць старыя фоткі 80-х - пачатку 90-х, скінь на мыла, плз!

Re: Рэферат пра Мрою й НРМ

Posted: 15.05.2007 - 05:29
by Megaloman
alex_aerson wrote:Эх, нарвалася мая настаўніца па трасянцы.
Мне з настаўніцай беларускай мовы ў школе пашанцавала, яна заклала той базіс, які я да гэтага часу выкарыстоўваю. І менавіта ў тыя часы склалася любоў да творчасьці Купалы й Коласа, Быкава й Караткевіча.

Posted: 15.05.2007 - 06:38
by Наста
Мне з настаўніцай беларускай мовы ў школе пашанцавала, яна заклала той базіс, які я да гэтага часу выкарыстоўваю. І менавіта ў тыя часы склалася любоў да творчасьці Купалы й Коласа, Быкава й Караткевіча.
Сапраўды, пашанцавала.

Posted: 16.05.2007 - 10:46
by Kascjuszka
5574837 патэль, паможам чым зможам.

Posted: 31.05.2007 - 23:09
by Scriptor
На аўтарскія правы не прэтэндую.
Претендуєш. :) А якщо дозволяєш поширювати куди завгодно, це інше питання. Все одно ти автор. :)
А взагалі... Ого! :) Фото пики вчительки в момент здачі реферату теж закинь. :))))))

Posted: 17.07.2007 - 10:25
by Raider
Scriptor wrote:
На аўтарскія правы не прэтэндую.
Претендуєш. :) А якщо дозволяєш поширювати куди завгодно, це інше питання. Все одно ти автор. :)
А взагалі... Ого! :) Фото пики вчительки в момент здачі реферату теж закинь. :))))))
У свой час мне пашанцавала з настаўніцай па гісторыі.
Кожны урок яна распавядала якая ў нас улада дрэнная.
Мабыць яна сама з БНФ.
І як толькі КДБ яе не заўважыла?

Posted: 17.07.2007 - 13:12
by Zap
У мяне сябар за аўтамат па філязофіі запісаў філёзафу новы альбом НРМ.. Шкада, у нашай групы ня той настаўнік.

Posted: 1.03.2008 - 19:37
by Паляўнічы
alex_aerson, прайшло ўжо шмат часу... скончыў?

Posted: 2.03.2008 - 01:12
by Marnatrauny
Гхм, не зусім. падчас напісаньня рэфэрату здох вінчэстэр, на якім той быў, ды ўся інфа й палфцела. Так што карыстайцеся Вікіпэдыяй :)

Posted: 2.03.2008 - 10:35
by Паляўнічы
alex_aerson, ага... У Вікіпэдыі амаль нічога няма!

Re: Рэферат пра Мрою й НРМ

Posted: 10.03.2008 - 18:19
by Наталля
Рэферат як скончу - адразу вывешваю тут. На аўтарскія правы не прэтэндую.

калi ящчэ есць Рэферат дашлi мне калiласка))вельмi трэба або звесткi якiя ... :roll: вельмьi буду чакаць..)