Page 1 of 1

Кампутарная балона

Posted: 13.10.2005 - 10:10
by Сяргей

Вітаю ўсіх камповых карыстальнікаў на форуме

:D

Posted: 13.10.2005 - 22:58
by Alonka
Сяргей, і я Вас таксама вітаю!

Posted: 14.10.2005 - 00:04
by Slaver
Гы, цікавая тэма :) Вітаю-вітаю :)

Posted: 17.10.2005 - 09:09
by Сяргей
Прапаную стварыць Інтэрнэт газэту НРСМ
Распаўсюджваць сярод сяброў НРСМ

Posted: 18.10.2005 - 16:57
by Сяргей
Магу даць ANI-курсары ў выглядзе сьцягоў НРМ, Беларусі ці іншыя,
а таксама прымаю замовы на іх выраб

Posted: 28.10.2005 - 13:49
by Андрэй
хутка сюды прыйдзе дзвухтысячны наведвальнік!

Posted: 28.10.2005 - 20:11
by Slaver
Андрэй, ага, нехта сёньня ім і стаў :)

Posted: 31.10.2005 - 18:53
by Сяргей
Дык як вы ставіцеся да газэты ды курсараў

Posted: 31.10.2005 - 22:41
by Slaver
Мне здаецца, што ў газэце сэнсу ніякага няма - дарма страчаныя сілы будуць.
Ну, а курсоры - зьдзек над карыстальнікамі!

Posted: 17.11.2005 - 17:03
by Сяргей
Спадарства, у каго ёсьць беларускамоўныя фільмы ці субтытры да іх:?:

Posted: 27.11.2005 - 21:34
by QzWeR
сабж
рэгіструю на тут.бу мыла: абіраю ўзрост 17-22 і 4 дзяцяці, а мне кажуць што колькасьць дзяцей не адпавядае ўзросту. хахаха :lol: :lol: :lol:

Posted: 28.11.2005 - 09:08
by Сяргей
:)

Posted: 28.11.2005 - 15:54
by Slaver
QzWeR, у ТУТ.БАЙ штучны інтэлект :)

Posted: 17.03.2006 - 22:09
by Саленойд
Ці хто ведае, дзе можна спампаваць беларусіфікатары для рознага софту?
Я было спампаваў для Opera 8.5 з www.mova.by.ru , але хочацца мець
больш праграм на бел. мове. Хто ведае, калі ласка, кінце спасылку.

Posted: 17.03.2006 - 22:14
by QzWeR
Саленойд, http://belsoft.tut.by

Posted: 18.03.2006 - 21:01
by sirik
паважаныя сябры, а падкажыце, калі ласка, як у сябе на кампутары "зрабіць"
беларускую мову. я маю на увазе раскладку клявы, каб "у" нескладовыя там былі, каб у Word таксама была МОВА і можна было праверыць напісанне.
як ні намагауся - нічога не атрымалася...

дзякуй

Posted: 18.03.2006 - 21:22
by Саленойд
sirik wrote:паважаныя сябры, а падкажыце, калі ласка, як у сябе на кампутары "зрабіць"
беларускую мову. я маю на увазе раскладку клявы, каб "у" нескладовыя там былі, каб у Word таксама была МОВА і можна было праверыць напісанне.
як ні намагауся - нічога не атрымалася...

дзякуй
Ну спачатку адчыняеш моўную панэль(там дзе мова паказана)---> націскаеш правую клявішу мышы --->выбіраеш *Параметры*, там будзе акно з мовамі, якія ўжо есць на тваім кампутары--->націскаеш
*Дадаць* і выбіраеш са спісу беларускую мову. Ў будзе замест рускай
Щ, таму што ў бел. мове Щ няма.
Усе.