Як вы пазнаёміліся з N.R.M.???

Розныя тэмы, якія ня тычацца музыкі і краіны :)

Moderators: Мікалай, Alonka

Post Reply
User avatar
anon1m
Сябар
Posts: 29
Joined: 10.07.2007 - 11:33

Як вы пазнаёміліся з N.R.M.???

Post by anon1m »

Праглядзеў мінулыя тэмы форуму, але падобнай, чамусьці, не знайшоў... У мяне такое пытанне: як вы пазнаёміліся з творчасцю N.R.M.?
У мяне гэта было 4 гады таму, калі быў у восьмым класе. У той час слухаў Nirvana, Evanescence і інш., аб беларусскім року не было аніякіх уяўленняў. Раней, канешне, чуў, як "Тры чарапахі" на вуліцах спявалі, але гэтая песня мяне не асабліва ўразіла. І вось на адным з заняткаў па інфарматыцы я, як звычайна, кінуў у плэйліст усё, што было ў папцы "Рок". Праз некалькі песен пачуў "Бывай!". Песня зацікавіла. Знайшоў на кампутары яшчэ некалькі песен гурту (наколькі памятаю, гэта былі "Паветраны шар", "Партызанская" і "Чыстая-сьветлая"), праслухаў і, адным словам, спадабалася. Недзе праз тыдзень пайшоў у краму і набыў "ДК". Гэты альбом і зараз застаецца маім любімым (можа, таму што ён быў першым, які я чуў??? ня ведаю). Праз нейкі час у Навагрудку на рыцарскім турніры знайшой "LaLaLa" і дзьве часткі акустычных канцэртаў, а потым праз аб'явы ў газэтах набыў "Одзірыдзідзіну", "Пашпарт" і "Тры чарапахі". З ранку да вечару з майго бум-боксу толькі N.R.M. і гучаў на працягу, напэўна, месяцаў трох... Сачыў за навінамі гурту, і паступова пачаў цікавіцца іншымі беларускімі рок-гуртамі... Такім чынам менавіта праз N.R.M. я пачаў цікавіцца беларускай музыкай. Таксама трэба дадаць, што менавіта праз N.R.M. я пачаў цікавіцца сітуацыяй у краіне... І яшчэ скажу, што стаўленне да N.R.M. істотна змяніла кніга Дзятліковіча "Іх Мроя. Іх N.R.M.", цяпер для мяне гурт - рок-легенда:).
Слова за вамі...
Last edited by anon1m on 26.07.2007 - 17:51, edited 2 times in total.
Так гавораць людзі - значыць, так і будзе,
Трэба верыць людзям - значыць, верыць будзем....
User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Post by Кастусь Капялюш »

Усё банальна. Спачатку брат закнуў на комп Чарапах і ДК. Мне было год , напэўна, 11:)
Тады Н.Р.М. мне не спадабалася і я забыў пра гэты гшурт гады на паўтары. Потым невядома з якой нагоды набыў у краме Чарапах. Слухаў з ранку да ночы тыдні два. Потым папёрся на кнцэрт у Ваўкавыск. Там набыў кнігу "Іх Мроя, Іх Н.Р.М." і ДК. Сытуацыяй у краіне і беларускай культурай я цікавіўся яшчэ да Н.Р.М., а вось за што я гурту глыбока ўдзячны, дык гэта за то, што ён даў мне альтэрнатыўны погляд на музыку, да гэтага я быў упартым мэталістам.
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Ооооо... Якая тэма кранальная. Адразу перанеслася на 9 гадоў назад, у 98-ы :) . Не, нават яшчэ ў школу. Бо маці працавала выкладчыцай у малодшых клясах, дзе час ад часу ладзілі сустрэчы дзяцей зь вядомымі беларускімі пісьменьнікамі. І я ад няма чаго рабіць пэрыядычна гэтыя сустрэчы наведвала. І вось чамусьці адклалася ў галаве размова менавіта з Артурам Вольскім.
Сьмешна зараз так, але першы раз я пачула НРМ у парку Горкага (ужо празь некалькі год усюды бачыла фоткі з таго канцэрту). Мы зь сяброўкай гулялі, убачылі як апаратуру рыхтуюць, засталіся паглядзець, што за канцэрт. А была прэзэнтацыя новага альбому Крамы. І мы бы так і сышлі, але ў той час старэйшы брат ёй вельмі цікавіўся, а на сьцяне вісеў постэр Бонды з часопісу "Бярозка". Вось і вырашыла я паслухаць, што за Крама такая. А пасьля Варашкевіча і Ко пайшлі астатнія. І калі пачаў граць НРМ (ну, тады я яшчэ ня ведала, што гэта ён), у мяне ўзьнікла толькі адно жаданьне - задушыць Вольскага (прозьвішча гэтага асобна ад імя Віталь ды Артур на той час я таксама ня чула). Бо стаялі мы ля калёнак, а ён так крычэў... Карацей, уражаньні засталіся ня самыя лепшыя. Але калёсікі лёсу, бачна, ўжо закруціліся, таму ў другі раз выпадкова я нарвалася на НРМ у парку 50-цігодьдзя. Настрой быў добры, таму мы нават паскакалі на лаўках :) . Вось тады спадабалася. Цікава, што ніколі не хадзіла адмыслова па канцэртах, не набывала дыскі. Ведала, што ёсьць такі НРМ, але ня вельмі мяне гэта кранала. Некалькі разоў чула НРМ на Бангалор, вельмі падабаўся "Паветраны шар", а потым сябар заліў на мой комп ДК. І ў гэты ж год лёс зьвёў зь Пітам. Вось неяк так яно ўсё і склалася.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

хм... Я здаецца 1000 разоў расказваў. Ну і фіг з ім, яшчэ раз :).
Першы раз чуў НРМ напрыканцы 90-х у перадачы Вечараў па БТ (з галавы выпала назва підарачкі :( ), бачыў кліп Паветраны шар, афягенна спадабалася, але назву гурта я так і не даведаўся тады. Яшчэ памятаю кліпы Нейра Дзюбелю (неверагодна, але я да кліпа ТУТ.БАЙ думаў, што НД маскалі :) ). Пасьля я на некалькі год забыўся на НРМ, але у першыя дні пасьля адкрыцьця 1-га Музычнага пабачыў Чыстую-Сьветлую і тут мяне торкнула ніпадзецку! УСЁ!!! З тых часоў 95% адсоткаў музла якое я слухаю Беларуская альтэрнатыва (розныя стылі).
Дарэчы назвы Уліс, Палац, Крама я чуў і ў сярэдзіне 90-х, а мо і раней. Музыкі не чуў, але былі асацыяцыі з чымсьці "нашым", "апазыцыйным", а значыць добрым :). А вось назву "НРМ" пачуў першы раз у пачатку 2000-х. Музыка на маі погляды амаль не паўплывала, бо я і так з дзяцінства цікавіўся "сітуацыя" :)
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
ales.by
Сябар
Posts: 39
Joined: 29.04.2007 - 10:50
Location: Менск

Post by ales.by »

А я зацікавіўся калі мяне бацька звадзіў на Я Нарадзіўся Тут і Народны Альбом(мне было гадоў восем)
Як не банальна,але ж больш за ўсіх спадабаўся Вольскі на ободвух канцэртах І бацька набыў мне тады зусім сьвежы альбом Тры Чарапахі(я тады слухаў Иванушек)
Нешта мне спачатку ня вельмі спадабалася але потым была Рок Карона дзе НРМ быў ва ўсіх сэнсах вышэй за ўсіх(не памятаю які быў гэта год) А потым вельмі папёрла і з таго часу амаль НРМ і слухаю.
Што яшчэ нам засталося?
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

ales.by, цябе ў 2000 было 8 год :), ужо тады разумеў?
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Хм, здаецца так даўно было, але калі пачынаеш успамінаць, то першы канцэрт для мяне была прэзентацыя "Справаздачы". Не сказаць каб канцэрт вельмі спадабаўся, але моладзь, размаўляючая па-беларуску вельмі ўразіла: бачыў упершыню) Праз колькі часу на лішнія грошы ня ведаў што набыць і набыў ДК (памятаю, другім дыскам тады было нешта ад Static-X :) ). Ну, а працэс фанаценія ідзе хутка, пайшло-пахела ўсё астатняе.
irc.by #nrm
User avatar
Наста
Сябар
Posts: 61
Joined: 1.10.2006 - 10:39
Location: Віцебск
Contact:

Post by Наста »

Старэйшы брат жыве ў Расеі і ў 2005 годзе папрасіў набыць яму дыскі з беларускай музыкай, пажадана на беларускай мове. Сорамна, але тады я ведала толькі “Крама”, “НРМ”, “Стары Ольса”. Да і тое толькі па назвах. Вось і купіла: НРМ – “Справаздача”, Крама – “Будзь разам з намі”, Стары Ольса – “Келіх Кола.” З гэтага ўсё і пачалося. А праз два тыдні ў лагеры пазнаёмілася з беларускамоўным хлопцам, які шмат ў чым змяніў маё стаўленне і да беларускай музыкі, і да беларускай мовы, да і ўвогуле маё светаўспрыманне.
Сябе мы зробім самі!
Fashio
Сябар
Posts: 1
Joined: 18.06.2007 - 12:50

Post by Fashio »

Чытаю папярэднiя адказы i пачынаю адчуваць сябе старым. Я пазнаёмiуся з НРМ дзесьцi у 1996-1997 годзе. Упершыню пабачыу клiп па БТ "Одзiрыдзiдзiна" - песня вельмi спадабалася!
Потым выпадкова набыу сабе касэту "Лепшыя песьнi 1995-1996". Не скажу, што пакацiла адразу. Потым была Аккалада, канцэрт супраць пiратау у Парку Горкага у 1997 годзе, на якi я спецыяльна ехау у Менск з правiнцыйнага гарадка,Каранацыя-1997. Мабыць таму для мяне найлепшы альбом менавiта "Одзiрыдзiдзiна", а ДК - цi не найгоршы.
User avatar
Raider
Сябар
Posts: 331
Joined: 15.07.2007 - 11:10
Location: Менск
Contact:

Post by Raider »

А я пазнаёміўся з N.R.M. адносна нядаўна. Гэта было цікава. Палітыка,асабліва сітуацыя ў Беларусі, мяне заўсёды цікавіла. А вось добрую беларускую музыку я не слухаў, ды і думаў, што яе няма. Першае, што я паслухаў, быў альбом "Песьні свабоды". Неяк лазіў у нете і знайшоў іх. Яны мяне так уразілі, што я некалькі дзён не мог адысьці. Аказваецца ў Беларусі ёсьць добрая музыка!javascript:emoticon(':P')
Не, але на той момант я падумаў, што гэта выключэнне з правіла! Затым хтосьці з класа знайшоў "Тры чарапахі" і даў паслухаць мне.Мне здалася яна такой цікавай песенькай. І тут я ўпершыню
пачуў назву N.R.M. Затым праз тыдзень мяне паклалі ў лякарню, дзе я пазнаёміўся з дзяўчынкай, якая слухала беларускую альтэрнатыву і ў асобнасці N.R.M.
Прычым, калі б да гэтага мой сябар не даў мне паслухаць чарапах,
то наўрад бы мы зусім пазнаёміліся.
Пасля гэтага я даведаўся, што аказваецца такіх гурткоў як N.R.M., Крама, Ulis шмат і яны не выключэнне, а правіла! :P :P
User avatar
Shadow
Сябар
Posts: 26
Joined: 29.06.2006 - 14:37

Post by Shadow »

З НРМ-ам мяне пазнаёіў сябра, які сказаў, што гэта былая "Мроя". Пасьля гэтага я набыла альбом ЛаЛаЛаЛа. Здаецца, ў 1996. А наступныя некалькі гадоў мы не прапускалі ні аднаго канцэрта. Іх тады было вельмі багата! І большасьць была бесплптнай. Дайшло да таго, што таварышы будучыя міністры з намі віталіся першымі :wink:
Зараз я не проста люблю іх слухаць, але і вельмі паважаю.
Чамусьці успомніла першае тэлевізійнае інтэрвью Піта пасьля прыхода ў гурт. Як ён спрабаваў размаўляць па-беларуску, а атрымоўвалася па-беРаЛуску :lol: А які ён зараз малайца!
User avatar
Predatorre
Сябар
Posts: 103
Joined: 20.09.2005 - 14:32
Location: Менск
Contact:

Post by Predatorre »

УУУ файная тэма)))
Карацей, дзякуючы майму брату, які на 9 год старэйшы за мяне, у дзяцінстве ў мяне амаль не было выбару, што слухаць (ён зьявіўся толькі калі мне споўнілася недзе 12-13 год), таму і прыходзілася слухаць Ноаве Неба, Нейра Дзюбель, і N.R.M. :) Пачалося ўсё з касэткі "Made in N.R.M.", калі яна толькі зьявілася ў нас маёй любімай песьняй адразу ж стала "Лепей ня будзе" (яна была напрацягу ўсяго майго дзяцінства самай улюбёнай). А першы канцэрт на якім я пабываў быў у парку Горкага ўжо пасьля некалькі гадоў праслухоўваньня N.R.M. Ужо потым з выхадам ДК я амаль іх перастаў слухаць, а калі і слухаў, то толькі старыя альбомы і пачаў зноў з выхадам Справаздачы.
НАХфіг подпісы!
User avatar
Megaloman
Сябар
Posts: 72
Joined: 1.10.2005 - 11:26
Location: Мінск ці Менск, а, пераблыталася ўсе ў галаве

Post by Megaloman »

Я напэўна тут адзін з нямногіх, для каго знаемства адбылося ў сталым узросце самым банальным чынам.
Першай маей улюбенай групай былі Бітлз, якіх я пачуў па радые ды па тэлебачаньні (быў такі польскі фільм - Yesterday).
А потым вельмі банальна - у аднаго сябра я запытаў, што самае папулярнае зараз у замежнай музыцы - так я падсеў на Мяталіку ды Мегадэс.
У другога - што самае папулярнае ў расейцаў - ну вядома ж, Арыя.
Калі я ўбачыў, што расейцы могуць якасна адпавядаць замежнаму узроўню, то запытаў сам сябе, а магчыма й беларусы могуць? Хто тут самы папулярны, ну канешне ж, НРМ. Тады, у 2000-м годзе, іх круцілі й афіцыйнае радые і тэлебачаньне, і перад тым як замовіць праз сеціву толькі выйшаўшых "Трох чарапах", менавіта па радые ды ТВ я ўжо чуў Партызанскую, Паветраны шар, Песьню пра каханьне, Мы жывем някепска, Трох чарапах, Чыстую-Сьветлую. Пра іх пісалі газэты, а першы канцэрт, што я наведаў, праходзіў не абы дзе, а ў канцэртнай зале "Мінск". Вось такі быў час.
Ну а потым быў "Дом культуры" - для мяне гэты альбом блізкі яшчэ таму, што нагадвае дом культуры па вуліцы Матусевіча, што ў пяці хвілінах ад майго дому, і дзе я не прапусьціў аніводнага канцэрту. Менавіта там праходзіла й прэзентацыя альбому.
Пасьля "Справаздачы" зразумеў, што трэба шукаць усе альбомы, і за дапамогай гэтага форума зараз маю поўную калекцыю.
Нажаль, астатнія беларускія каманды, акрамя Deadmarsh, для майго густу недастаткова цяжкія. Выключэньне раблю толькі для Песьняроў - гэта проста беларускія Бітлз.
I've found safety in this loneliness
But I cannot stand it anymore
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Megaloman, хм, ну цяжкія - разуменьне вялікае, па мне палова беларускіх камандаў цяжэй за N.R.M. )

Predatorre, Вай, помню як я ў 6 (!) год слухаў ды памятаў на памяць "Полцарства" ды "А что делать?" Дзюбялёў) У мяне напэўна недзе й касэтка ЖСУНБ валяецца..
irc.by #nrm
Post Reply