Вечар добры, паважанае спадарства!
Завітаў на ваш форум, бо жадаю знайсьці СВАБОДНЫХ сяброў.
Зараз у мяне іх ня вельмі шмат. Жыву ў Менску.
Ўжо год, як прыняў бок Маладога Фронту.
Мая пошта: [email protected]
Пішэце калі Ласка! Можам сустрэцца, пагутарыць (калі ёсьць жаданьне).
Vitaut.
Я амаль што першы раз на вашым форуме. Калі ласка, падрабязней можна, што мною было зроблена ня так? Ды й чаго гэты разьдзел непатрэбны? Няўжо дрэнна шукаць сяброў? Калі ласка, патлумач сваю думку падрабязней!
Vitaut, шукаць сябраў — нядрэнна. Дрэнна ня ведаць мінімальных правілаў інтэрнэт-этыкету: дзе задаваць пытаньня, як задаваць пытаньні, чытаць правілы кожнага форуму. Тэма была зьмешчаная ў непатрэбны разьдзел «Афіша». Апроч таго, ты пакідаў паведамленьні ў іншых топіках.
А наконт пошуку сяброў: па колькі гэта форум НРсМ, ёсьць адпаведная тэма для ўсіх новых сябраў фан-клюбу і для іх стасункаў.
Vitaut, славер у нас даўно ператварыўся ў нешта неверагоднае пад уплывам дэкадэнсу, ськептыцызму, КХПізму й канцэртаў розных польскіх гуртоў, не крыўдуй на яго)
Slaver, вялікі дзякуй за тлумачэньні! Я ж кажу: амаль што першы раз. Прашу выбачэньня і буду выпраўляцца. Спадзяюся, застанемся сябрамі? А калі зноў што будзе ня так, спадзяюся, паставішся трывальна да гэтага і распавядзеш, як трэба рабіць правільна.
З павагаю, Vitaut.
Kascjuszka, я маю сяброў, але мала (3) і не ў Менску. Бо я сам родам ня з Менску. (г. Пружаны, Берасьцейская вобласьць.) Таму і завітаў на форум (два тыдні, як набыў кампутар).