Page 1 of 1

Песьні на Юністар

Posted: 30.08.2007 - 20:43
by Raider
Глядзіце, сябры, гэта цуд нейкі! Што ў нас атрымліваецца? У 21.00 на радыё Юністар, у праграме Віктара Сямашкі "Новая зямля" абмяркоўвалі Басовішча. Няўжо не дзіўна?
І куды толькі нашыя ўлады глядзяць? Дзе КДБ, міліцыя? Ці не ўжо не баяцца, што людзям можа спадабацца сапраўдны беларускі рок? Неяк страшэнна мне за Віктара Сямашку. Як бы чаго з ім не здарылася? Ды і зусім за "Новую зямлю" страшэнна. Усё можа адбыцца ў нашай краіне.
А між іншым там спявалі такія гурткі, як N.R.M., Крама, Крамбамбуля, Фляўс і Кляйн і іншыя.
Ну, што я вам распавядаю. Я ўпэўнены, Вы ўсе слухалі самі. І як уражаньне?

Posted: 31.08.2007 - 13:29
by Kascjuszka
Фляус и Кляйн стаў апазіцыйным гуртом?
НАРОД, ачомайцеся! Музыканты - не палітыкі!

Posted: 31.08.2007 - 13:31
by Zap
Ну круцяць, ну добра. Навошта да гэтага залішнюю ўвагу прыцягваць?

Posted: 31.08.2007 - 13:48
by Raider
Zap, якая розніца, усё роўна ад гэтага нічога не зменіцца. Мы толькі тэму абмяркоўваем.
Kascjuszka, а хто гаворыць, што яны апазіцыйныя. Хаця, калі Краму лічыць апазыційнай, то чаму б і не?

Posted: 31.08.2007 - 14:05
by Kascjuszka
Raider, Дык, мэн, музгурты па сутнасьці нельга лічыць ''апазыцыйнымі''! Яны ад ТВОРЧАСЦІ, а не ад ПАЛІТЫКІ.
Крама і ўласнай грамадская пазыцыя І.Варашкевіча - рэчы зусім непараўнальныя. Гэта ня знак ''=''.
І тое, што апазыцыянэры ''прыхватызавалі'' бел-чырвона-белы сьцяг, я лічу злачынствам! Бо гэтае, прабачце, пашкуднікі да Беларусі маюць толькі меркантыльнае значэньне.

Posted: 31.08.2007 - 17:19
by Alonka
Raider, вось яшчэ адзін прыклад таго, што ўсе гэтыя забароны на ратацыі больш надуманыя і ідуць з галоваў рэдактараў радыёстанцыяў. "Новай зямлі" ужо пару гадоў, і ніхто Юністар не чапае, як і Аўтарадыё.
Дарэчы, Віктару рэспэкт. Сустракаліся на B2g, ён браў інт у IQ48 і запускаў нас у прамы этэр у навінах на Юністары, размаўлялі па-беларуску на вольныя тэмы.

Posted: 31.08.2007 - 19:40
by Raider
Kascjuszka, я не лічу іх апазыцыйнымі. І сам ніколі не параўноўваў палітыку й музыку паміж сабой. Чаму ты так вырашыў?
Alonka, цалкам магчыма, я гэта не адмаўляю.

Posted: 31.08.2007 - 23:09
by Андрэй
Alonka wrote:Raider, вось яшчэ адзін прыклад таго, што ўсе гэтыя забароны на ратацыі больш надуманыя і ідуць з галоваў рэдактараў радыёстанцыяў. "Новай зямлі" ужо пару гадоў, і ніхто Юністар не чапае, як і Аўтарадыё.
Забароны існуюць. Толькі гэта не пэўныя сьпісы, а людзі, што адсочваюць сітуацыю і прымаюць рашэньні: забарніць, ці не... Unistar з яго 3% ад агульнага этэру ня робіць надвор'я, таму і дазваляюць такое. Яны проста выконваюць ролю сьвістка ў які выходзіць пар, каб кацёл не разарвала. Таму і дазваляюць канцэрты ў Маладэчне, ці Магілёве, альбо ў якім Графіці. Але, ніколі не дазволяць у КЗ Менск.

Posted: 31.08.2007 - 23:47
by Zap
Ня думаю што ўсё так арганізавана ці мае вялікую мэту)

Posted: 1.09.2007 - 10:51
by Alonka
Андрэй, я казала пра радыёэтэр, а не пра канцэрты. Калі б на Радыё 1 круцілі "Тое, што ёсьць паміж намі" ці "Мама, тата, гэта я", ці Крамбамбулю ніхто б ім і слова не сказаў. Аўтарадыё вунь пляваць хацела на ўсё - і жывуць, і існуюць.

Posted: 1.09.2007 - 12:01
by macie3k
Выбачаюся за оффтопік, але ці АўтаРадыё вяшчае ў інтэрнэце?

Posted: 1.09.2007 - 12:44
by Андрэй
macie3k wrote:Выбачаюся за оффтопік, але ці АўтаРадыё вяшчае ў інтэрнэце?
не

Posted: 1.09.2007 - 13:00
by Андрэй
Для тых хто не падпісаны на суполку Басовішча на livejournal.com дублірую тут гэтую інфармацыю:

macie3k
Учорашняя перадача "Новая Зямля live: Басовішча 2007".
http://www.sendspace.com/file/ix5740
(MP3 128kbps 34MB)

Posted: 1.09.2007 - 23:30
by Raider
Велізарны памер. У мяне на гэта нават інтэрнэт не здольны.

Posted: 2.09.2007 - 00:11
by zmrok
Raider wrote:Велізарны памер. У мяне на гэта нават інтэрнэт не здольны.
Raider, нічога! :) Пару гадзінак у нэце - і ў цябе ўсё ёсьць! Карыстайся флэшгетам, каб апасьля закачкі комп вырубаўся і сьпі сабе як пшаніцу прадаўшы :D

Posted: 2.09.2007 - 10:12
by Raider
zmrok, а што, гэта думка.

Posted: 2.09.2007 - 22:28
by Кастусь Капялюш
А ну як дысканэкт? :)