Я зараз раблю свой асабісты сайт, з маім рэзюмэ, партфоліо і ншымі замежнымі словамі. Перачытаўшы за апошнія дні шмат чаго на нашым форуме, мне ў галаву прыйшла думка - а не зрабіць мне люстэрка сайту на беларускай мове? Як вы лічыце?
Я не магу вырашыць... Ці не спужае гэта маіх патанцыяльных працадаўцаў? (ніведаю як правільна па беларуску *работодатель*). Ці не падумаюць яны, што гэты хлопец ненадзейны и г.д.
князь жжош, згодна з Ультрабеларусам. Яшчэ ад сябе магу дадаць, што шмат у каго наадварот наяўнасьць беларускай мовы выклікае станоўчыя эмоцыі. Толькі Вам трэба вызначыцца, на якой менавіта беларускай мове Вы будзеце весьці сайт, і рабіць гэта без памылак.
нармальнаму працадаўцу -- пофіг, нават, калі на французскай будзе. Галоўнае, каб работнік быў кваліфікаваны. А ненармальнаму... Навошта вам з такімі звязвацца?