Page 1 of 1
"Чыстая-сьветлая" па-польску.
Posted: 5.06.2007 - 00:03
by XBOPbI
Сёння ўпершыню паслухаў песьню "Чыстая-сьветлая" па-польску. Прышпільна!

Можа хто ведае, як правільна павінен называцца гэты варыянт песьні? Тэгу ў мп3'шцы не было, імя файла - "Най най най"...
Posted: 5.06.2007 - 00:41
by macie3k
Так і менавіта называецца песьня - „Naj naj naj”.
Posted: 5.06.2007 - 00:56
by XBOPbI
дзякуй! справа ў тым, што калі ў тэчках тыпу "from ***" знаходзіш не НРМаўскія песьні, падпісаныя як НРМ, дык давер да падобных "from ***" губляецца... таму лепш спытаць)).
Posted: 5.06.2007 - 15:55
by Marnatrauny
XBOPbI wrote:дзякуй! справа ў тым, што калі ў тэчках тыпу "from ***" знаходзіш не НРМаўскія песьні, падпісаныя як НРМ, дык давер да падобных "from ***" губляецца... таму лепш спытаць)).
Гэта яшчэ нічога. А вось калі слухаеш песьні Track1, Track2, Track3 з татцы "111", і яны табе падабаюцца... Калісьці даўно пачуў "Краіну крывавых дажджоў" і толькі празь месяц даведаўся, хто ж яе сьпявае (а за адно й здабыў пару альбомаў Мроі)...
Posted: 5.06.2007 - 22:45
by XBOPbI
Бывае і такое)). І тут усялякія freedb рэдка дапамагаюць:(
у мяне зараз Скрыпка дрыгвы (па вершах Караткевіча) ў такім выглядзе. Uncknow Artist - Track #... Хто так рыпаў дыск?! Канешне, лепш самому дыскі набываць, але іх знайсці таксама цяжка:(
Posted: 6.06.2007 - 00:18
by Kascjuszka
XBOPbI wrote:Бывае і такое)). І тут усялякія freedb рэдка дапамагаюць:(
у мяне зараз Скрыпка дрыгвы (па вершах Караткевіча) ў такім выглядзе. Uncknow Artist - Track #... Хто так рыпаў дыск?! Канешне, лепш самому дыскі набываць, але іх знайсці таксама цяжка:(
Скажы яшчэ дзякуй таму, хто пастараўся, здабыў невыдадзены запіс і ты яго ў добрай якасьці за бясплатна слухаеш:((((((!!!
зусім ужо ўжраліся!!!
сачы, за тым, то пішаш, ... !
Posted: 6.06.2007 - 07:24
by XBOPbI
Kascjuszka wrote:
Скажы яшчэ дзякуй таму, хто пастараўся, здабыў невыдадзены запіс і ты яго ў добрай якасьці за бясплатна слухаеш:((((((!!!
зусім ужо ўжраліся!!!
сачы, за тым, то пішаш, ... !
Хм, тут не паспрачаешся))).
Я, канешне, вельмі ўдзячны таму, хто здабыў гэты дыск. Каб была мажлівасьць, я бы абавязкова сам набыў яго.
Дарэчы, я ня ведаў, што запіс быў невыдадзены..