08.09.2007 Фэст Аршанская бітва

Афіша музычных канцэртаў і іншых цікавых імпрэзаў. Перад стварэньнем тэмы, ўважліва прачытайце правілы разьдзелу!
Post Reply
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

08.09.2007 Фэст Аршанская бітва

Post by Андрэй »

Распачалася падрыхтоўка да традыцыйнага фэсту беларускай аўтарскай песні і паэзіі “Аршанская бітва-2007”. Ён мае адбыцца 8 верасня на гістарычным месцы Аршанскай бітвы 1514 года - на беразе Дняпра блізу Оршы. Пачатак а 20-й гадзіне.

Арганізатары паведамляюць, як найлепш дабрацца да месца, што паглядзець і даюць гістарычную даведку.

Да месца можна даехаць

З чыгуначнага вакзала Оршы на аўтобусе ці маршрутцы № 11 да аўтавакзалу (канец маршруту). Далей – аўтобусам “Орша - Дуброўна” да прыпынку “Гацькаўшчына”.
Гуртам можна наняць маршрутку з чыгуначнага вакзалу проста да Гацькаўшчыны.

Таксама аўтобусам або маршруткай можна ад’ехаць ад прывакзальнай плошчы да прыпынку “Цэнтр”, затым ад Цэнтральнай плошчы, што ля “Дома гандлю” (прыпынак за помнікам Леніну) можна сесці на аўтобус ці маршрутку “Орша – Дуброўна” і ехаць зноў жа да прыпынку “Гацькаўшчына”.

Ад прыпынку “Гацькаўшчына” да месца фэсту каля 1 км.

Спадарожныя цікавосткі

Па два бакі Цэнтральнай плошчы знаходзяцца музей Уладзіміра Караткевіча і Прыдняпроўскі парк з помнікам Караткевічу на месцы дома, дзе прайшло ягонае дзяцінства.

У парафіяльным касцёле св. Язэпа (вул. Савецкая) экспануецца адзіная на Беларусі каляровая ксеракопія ў натуральны фармат вядомай карціны ХVI ст. “Аршанская бітва”, арыгінал якой экспануецца ў Музеі Народувым (Варшава);

Да касцёла ад прывакзальнай плошчы можна даехаць маршрутам № 1 да прыпынку “Швейная фабрыка”.

Што трэба ведаць гледачу і ўдзельніку

Фестываль традыцыйна адбываецца на гістарычным месцы Аршанскай бітвы 1514 года - левым беразе Дняпра пры ўпадзенні ў яго рэчкі Крапівенкі.

Фэст ад пачатку быў задуманы як імпрэза выхаднога дня ў фармаце open air, таму пачынаецца вечарам бліжэйшай да 8 верасня суботы (сёлета гэта якраз 8 верасня) і доўжыцца практычна ўсю ноч з тым, каб за нядзелю ўдзельнікі змаглі выспацца, адпачыць і спакойна дабрацца дадому.

Трэба памятаць, што фэст праходзіць на адкрытым паветры на беразе ракі, таму варта падумаць пра адпаведную вопратку, запас ежы і пажадана дах над галавой (намёт). Запас дроў для вогнішча будзе на месцы.

Некалькі слоў з гісторыі

Першы фестываль беларускай аўтарскай песні “Аршанская бітва” адбыўся ў 1991 годзе з ініцыятывы вядомага барда Андрэя Мельнікава і арганізацыйнай падтрымкі журналіста Юркі Копціка.

З таго часу фэст нязменна праходзіў у азначаны час і на азначаным месцы ва ўсе гады, за выключэннем 1994, 1996-1997 гадоў, для чаго былі прычыны.

На “Аршанскай бітве” ў розныя гады выступалі практычна ўсе вядомыя беларускія аўтары: Андрэй Мельнікаў, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Зміцер Сідаровіч і гурт “Камелот”, Лера Сом, Зміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Лана Медзіч, Таццяна Барысік і гурт “Водар сусвет”, Сяргей Мінскевіч, Анатоль Кудласевіч і многія, многія іншыя.
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Даеш Беланогую!
Хаця наўрад ці я туды папруся..
irc.by #nrm
User avatar
Raider
Сябар
Posts: 331
Joined: 15.07.2007 - 11:10
Location: Менск
Contact:

Post by Raider »

А дзе Кася Камоцкая?
Опарыш
Сябар
Posts: 5
Joined: 10.08.2007 - 10:34
Location: Менск

Post by Опарыш »

Што здарылася з фэстам ? Чаго яго закрылі міліцыянты?
Мы вскроем вены торопливо
Надежной бритвою "Gillet",
Но вместо крови льётся пиво
И только пачкает паркет.
Под тусклым солнцем чахло зреют
Любви святые семена
Любовь подобна гонорее,
Поскольку лечится она.
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Опарыш wrote:Што здарылася з фэстам ? Чаго яго закрылі міліцыянты?
Таму што гэта беларускі фэст. А мэта ўлады -- вынішчыць усё беларускае: мову, культуру, гістарычную памяць...
Post Reply