Page 1 of 1

Запіс канцэрту

Posted: 23.06.2007 - 13:25
by macie3k
Вось, "знайшоўся" - то выкладаю ;) Канцэрт з 6 чэрвеня 2006 году. Вельмі добрая якасьць атрымалася!
http://macie3k.info/pit/

(А ў такой вокладцы (© by rmrmg) я атрымаў плытку :mrgreen: ).

ЗЫ. Яшчэ відэа ёсьць, але веееельмі цёмнае. Так шчыра кажучы то нічога ня відна. Ээээ, не гладзіце, няма чаго ;p
Вясна-красна
Маршалак

Posted: 6.07.2007 - 00:06
by Nika
adno pytańnie - ci u ciabie jość dazvoł ad Pita dla publikacyji hetych mp3 i videaklipau?

a kancert byu 9 nie 6 červienia.

Posted: 6.07.2007 - 08:55
by Slaver
Давайце ўжо і бутлегі забаронім выкладываць, капіталісты чортавы! :)

Posted: 6.07.2007 - 13:22
by Nika
Slaver wrote:Давайце ўжо і бутлегі забаронім выкладываць, капіталісты чортавы! :)
viadoma :)

bootlehi budziem pradavać :twisted:

da rečy, Pit prasił što by hetych zapisau nie vykładyvać.
jany niejakasny pa jaho dumcy.

Posted: 6.07.2007 - 15:31
by Slaver
Бутлегі — ня справа гурту! Калі Піт хоча якасны жывы гук, хац запісывае адмыслова. Астатняе — справа прыхільнікаў!

Posted: 6.07.2007 - 16:02
by Nika
Slaver wrote:Бутлегі — ня справа гурту! Калі Піт хоча якасны жывы гук, хац запісывае адмыслова. Астатняе — справа прыхільнікаў!
pa mojemu - bootlehi heta taksama sprava hurtu.

kali chočacca bolš jakasnaha zapisu jak zrobleny z mikrafonam u rucy (hetaha navat niejakasnym nazyvać nie mahčyma) tali treba z hurtam damovicca. prosta.

što ža taki prychilnik, jaki nia ličycca sa svaimi hurtam?

jakaja heta prablema zapytacca ci možna raspausidžać bootleh?

nu a kali ličyš kahości svaim siabram jak mahčyma tak zrabić jak viedaješ što jon nia choča...

Posted: 6.07.2007 - 20:17
by Zap
Slaver, у мну тры выдадзеных гуртом бутлега мукаў! афтоп.. )

Прасіў-не прасіў, але імха нельга распазсюджваць толькі тое што афіцыйна выдадзена, абаронена й г.д. Калі пайсьці далей то можна й фотаздымкі забараніць. Калі Піт забараняе распаўсюджваць дык хай прапануе свой запіс..

Posted: 6.07.2007 - 20:33
by Ultrabelarus
Насамрэч, яны музыкі, а мы слухачы. Яны хай граюць, а ўжо мы будзем вырашаць, што слухаць і дзе гэтую музыку даставаць - пампаваць, купляць, красці :)

Posted: 6.07.2007 - 22:45
by macie3k
Nika wrote:da rečy, Pit prasił što by hetych zapisau nie vykładyvać.
Я ў яго спытаюся наконт гэтага. Kалі ён скажа, што не жадае распаўсіўду гэтага запісу, я выдалю.

Posted: 7.07.2007 - 20:29
by Alonka
Спадарства, забараняецца выключна камэрцыйны распаўсюд канцэртных матэрыялаў. Калі перад канцэртам арганізатары ці музыкі не папярэдзілі слухачоў пра забарону аўдыё і відэазапісу і не пракантралявалі гэты працэс, потым ніякіх прэтэнзыяў да зьяўленьня запісаў у вольным дасягу ў нэце быць ня можа.

Posted: 8.07.2007 - 11:43
by Ultrabelarus
Во, правільная думка.

Запіс канцэрту

Posted: 27.05.2009 - 14:58
by MagicOPromotion
Я извиняюсь, но, по-моему, Вы ошибаетесь. Предлагаю это обсудить. Пишите мне в PM.

Posted: 27.05.2009 - 15:09
by Marnatrauny
Хто гэта?

Posted: 27.05.2009 - 19:46
by Ultrabelarus
Піт Паўлаў?:)

Posted: 27.05.2009 - 23:35
by macie3k
Ян Вінцэнт :twisted: ?

Posted: 28.05.2009 - 17:37
by Ultrabelarus
я думаю, гэта разумны спам-бот.
У нас жа няма PM - толькі цыдулкі)