Page 1 of 2
Піраты па-беларуску
Posted: 13.09.2007 - 20:18
by TroLl_ik
Калі ж ужо з'явяцца Піраты Карыбскага басейна па-беларуску?!
__________
Прабачце за часткова дрэнную беларускую мову. Я толькі пачынаю размаўляць на ёй.
Posted: 14.09.2007 - 18:07
by Raider
TroLl_ik, а што, расейськім варыянтам ні як не абысьціся?
Posted: 14.09.2007 - 18:42
by Ігар
Я б таксама паглядзеў па-беларуску.
Posted: 14.09.2007 - 22:31
by Raider
А дзе можна набыць беларускамоўныя фільмы?
Posted: 15.09.2007 - 08:10
by Дзед_Мiнай!
Raider, knihi.net, ultra-krama.appee.com, на Ўправе БНФ
Posted: 15.09.2007 - 10:45
by TroLl_ik
Не, проста чуў, што робіцца такое. Лявон стане Джэкам Вераб'ем=)))
__________
Прабачце за часткова дрэнную беларускую мову. Я толькі пачынаю размаўляць на ёй.
Posted: 15.09.2007 - 13:42
by Raider
Цікава будзе паглядзець.
Posted: 16.09.2007 - 19:33
by TroLl_ik
Raider wrote:Цікава будзе паглядзець.
А дакладней паслухаць
__________
Прабачце за часткова дрэнную беларускую мову. Я толькі пачынаю размаўляць на ёй.
Posted: 17.09.2007 - 11:45
by Shadow
Калі Лявон будзе агучваць Вераб'я, набуду абавязкова!
Шчэ з першых піратаў было заўважана іх падабенства

Posted: 17.09.2007 - 18:02
by Дзед_Мiнай!
"...трынаццатага траўня мы выйшлі ў акіян
трынаццаць хлопцаў-малайцоў
і ты, і ён, і я...."
А вось гэтае будзе саундтрзкам

Posted: 7.01.2008 - 15:57
by Alonka
Хто-небудзь ведае, дзе можна знайсьці "Піратаў"?! Сто гадоў таму агучвалі...
Posted: 7.01.2008 - 16:23
by Андрэй
Alonka wrote:Хто-небудзь ведае, дзе можна знайсьці "Піратаў"?! Сто гадоў таму агучвалі...
Пытайцеся ў Франака. Ён гэтым займаўся.
Posted: 15.01.2008 - 21:03
by TroLl_ik
Штосьці гэткая цішыня наконт даты выхаду мне не падабаецца.
Пакуль толькі вось што -
http://youtube.com/watch?v=cvaWkoMg9_M
Posted: 15.01.2008 - 22:14
by Alonka
Кіра Найтлі нармалёва выглядае з голасам Русі. Блуму супэрскі голас падабралі!!! А вось Лявон, мо, і падобны на Дэпа зьнешне, але голас зусім не яго...
Posted: 16.01.2008 - 20:48
by Андрэй
ц-с-с-с! гэта ж пірацкі пераклад

вы хаціце галоснай рэклямы

Posted: 16.01.2008 - 21:17
by Predatorre
Лявону больш падыйшла бы агучка Гарфілда, а Верабей... ня яго

Posted: 20.01.2008 - 22:04
by TroLl_ik
http://music.fromby.net/article/1028/
Нагадаем, што творчае згуртаваньне «Дзіўноты й памароцтвы» запрасіла да працы над агучкаю на беларускую мову трылёгіі «Піраты Карыбаў» шэраг вядомых беларускіх рок-выканаўцаў. На дадзены момант незапісаным застаўся толькі адзін удзельнік агучкі – саліст «Ляпісаў». Як толькі ў яго зьявіцца пару гадзінаў вольнага ад канцэртнага графіку часу - адзін за адным у сьвет выйдуць доўгачаканыя фільмы пра карыбскіх піратаў па-беларуску. Дык што неўзабаве беларускіх рок-зорак можна будзе не адно паслухаць у звыклым для іх амплюа, але і зацаніць, як яны агучваюць вядомых кіношных пэрсанажаў!
Posted: 25.12.2008 - 14:17
by Ultrabelarus
Во, спадарства, у пошуку беларускамоўных фільмаў натыкнуўся на
www.belvideo.n1.by. Піратаў, на жаль, няма, але сёе-тое ёсць. Парадаваў Эфект Матылька
Posted: 26.12.2008 - 00:43
by Андрэй
Піратаў абяцаюць выдаць у бліжэйшыя пару месяцаў.
Posted: 27.12.2008 - 23:02
by Marnatrauny
Нешта я не зразумеў, з чаго на
www.belvideo.n1.by такія кошты нізкія - 2-3 тысячы за фільм. З чаго б гэта?