Page 1 of 1
					
				Рэферат пра Мрою й НРМ
				Posted: 14.05.2007 - 19:09
				by Marnatrauny
				Эх, нарвалася мая настаўніца па трасянцы. Папрасіла мяне напісаць рэферат пра сучасную беларускую культуру. Я спытаў: "А пра музыку можна?". Яна згадзілася...
Дык вось, зараз пішу рэферат пра Мрою й НРМ. Па большасьці скарыстоўваю кнігу "Іх Мроя, іх НРМ". Час ад часу разбаўляю ўласнымі думкамі, тэкстамі й фоткамі. Ужо напісана 11 старонак з плянуемых 20-25. 
Ёсьць просьба: у каго ёсьць цікавыя зьвесткі пра гурт ці рэдкія фота - дайце спасылкі ў Нэце ці кіньце інфу на мыла!
Рэферат як скончу - адразу вывешваю тут. На аўтарскія правы не прэтэндую.
			 
			
					
				
				Posted: 14.05.2007 - 21:36
				by Slaver
				Паглядзі архіў артыкулаў на нашым сайце… Я зьбіраў у свой час па ўсім нэце артыкулы аб N.R.M.… Пару дзясяткаў назьбіраў…
І фотагалерэю паглядзі. Таксама пагартай lj-камуніці 
nrm…
 
			 
			
					
				
				Posted: 14.05.2007 - 23:43
				by Marnatrauny
				Slaver wrote:Паглядзі архіў артыкулаў на нашым сайце… Я зьбіраў у свой час па ўсім нэце артыкулы аб N.R.M.… Пару дзясяткаў назьбіраў…
І фотагалерэю паглядзі. Таксама пагартай lj-камуніці 
nrm…
 
Небагата. Мо калі ёсьць старыя фоткі 80-х - пачатку 90-х, скінь на мыла, плз!
 
			 
			
					
				Re: Рэферат пра Мрою й НРМ
				Posted: 15.05.2007 - 05:29
				by Megaloman
				alex_aerson wrote:Эх, нарвалася мая настаўніца па трасянцы.
Мне з настаўніцай беларускай мовы ў школе пашанцавала, яна заклала той базіс, які я да гэтага часу выкарыстоўваю. І менавіта ў тыя часы склалася любоў да творчасьці Купалы й Коласа, Быкава й Караткевіча.
 
			 
			
					
				
				Posted: 15.05.2007 - 06:38
				by Наста
				Мне з настаўніцай беларускай мовы ў школе пашанцавала, яна заклала той базіс, які я да гэтага часу выкарыстоўваю. І менавіта ў тыя часы склалася любоў да творчасьці Купалы й Коласа, Быкава й Караткевіча.
Сапраўды, пашанцавала.
 
			 
			
					
				
				Posted: 16.05.2007 - 10:46
				by Kascjuszka
				5574837 патэль, паможам чым зможам.
			 
			
					
				
				Posted: 31.05.2007 - 23:09
				by Scriptor
				На аўтарскія правы не прэтэндую.
Претендуєш. 

 А якщо дозволяєш поширювати куди завгодно, це інше питання. Все одно ти автор. 

А взагалі... Ого! 

 Фото пики вчительки в момент здачі реферату теж закинь. 

)))))
 
			 
			
					
				
				Posted: 17.07.2007 - 10:25
				by Raider
				Scriptor wrote:На аўтарскія правы не прэтэндую.
Претендуєш. 

 А якщо дозволяєш поширювати куди завгодно, це інше питання. Все одно ти автор. 

А взагалі... Ого! 

 Фото пики вчительки в момент здачі реферату теж закинь. 

)))))
 
У свой час мне пашанцавала з настаўніцай па гісторыі.
Кожны урок яна распавядала якая ў нас улада дрэнная.
Мабыць яна сама з БНФ. 
І як толькі КДБ яе не заўважыла?
 
			 
			
					
				
				Posted: 17.07.2007 - 13:12
				by Zap
				У мяне сябар за аўтамат па філязофіі запісаў філёзафу новы альбом НРМ.. Шкада, у нашай групы ня той настаўнік.
			 
			
					
				
				Posted: 1.03.2008 - 19:37
				by Паляўнічы
				alex_aerson, прайшло ўжо шмат часу... скончыў?
			 
			
					
				
				Posted: 2.03.2008 - 01:12
				by Marnatrauny
				Гхм, не зусім. падчас напісаньня рэфэрату здох вінчэстэр, на якім той быў, ды ўся інфа й палфцела. Так што карыстайцеся Вікіпэдыяй 

 
			 
			
					
				
				Posted: 2.03.2008 - 10:35
				by Паляўнічы
				alex_aerson, ага... У Вікіпэдыі амаль нічога няма!
			 
			
					
				Re: Рэферат пра Мрою й НРМ
				Posted: 10.03.2008 - 18:19
				by Наталля
				Рэферат як скончу - адразу вывешваю тут. На аўтарскія правы не прэтэндую.
калi ящчэ есць Рэферат дашлi мне калiласка))вельмi трэба або звесткi якiя ... 

 вельмьi буду чакаць..)