Page 1 of 2

Падпіска на Музыкальную Газэту?

Posted: 23.08.2007 - 16:14
by Zap
Адзіная рэспублікнская музыальна газэта перажывае ня лепшыя часы. Інфармацыі мала, грошай таксама, штатных працуючых амаль няма. З тоўстай каляровай газэты выданьне пераўтыварылася ў лістоўку, і ўжо ня так лёшка знайсьці яе ў шапіку. Усё працуе на ініцыятыве й ўжо больш нагадвае саміздат. А менавіта МГ у свой час зрабіла шмат для папулярызацыі N.R.M., агляды іх альбомаў, ды й зараз амаль адзіная крыніца дзеля маладых гуртоў. Чаму б не дапамагчы газэце? Магілёўскі Цэнтр Жывогу Року ужо пачаў кампанію па масавай падпісцы. Мо не адстанем?

Падпіска на месяц каштуе ўсяго 1500 рублёў - бутэлька недапіва. Не такія вялікія грошы, каб кожны тыдзень атрымоўваць падабраную інфармацыю пра музыкальныя падзеі краіны. А больш падпісчыкаў і грошай у газэты - больш магчымасьцяў для разьвіцьця.

Што думаеце?

Posted: 23.08.2007 - 19:30
by Raider
Калі гэта такая добрая газета, то чаму яна не карыстаецца папулярнасьцю?
Памятаю я адзін артыкул, дзе ўсхвалялі новы альбом J-mors.

Posted: 23.08.2007 - 19:34
by Zap
А чым дрэнны альбом J-Морс?) Газэта тым і добрая, што яна нэйтральная.
Як яна можа стаць апулярнай, калі столькі людзей яе нават ня бачылі й ня ведаюць пра яе існаваньне? З такім станм сраваў МГ ня можа палепшыць сваю якасьць, ня можа стаць больш папулярнай. Гэта замкнёнае кола, і мы можам падштурхнуць яго, падтрымаць людзей, даць ім магчымасьць разьвіць сваю сраву.

Posted: 23.08.2007 - 20:10
by Iкс
Ну J-Морс я таксама не люблю і гэта не з-за палітыкі :). А мне вось газэта стала не цікавая, раней набываў рэгулярна, але потым з'явілася магчымасьць выхаду ў інэт больш рэгулярнага чым газэта і я на яе "забіў"

Posted: 23.08.2007 - 23:13
by Raider
Zap, я ўпэўнены, што альбом J-mors дрэнны ўжо тым, што гэта альбом J-mors.
А табе няўжо спадабаўся?
Ты сам казаў, што "з тоўстай каляровай газэты выданьне пераўтыварылася ў лістоўку", так гэта сведчыць аб тым, што людзі страціла цікавасьць да яе.

Posted: 24.08.2007 - 19:54
by Alonka
Raider, а ўявіце, што прыхільнікі Морсаў скажуць: альбом НРМ дрэнны ўжо тым, што гэта НРМ. Бо ва ўсіх розныя густы. Таму я бы не была так упэўнена ў якасьці плыткі J_Морс.

Posted: 24.08.2007 - 20:15
by Андрэй
Alonka wrote:Raider, а ўявіце, што прыхільнікі Морсаў скажуць: альбом НРМ дрэнны ўжо тым, што гэта НРМ. Бо ва ўсіх розныя густы. Таму я бы не была так упэўнена ў якасьці плыткі J_Морс.
Прыблізна так і кажуць :( я ад некалькіх людзей чуў такое:

НРМ? Што гэта? нешта беларускае? А, ну тады гэта гаўно...

Posted: 24.08.2007 - 20:59
by Zap
Хм, я ведаў што НРсМ - самая вялая беларуская "суполка", але не настолькі ж.
Сядзяць ды ныюць, дайце ім сход.
эх..

Posted: 24.08.2007 - 21:28
by Raider
Выбачайце калі ласка, калі хтосьці з вас слухае J-mors. :lol:
Пажартаваць нават нельга!

Posted: 24.08.2007 - 22:05
by Alonka
Raider, тут справа ня тым, хто што слухае, справа ў стаўленьні да РЭАЛЬНЫХ людзей. Гэта не абмеркаваньне характара кінагероя, гэта ацэнка здольнасьцяў асобаў, якія жывуць побач. Проста трэба паважаць ня толькі ўласнае меркаваньне - з гэтага і пачынаецца дэмакратыя (P.S. Да Морсаў акрамя знаёмства зь некаторымі ўдзельнікамі ніякага дачыненьня ня маю, дома ня слухаю - каб не было спасылак на музычную зацікаўленасьць ;) ).

Zap, эко вас, бацюшка, зацэпіло :lol: . Ты та ўжо чаго парысься?

Posted: 24.08.2007 - 22:12
by Zap
Ну можа ў мяне прага зрабіць чаго карыснага, а на завод не хачу)
Не, сапраўды ж нічога не рабілі амаль ніколі. Нават удзельніцтва пэўнага няма, усё размыта неяк.. А так бы ўжо нейкае супрацоўніцтва.
Ды й выданьню б добраму дапамаглі.

Posted: 25.08.2007 - 09:09
by Raider
Я паважаю меркаванне кожнага чалавека, але не як не думаў, што вы так сур'ёзная аднясецеся да гэтай тэмы.

Posted: 25.08.2007 - 12:19
by Андрэй
Zap wrote:Ну можа ў мяне прага зрабіць чаго карыснага, а на завод не хачу)
Не, сапраўды ж нічога не рабілі амаль ніколі. Нават удзельніцтва пэўнага няма, усё размыта неяк.. А так бы ўжо нейкае супрацоўніцтва.
Ды й выданьню б добраму дапамаглі.
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Падпісчыкаў Музыкальнай Газэты -- НРСПМГ! :lol:

Posted: 27.08.2007 - 08:59
by Slaver
Бляпізьдзец!

Posted: 27.08.2007 - 16:05
by krapachino
Дарэчы, я сам чытаў МГ з году так 2002 па 2006. І тое што яна стала не каляровай, а тонкай і чб, мне спадабалася па адной простай прычыне - МГ пераарыентавалася амаль цалкам на беларускую музыку. У тыя часы калі ў мяне не было інтэрнэту, гэта была адзіная крыніца інфы пра беларускае музло (не толькі J-mors, як раз-такі гурты "з чорнага спісу"). І перастаў яе набываць менавіта з-за інтэрнэту. Дарэчы, зусім нядаўна я як і Zap ўспомніў пра яе, думаў набыць, але ў шапіку ня ўбачыў, падумаў, мо яе зачынілі...
Так што раз такая справа, 1500 на месяц - не грошы, чаго б не падпісацца?!

Posted: 27.08.2007 - 19:48
by Raider
Вось, некалькі чалавек ужо гатовы дапамагчы. Але нас яшчэ мала.

Posted: 28.08.2007 - 18:17
by Ultrabelarus
Ну, я і так падпісваюся... сапраўды, 1 нумар каштуе ненашмат больш, чым новы квіток у аўтобус. Людзі! Ездзіце зайцамі! Чытайце МГ! :)

Posted: 29.08.2007 - 01:45
by Kascjuszka
я і так яе набываю ў шапах.

толькі чаму вы думаеце, што Алегу так цяжка выдаваць газету?! Было б настолькі дрэнна - даўно кінуў быў! А так працуе. Хаця канешне бабла нармальнага не зарабляе...

Posted: 29.08.2007 - 09:38
by Raider
Кожны б жадаў зарабляць больш грошаў.

Posted: 31.08.2007 - 09:26
by Дзед_Мiнай!
Музыкалка - газэта добрая: учора прачытау вялiкi артыкул пра НРМ "Тропою партизанских автострад", шчыра узрадвауся
http://www.morok.ru/index.php?module=ar ... 546&ptid=2