Page 1 of 1

Збор подпісаў

Posted: 5.07.2007 - 19:37
by Андрэй
Не стаўлю гэтую інфармацыю на першую бачыну, але мабыць каго зацікавіць...
Культурніцкі накірунак дзейнасьці «Моладзі БНФ» абвясьціў пачатак акцыі па збору подпісаў пад зваротам да міністраў інфармацыі й культуры Беларусі з патрабаваньнямі спыніць перасьлед незалежных музыкаў ( гуртоў NRM, Drum Еcstasy, Нэйра Дзюбель, Памідорoff, Крама, Палац і інш.) па палітычных поглядах, ціск на кіраўніцтва камерцыйных радыёстанцыяў, якім негалосна забараняецца выкарыстоўваць у этэры кампазыцыі шэрагу беларускіх гуртоў і вольных выканаўцаў, з просьбаю пацьвердзіць або аспрэчыць існаваньне так званага «чорнага сьпісу» з вышэй узгаданых музыкаў.

Мэтай акцыі з’яўляецца інфармаваньне жыхароў Беларусі пра становішча, у якім апынулася большая частка незалежных музыкаў, што фактычна сыйшлі ў падпольле. Таксма ініцыятыўная група паспрабуе зьвярнуць увагу да існуючай праблемы вышэйшых абавязаных асобаў кіраўніцтва дзяржавы.

Усіх зацікаўленых заклікаем далучацца да грамадзянскае кампаніі праз сеціва svierb@gmail. com або проста прыходзіць да Ўправы БНФ і падпісвацца.

Поўны тэкст звароту ў хуткім часе будзе прадстаўлены на сайтах Моладзі БНФ і Паветра.

Блянк для збору подпісаў можна спампаваць на сэрвэры http://www.pavietra.org/load/11-1-0-11

Posted: 5.07.2007 - 21:49
by Iкс
Андрэй, зараз Слэйвер пачне сьцябацца :)

Posted: 5.07.2007 - 22:47
by Alonka
Асабліва Drum Еcstasy былі ў шчыльнай ратацыі на радыё і зараз сышлі ў падпольле :lol: .

Posted: 5.07.2007 - 23:14
by Slaver
Вашше лухта-лухтой! Гасьцёўню ТГ чытайце…

Posted: 5.07.2007 - 23:29
by Marnatrauny
Марнаваньне часу. Гэта не Slaver пачне сьцябацца, а міністар інфармацыі зь міністрам культуры

Posted: 6.07.2007 - 20:11
by Zap
А што, можна на гэтай хвалі надрукаваць якіх налепак ці посьцераў. Значак таксама. Тыпу вялікі такі надпіс НРМ і ўнізе малеееенькімі літаркамі "грамадзянская акцыя бнф" )