Page 1 of 1
люстэркі
Posted: 12.06.2007 - 18:25
by князь жжош
Я зараз раблю свой асабісты сайт, з маім рэзюмэ, партфоліо і ншымі замежнымі словамі. Перачытаўшы за апошнія дні шмат чаго на нашым форуме, мне ў галаву прыйшла думка - а не зрабіць мне люстэрка сайту на беларускай мове? Як вы лічыце?
Я не магу вырашыць... Ці не спужае гэта маіх патанцыяльных працадаўцаў? (ніведаю як правільна па беларуску *работодатель*). Ці не падумаюць яны, што гэты хлопец ненадзейны и г.д.
Як вы лічыце?
Posted: 12.06.2007 - 19:09
by Ultrabelarus
Працадаўцы (калі яны ІП) у большасці нармальныя, не "забеларусы". Таму можаш спакойна рабіць, бо у іх ж будзе выбар, на якой мове цябе глядзець.
Posted: 13.06.2007 - 01:03
by Alonka
князь жжош, згодна з Ультрабеларусам. Яшчэ ад сябе магу дадаць, што шмат у каго наадварот наяўнасьць беларускай мовы выклікае станоўчыя эмоцыі. Толькі Вам трэба вызначыцца, на якой менавіта беларускай мове Вы будзеце весьці сайт, і рабіць гэта без памылак.
Posted: 13.06.2007 - 09:22
by Андрэй
нармальнаму працадаўцу -- пофіг, нават, калі на французскай будзе. Галоўнае, каб работнік быў кваліфікаваны. А ненармальнаму... Навошта вам з такімі звязвацца?
Posted: 13.06.2007 - 09:40
by князь жжош
Дзякуй за парады. Вырашыў рабіць люстрэрка по беларуску.
Posted: 18.06.2007 - 00:45
by Kascjuszka
трэ дапамога па перакладу - зьвяртайся!
(не да мяне канешне, я мову дрэнна ведаю; тут табе хтось і дапаможа)