Page 1 of 1

Бонда - тата мае рацыю

Posted: 19.06.2007 - 19:31
by Ultrabelarus
Спрабую разабраць тэкст.
Гэта безумоўна, тата мае рацыю
.... Зусім
Толькі мы не слухаем натацыяў
Няма...

Дапоўніце, а лепей выкладзіце поўны тэкст песні.
Загадзя дзякуй

Posted: 26.08.2011 - 08:07
by VitautArabello
О, гэта старая і добрая песня.
Вось тэкст і музыка: http://www.youtube.com/watch?v=Ig7aW3s8o-E

Наш тата трошкі строгі
Ў адносінах да нас.
Свой клопат і трывогі
Выказвае падчас:
То паліць папяросы,
То б'е навокал шкло,
Не слухае дарослых
І робіць ўсё на злосць.

Прыпеў:
Пытанне за пытаннем,
І смешна нам да слёз:
Наш тата выхаваннем
Займаецца ўсур'ёз.
Тут, безумоўна, тата мае рацыю
І спрачацца няма сэнсу з ім,
Толькі мы не слухаем натацыю:
Няма болей эмоцыі зусім.

Праз акуляры тоўстыя
Ўсё бачыць ён наскрозь.
"Ну як жа ж вам не сорамна?
Вы хуліганы, вось!"
На што ж тады мы здатныя,
Мо' скажа нам хто з вас?
А тата і астатнія
Не разумеюць нас.

Прыпеў.