Page 1 of 1

Новы альбом Чырвоным паБелым!

Posted: 3.07.2007 - 21:03
by www
Выйшаў доўгачаканы, новы альбом гурта
Чырвоным па Белым (ЧпБ) - "Крывавы Сакавік".

"Крывавы Сакавік" гэта 20 новых трэкаў, эфект гадавой працы гурта.
Альбом прадстаўляе новы ўзровень не толькі ў беларускім Хіп-Хоп'е, але й агульна ў беларускай
музыцэ. Інструмэнталы аднаго з найлепшых рэп-кампазітараў Польшчы, зь вялікай колькасьцю скрэчаў
- DJ Spox'a. Тэксты на розныя тэмы, але пра актуальныя справы ад ужо павялічанай колькасьці
ўдзельнікаў гурта - чатырох МС (Krou, Realize, Zeman, Jaycop). У запісах альбому прынялі ўдзел
выканаўцы з розных краін: ТАРТАК (Украіна); Струч/UmBriaco (Расея); Duze Pe (Польшча).

Гісторыя: Гурт "Чырвоным па Беламу", з'явіўся на сьвет напрыканцы 2004 году.
Закладальнікам й ягоным лідарам з'яўляецца Кроў. Перад выхадам чацьвёртага альбома
"Крывавы Сакавік" (2007) шэрагі гурта папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся
маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop й вядомы DJ з Польшчы: DJ Spox.
ЧпБ да сёняшняга дня зьяўляецца амаль адзіным і напэўна самым вядомым беларускамоўным
рэп-гуртом.( http://amb-ent.com/chyrvonym_pa_belym )


16 ліпеня, 19:00, Машэрава, 8 (пл.Перамогі)
Сустрэча й прэс-канферэнцыя з гуртом Чырвоным па Белым,
з нагоды выхаду новага альбому "Крывавы сакавік"
Пытаньні, аўтографы, фота.
Можна будзе набыць новы альбом.
Уваход вольны!
www.krou-cpb.com

Posted: 3.07.2007 - 22:36
by Slaver
Доўгачаканы? Кроў яго чакаў? Ці хто?

Posted: 3.07.2007 - 22:39
by Zap
хыхы, я гэта бачыў напэўна ўжо разоў пяць.. чпб імха толькі слухачоў адганяе)

Posted: 3.07.2007 - 22:41
by Кастусь Капялюш
"в жопу ЧпБ" (с)

Posted: 4.07.2007 - 08:29
by www
зараз ужо дакладна выйшаў, ужо ёсьць на управе...

Posted: 4.07.2007 - 17:53
by ales.by
Не ЧпБ увогуле прыкольна. Мноства маіх сяброў рэпераў толькі дзякуючы ЧпБ слухаюць беларускамоўную музыку.

Posted: 4.07.2007 - 22:54
by Slaver
ales.by, афігець якія абмежаваныя людзі! Якая свабода, калі самі сябе ў межы забіваюць…

Posted: 4.07.2007 - 22:59
by Iкс
ой вы задзьўбалі срацца з-за гэтага ЧпБ. Усё Тузінаўскую гасьцёўню зафлудзілі :/

Posted: 4.07.2007 - 23:33
by Slaver
А чаго срацца? Вось паржаць можна!