Page 1 of 3

Літаратура: вашыя густы і прыярытэты

Posted: 22.06.2007 - 14:29
by Норма Бэліні
Спадарства! Давайце абмяркуем нашыя любімыя літаратурныя творы, сусьветныя і айчынныя! Каму што да спадобы, каго што ўразіла - пішыце ТУТ!

Posted: 22.06.2007 - 14:30
by Норма Бэліні
Асабіста я апошнім часам упадабала італійскую літаратуру (калі вам цікава - пазьней раскажу, якую канарэтна)
Разам з тым - сярод нашай мне вельмі шмат чаго падабаецца (і асабліва сучаснай)

Posted: 22.06.2007 - 17:51
by kiveria
так так, ведаю я італійца цікавага, Джакома Леапардзі, падабаецца???

Posted: 22.06.2007 - 18:35
by Норма Бэліні
:)))гы!!!!!! вось нам і свае людзі:))))))))))))))))))))))
Ёсьцека шчэ і Пірандэлла, і Гоффрэда Парізе, і Курцыо Малапартэ...

Posted: 22.06.2007 - 18:38
by Ultrabelarus
Рэмарк цікавы райтэр

Posted: 22.06.2007 - 19:20
by Zap
У дадзены момант чытаю Муракамі. Банальна, але кранае.

Posted: 23.06.2007 - 13:13
by Норма Бэліні
А давайце які-небудзь літаратурны твор абмяркуем!
Напрыклад, Сэлінджэра "Над прадоньнем у жыце" або там што яшчэ...
ці нашых пісьменьнікаў, Арлова да прыкладу.
А яшчэ можна пра філязофію пагутарыць...

Posted: 23.06.2007 - 14:44
by Наста
зараз Тадэўш Канвіцкі "Зверачалавекаморак"

Posted: 23.06.2007 - 18:59
by Alonka
Норма Бэліні, што тучыцца густаў, дык я пакуль "усёчытаемая" :) . Адзінае, што не ўспрыняў мой мозг - гэта Павіч. Там на другой старонцы ўжо хацелася спаць.
Зараз чытаю Шоў і Дастаеўскага. У перапынках зьвяртаюся да Акуніна. Потым хачу перачытаць Маркеса і Кундэра. Люблю Каэлья. Гэта як з Zap'ам - банальна, але кранае :) .
А! Яшчэ хачу пачытаць п'есу Марціна МакДонаха "Чалавек-падушка".

Posted: 23.06.2007 - 23:06
by Marnatrauny
Усё хачу запінаць сябе пачытаць Мележа. Мова ў яго вельмі якасная й цікавая, але ж ад атмасфэры часам вешацца хочацца. Мо занадта праўдзіва пан Мележ пісаў?..

А зараз кайфую - перачытваю Караткевіча. А тое даўно чытаў малым, а тады гэта не ўспрымалася так, як трэба. Тым болей апасьля песень на яго вершы да некаторых твораў зьмянілася стаўленьне :)

Дарэчы, даўно спытаць хацеў, як ставіццца народ да песьні "Калі ідуць на абардаж". Чыё выкананьне вам болей падабаецца: Вольскага ці Сьцяны? Бо сам не разумею, што мне болей падабаецца, надта розная атмасфэра ў песень

Posted: 23.06.2007 - 23:38
by Ганна
alex_aerson wrote: Äŕđý÷ű, äŕ˘íî ńďűňŕöü őŕöĺ˘, ˙ę ńňŕâłöööŕ íŕđîä äŕ ďĺńüíł "Ęŕëł łäóöü íŕ ŕáŕđäŕć". ×ű¸ âűęŕíŕíüíĺ âŕě áîëĺé ďŕäŕáŕĺööŕ: Âîëüńęŕăŕ öł Ńüö˙íű? Áî ńŕě íĺ đŕçóěĺţ, řňî ěíĺ áîëĺé ďŕäŕáŕĺööŕ, íŕäňŕ đîçíŕ˙ ŕňěŕńôýđŕ ˘ ďĺńĺíü
Ěíĺ áîëĺé ďŕäŕáŕĺööŕ âĺđńł˙ Âîëüńęŕăŕ. Ńüë¸çű öłńíóööŕ ˘ âî÷ű, ńëóőŕţ÷ű. ˛ ˘ń¸ ăýňŕĺ ˘˙˘ë˙ĺööŕ...
Ŕäíîé÷ű ˙ â˙đňŕëŕń˙ ŕ˘ňîáóńŕě äŕäîěó. Ńëóőŕëŕ "Ęŕëł łäóöü íŕ ŕáŕđäŕć" ł ďđîńňŕ ďëŕęŕëŕ, ŕ ćŕí÷űíŕ, ˙ęŕ˙ ń˙äçĺëŕ ďîáŕ÷ ě˙íĺ ńďűňŕëŕń˙, öł ˘ń¸ ˘ ďŕđŕäęó ńŕ ěíîé :wink:

Posted: 23.06.2007 - 23:57
by Норма Бэліні
Alonka,
Калі "ўсяядная" - гэта проста выдатна! Шанцуе ж табе, Алёнка! А ў мяне такая бяда - не магу чытаць кіпу літаратуры: 1 - не магу тое, што да 20 ст., 2 - не магу расейскіх аўтараў (колькі спрабавала - альбо не дачытваю, альбо не падабаецца ўсё адно, хоць і дачытваю), 3 - апошнім часам апроч італійцаў анічога ня йдзе! драма! іх - італійцаў - нідзе толкам і няма-та...
што ж - здараецца...

Posted: 23.06.2007 - 23:59
by Норма Бэліні
Ганна,
на жаль я ня чула ні адну. хачу паслухаць толькі Вольскую. Сьцяны творы што я чула ня ўразілі (мякка кажучы) а на тузіне нешта не адчыняецца гэта песьня...
Як жа добра, што наша айчынная музыка можа рабіць такое моцнае ўражаньне на людзей! я ў замілаваньні!

Posted: 24.06.2007 - 00:25
by Zap
А ў мяне ёсьць "Каласы пад сярпом тваім"! Усім зайдросьціць.
Калі каму з групы казаў што яе набыў на мяне такімі вачыма глядзелі)

Posted: 24.06.2007 - 00:55
by Ганна
Ŕ řňî ęŕçŕöü ďđŕ "Âîđŕăŕě"... Ďđîńňŕ ˙ę ˘ ćűöüöł - "Áî łě í˙ äŕäçĺíŕ íŕń ďŕëţáłöü, ł í˙ äŕäçĺíŕ íŕń çđŕçóěĺöü..." Óő... Öóäî˘íŕ ďłńࢠĘŕđŕňęĺâł÷. ß ęŕëłńüöł äýęë˙ěŕâŕëŕ Ďŕýěó ďđŕ ˙âŕđ ł ęŕëłíó íŕ ęîíęóđńĺ. Ďóáëłęŕ ďëŕęŕëŕ, ćóđű 1 ěĺńöŕ ďđűçíŕëî... :)

Posted: 24.06.2007 - 03:16
by dafik
Ту Ганна

Понимаю, что её ета огорчит, но кто-то должен же ей ета сказаць!
ета шо-та з галавою не в пардзе.

Posted: 24.06.2007 - 08:11
by Наста
А ў мяне ёсьць "Каласы пад сярпом тваім"! Усім зайдросьціць.
Калі каму з групы казаў што яе набыў на мяне такімі вачыма глядзелі)
А я ўжо прачытала... Потым два месяцы пад уражаннем хадзіла

Posted: 24.06.2007 - 08:43
by Наста
Понимаю, что её ета огорчит, но кто-то должен же ей ета сказаць!
ета шо-та з галавою не в пардзе.
Гэта чаму ж вы так думаеце?

Posted: 24.06.2007 - 13:44
by Alonka
Zap, нешта я не зразумела - а што, у Беларусі нейкія траблы з выданьнямі Караткевіча? :shock:

Posted: 24.06.2007 - 15:22
by Iкс
Alonka, я не магу знайсьці новае выданьне "Каласоў", толькі сэканд-хэнд :(