Page 1 of 2

Партыя, рух, супольнасьць?

Posted: 18.07.2007 - 01:41
by Zap
Часам дзіўлюся, колькі на Беларусі ёсьць партый, розных моладзёвых арганізацыяў ды сяброўскіх колаў. Узяць, напрыклад, тыя ж БНФ, АГП з іхнімі маладымі фарнтамі ды вольнай моладзьдзю. Колькі людзей, колькі ад іх карысьці? Часам здаецца, што ў мэтах іх няма карыьці з самага пачатку: колькі можна без надзеі на посьпех рабіць адное й тое ж?

Але возьмем, напрыклад, БНФ у пачатку 90х. Людзей сабралі вельмі шмат і вельмі шмат чаго дабіліся. Здаецца: працавалі б і надалей, але ж не. Зараз усе сядзяць па свіх кутках, крычаць адзін на аднаго ды нікому не давяраюць. Не спрачаюся, мабыць у нейкіх апазіцыйных вярхах і ёсьць ня нашыя, шпіёны ды розныя амерыканскія баксы. Але гэта ж не нагода не рабіць нічога зусім, таму што /ўсе прадажныя/. Усе рухі прадажныя - дык зрабі свой, непрадажны!

Вось я й падумаў.. Якім павінен быць новы рух у беларускім грамадзцтве, каб стаць пасьпяховым? Якія мэты ставіць? Якім чынам арганізавацца, як пазьбегнуць уплыву таго ж КДБ? на чым ён павінен будавацца? Давер? Прынцыповасьць ці наадварот гнуткасьць?

Ну, і самае галоўнае, уступілі б вы ў такое аб'яднаньне?

Posted: 18.07.2007 - 09:58
by Slaver
Усе гэтыя ПБНФ-АГП-ВМ-ІГД ня ставяць сваёй мэтаю перамогу. Гэта — тыповыя грантасосы, а часам і антыбеларускія рухі. І гэтым тлумачыцца ўся іхная дзейнасьць. На жаль, шмат сьвядомых людзей трапляюць пад іхны уплыў і пераўтвараюцца ў простае мяса для розных акцыяў. За гэтыя ўжо 13 гадоў яны нічога добрага не дасягнулі, а толькі пазбавілі шматлікую колькасьць людзей надзеі.

Спачатку трэба адстраляць розных лябедзяк-фраловых-скрабцоў, бо яны жыцьця не дадуць іншым!

І ўвогуле, твайго жаданьня тут недастаткова. Гэта — палітыка, дзе ўлада, грошы і шмат чаго іншага. І асаблівага сэнсу ўсё гэта абмусоліваць тут я ня бачу!

Posted: 18.07.2007 - 11:02
by Кастусь Капялюш
Slaver, + 1000!
Толькі КХП-БНФ!

Posted: 18.07.2007 - 14:03
by Raider
Я, вядома, згодны. Галоўная мэта любой партыі - дайсьці да ўлады кожнымі
сродкамі й вельмі добра, калі гэтыя сродкі не забаронены законам.
Але ўсё ж, каб цябе пачулі людзі, неабходна велізарная агітацыя з
боку друку. Вось менавіта па гэтаму ў нашай краіне
Лукашэнка так баіцца незалежныя СМІ. Яны ж могуць выклікаць тое, што
не прымальна для нашага народа! Народ павінен разважаць так, як
яму казала ўлада. Народ павінен думаць, што ў нас усё добра
і лепш быць нават не можа. Вось чаго жадае Лука. І нават, калі быў
прынята пастанова аб адмене палёгак, па БТ казалі, што гэта ўсё зроблена для
народа.
Навошта людзям палёгкі?
Навошта нам хлеб? Навошта паветра?

Posted: 18.07.2007 - 14:13
by Кастусь Капялюш
1. напэўна не палёгкі а ільготы
2. рух "За свабоду" разам з яго кіраўніком - расейскія халуі.

Posted: 18.07.2007 - 17:16
by Zap
Slaver, я ўсё ж такі не разумею чаму з-за кагосьці там нельга рабіць зусім нічога. Я нават не кажу пра захоп там улады ці нешта такое. Розныя ЗБС, той жа БАС - чым дрэныя прыклады? Але ў іх ёсьць нешта, што не дае ім пашырацца, яны ў адным і тым жа стане ўжо колькі год. А у краіне шмат людзей, якія б уступілі куды заўгодна, каб атрымаць хоць абы-які вынік. Хаця б тую ж музыку паслухаць. Але ўсім усё роўна й ніхто нічым не займаецца..

Posted: 18.07.2007 - 20:16
by Raider
Гэта наш лёс!

Posted: 18.07.2007 - 23:26
by Кастусь Капялюш
Што наш лёс? Шпацыраваньне па Бангалёрскім балоце за грантасосамі, якія кожны тыдзень вандруюць у Маскву, параіцца са сваімі гаспадарамі???

Posted: 18.07.2007 - 23:32
by Наста
Гэта наш лёс!
Лягчэй за ўсё так сказаць

Posted: 19.07.2007 - 00:16
by Zap
Кастусь Капялюш, я б не выказваўся так катэгарычна, тым больш што гэта можа абразіць іншых удзельнікаў. І я ж сказаў, што не для крытыкі сучасных арганізацыяў тэму стварыў.. А для пошуку шляху стварыць нешта новае, моцнае й прастое.

Posted: 19.07.2007 - 00:29
by Кастусь Капялюш
усё новае - добра забытае старое. КХП- БНФ!

Posted: 19.07.2007 - 09:41
by Raider
А што, лепш сядзець і чакаць: калі ж наступіць лепшы час?
Ён не наступіць без нашага ўмяшальніцтва. І нашага ўдзелу.

Posted: 19.07.2007 - 10:28
by Кастусь Капялюш
Raider
Ты сапраўды лічыш што хтосьці з гэтых "дэмсілаў" здольны чаго небудзь дасягнуць??? Калі зьбіраюць 6000 чалавек ды водзяць іх па гораду, падстаўляючы пад менаўскія дубінкі. У ноч прэзідэнцкіх выбараў сабралося ледзь не 15000 людзей. І што??? Яны проста пастаялм, паслухалі прыгожыя лёзунгі і большасьць з іх Р_А_З_Ы_Ш_Л_А_С_Я!!! Ніякага дзеяньня!!! І гэта доўжыцца ўжо 10 год. Уяві: БНФ на чале з Пазьняком быў створаны ў 1988. За 4 гады пасьпелі адбыцца стотысячныя мітынгі і была падпісана дэклярацыя аб незалежнасьці Беларусі. А чаго дасягнулі калякіны-вінцучкі-мілінкевічы за 10 год???Яшчэ адзіны нонсэнс: _камуністы_ ў шэрагах _дэмакратычных_ сіл. Да ўсі дзеячы БНР у трунах пераварочваюцца ад таго што побач з бчб лунае чырвоны сьцяг, пад якім у Курапатах расстрэльвалі беларусаў. Вядома, да чаго давяло супрацоўніцтва з камуністамі шэраг беларускіх дзеячаў пачатку стагодьдзя. Гот пяць Рэнэсансу а потым абвінавачваньні кшталту "Ты хуев национал-демократ, буржуй" І ўсіх у выніку пастралялі. Я для сябе лічу што ўсі тыя моцы, якія нібыта "актыўна" дзейнічаюць зараз зроблены каб стварыць імітацыю палітычнае барацьбы (ёсьць сумнёў наконт Маладога Фронту, быццам бы някепская арганізацыя, але чаму яны супрацоўнічаюць з Мілінкевічам і чаму _abaronca_ вядзе свой блог на наркамаўцы?).

Zap
Я тут крышачку нафлудзіл, не крыўдуй, набалела...

Posted: 19.07.2007 - 11:40
by Zap
Raider, пра тое гаворка й вядзецца, што трэба нешта рабіць, але, як бачна, тое што ёсьць зараз ні да чаго не прывядзе й мы мусім нешта зьмяніць.

Кастусь Капялюш, я ня супраць КХП БНФ, але гэта ўжо пройдзены этап. Яна скампраментавала сябе занадта радыкальнымі крокамі й шмат людзей не прывабіць. Я веру што там сядзяць вумныя людзі, але, на жаль, яны таксама толькі сядзяць.

І потым, шчэ раз прашу не кранаць існуючую сытуацыю.

Posted: 19.07.2007 - 12:03
by Кастусь Капялюш
Яна скампраментавала сябе занадта радыкальнымі крокамі
Гэта якімі?
З.Ы. Напэўна трэ ствараць новую тэму...

Posted: 19.07.2007 - 13:35
by Iкс
Кастусь Капялюш, сканчай дзiцячы садок з цэтлiкамi для усiх i лозунгамi :/
Хопiць лiць памыi на усiх хто цябе не падабаецца.
Уявi, зараз у тэме з`яуляецца нехта, i пачынае абсяраць КХП (я супраць яго нiчога не маю). Цябе будзе прыемна?

Posted: 19.07.2007 - 16:38
by Кастусь Капялюш
я прызвычыўся да таго што мае меркаваньне абсяраюць)))

Posted: 19.07.2007 - 18:31
by Iкс
Кастусь Капялюш, ну-ну...

Дарэчы я паглядзеў запісы выступаў Пазьняка 94-га году. Гэта ж прыемна паслухаць!
Не тое, што зараз, пачытаеш іх сайт і ня ведаеш сьмяяцца з гэтых цэтлікаў ці плакаць ад таго куды усё спусцілася :(

Posted: 19.07.2007 - 18:34
by Кастусь Капялюш
Ну, зараз у іх пачалася... эээ... ну карацей яны ўжо паўсюль бачаць маскоўскую гэбню... а можа так і ёсьць...

Posted: 19.07.2007 - 21:00
by Raider
Мне здаецца, што Кастусь мяне не разумее.
Я кажу, што толькі ад нас залежыць нашае жыццё.
_____________________________________________
Наш лёс у нашых руках!