Page 1 of 1

25 кастрычніка клюб "Графіці"

Posted: 4.10.2005 - 08:23
by VaLaDaR
Вось на сайце N.R.M. напісана:
25 кастрычніка ў клюбе "Графіці" сьвяткуем Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Мроя. З гэтае нагоды - эксклюзыўная акустычная праграма. Дадатковая інфармацыя і замова мейсцаў па тэлефоне 671 58 65. Кошт 20000 р.
Ідзем ці не?

Posted: 4.10.2005 - 20:39
by RoskolnikOFF
На нашай вуліцы зноў свята!!!

Posted: 4.10.2005 - 22:29
by Slaver
Ідзем ці не?
Жартаўнік :) Нават няма аб чым думаць :)
У чацьвер, на чарговым пасяджэньні НРсМ, аб гэтым пагутарым!!!

Posted: 10.10.2005 - 12:18
by Ля
Я билетик уже давно заказала. :p
Тьфу-тьфу, чтобы не сглазить это мероприятие.

Posted: 17.10.2005 - 08:11
by Kryw
А што наконт кватэрніка?

Posted: 17.10.2005 - 13:02
by Pax
Вельмі б жадаў пайсьці.. але ж 20 тыс. гэта вельмі шмат для мяне.. =\ ды й у графіці.. нешта зусім не тое з коштам квітка...

Posted: 17.10.2005 - 13:13
by Slaver
Kryw, трэ яшчэ дамовіцца з гуртам, вылучыць дату і г.д.!
Pax, ты ж зразумей, што клюб маленькі - шмат людзей ня зьмесьціцца, а ганарар гурту трэба плаціць!

Posted: 17.10.2005 - 16:04
by Pax
нажаль.. нажаль што ўсё на грошах трымаецца.. =\

Posted: 17.10.2005 - 18:13
by Эл
Канечне, идзем!
Гэта ужо трэци канцэрт, на яки я спрабую папасци. Дагэтуль па розных прычынах не удавалася. Асаблива абидна за клюб on-line :(
Спадзяюся, што усё будзе добра!

Posted: 17.10.2005 - 23:06
by Zap
Таксама іду.

Posted: 25.10.2005 - 23:38
by Slaver
Я нават ня ведаю, што сказаць пра сёньняшні канцэрт N.R.M.. Грандыёзна, геніальна, выдатна, стромка, файна… Толькі эмоцыя, і толькі станоўчыя. Вялікі акустычны канцэрт для маленькай аўдыторыі: гучалі песьні, якія вельмі рэдка выковаюцца («Трактар», «Краіна крывавых дажджоў», «Халі-галі», «Эх, змагаліся» з «Народнага альбому»), гучалі зусім новыя песьні («Go Home», «Гадзючнік», «Petepaff»), было шмат жартаў, пытаньняў, адказаў на іх. Так утульна прайшоў канцэрт, насамрэч, як «на кухні», аб чым казаў Лявон. «Бо ўсе сябры, бо ўсе свае»… Яшчэ буду тыдзень адыходзіць ад гэтае падзеі :)

А вось тут здымкі (ўсяго 2 Мб)

Posted: 26.10.2005 - 17:36
by Alonka
Slaver, а што яшчэ будзе на адмысловым фанклюбаўскім кватэрніку! :)

Posted: 26.10.2005 - 17:47
by Guest
на канцэрце ж прасілі: нідзе пра канцэрт не пісаць :(

Posted: 26.10.2005 - 18:39
by Zap
Прасілі не друкаваць. А пісаць можна. Як ты сябе гэта ўяўляеш: прыйсці з файнага канцэрту ды маўчаць як партызан? 0_0

Posted: 27.10.2005 - 05:56
by Slaver
Дык інфармацыя і так раней была: і на афіцынйым сайце, і тут, і ў LiveJournal людзі абмяркоўвалі...

Posted: 27.10.2005 - 12:05
by Андрэй
так сабе і ўяўляю КДБэшніка, які прынцыпова чытае толькі друкаваныя газэты, але ў інтэрнэт не заходзіць...

Posted: 27.10.2005 - 15:44
by Zap
Андрэй, што ты хочаш гэтым сказаць? Напэўна, і сайт гэты зачыніць трэба?:)
КДБшнікі ўсё роўна ведалі пра канцэрт за месяц да яго. Не пра КДБшнікаў тут ідзе гаворка.

Posted: 16.11.2005 - 14:51
by ANDREI
Паважаныя,
дык канцэрт адбудзецца 25 Ці НЕ????

Posted: 16.11.2005 - 16:06
by Alonka
ANDREI, паважаны, прачытайце ўважліва назву месяца ў тэме :lol:

Posted: 18.11.2005 - 15:07
by ANDREI
Во блін ...
Прабач калі ласка сапраўды не заўважыў месяц

Дзякуй!!!!
:)