Page 1 of 5

Кліпы зь нябыту

Posted: 17.10.2005 - 09:24
by Сяргей
Бачыў кэпт з БТ: фрагмэнт кліпу на Одзірыдзідзіную
Дзе, цікава, можна прыдбаць :?: ?

Posted: 17.10.2005 - 13:19
by Slaver
І мне цікава :) Увогуле, ў каго ёсьць кліпы N.R.M.? Зь вялікай асалодаю даў бы CD-R для запісу :)

Posted: 17.10.2005 - 16:45
by Alonka
У мяне была поўная калекцыя на DVD. Але Лявон забраў на нейкі ТВ-канал. Засталася толькі падборка перадачаў у mp4. Але калі вельмі хочацца, магу запытаць у хлопцаў.

Posted: 18.10.2005 - 21:50
by litwin1794
А дзе ў Інтэрнэце можна кліп "Лёгкія-лёгкія" знайсьці???

Posted: 19.10.2005 - 09:03
by Alonka
litwin1794, каб яго знайсьці, яго трэба спачатку зьняць :lol:

Posted: 19.10.2005 - 16:06
by Андрэй
прапаную выкласці ўсе кліпы на сайце. няхай людзі глядзяць.

Posted: 19.10.2005 - 17:10
by macie3k
Андрэй wrote:прапаную выкласці ўсе кліпы на сайце. няхай людзі глядзяць.
tym bolš, što klipy (akramia "čystaj-śvietłaj") nie vydadzieny na aficyjnych kružełkach i kali b ich vykłaści - hurt ničoha nia stracić, a moža navat zyskać;)

Alonka: na jakija pieśni byli źniatyja klipy?

Posted: 19.10.2005 - 20:06
by Alonka
macie3k, з НРМ-у было два варыянты "Надзенькі", "Одзірыдзідзіна", "Паветраны шар", "Песьні пра каханьне" і "Чыстая-сьветлая". Здаецца, ёсьць яшчэ два ... ммм... кліпамі неяк язык не паварочваецца назваць :) Карацей, здаецца, у МРОІ яшчэ былі два відэаролікі, якія гралі ролю кліпаў.

Posted: 19.10.2005 - 20:09
by Alonka
А пытаньне пра калекцыю кліпаў у інтэрнэт-варыянце я занатавала. Пачну працу ў гэтым напрамку.

Posted: 19.10.2005 - 23:21
by Slaver
Ужо на форуме дзесьці кідаў... Яшчэ раз: відэа на "Рок-музыкант" Мроі (11 Mb)

Posted: 20.10.2005 - 14:22
by Zap
"Рок-музыкант" кліп прыкольны:) Падручнік "Як здымалі тады відэакліпы":)

Posted: 20.10.2005 - 16:13
by Punisher
Мо, у каго ёсьць кліпакі на касэтах?

Posted: 20.10.2005 - 16:54
by Predatorre
Anonymous wrote:Мо, у каго ёсьць кліпакі на касэтах?
У меня былі калісці. але дзе яны я ўжо ня ведаю

Posted: 30.10.2005 - 21:56
by Стась
Алёнка, а чаму не здымаецца новых кліпаў: няма сэнсу (няма дзе паказваць) ці занадта каштоўна? Вось Піт з "Гарадзкімі" зьняў (хаця мне ён ня вельмі да спадобы).

Posted: 31.10.2005 - 10:53
by Alonka
Стась, у кліпа "Гарадзкіх" ёсьць свая гісторыя, ён этапны для многіх. Я да яго мела непасрэднае дачыненьне ;) Але гэта не істотна.
НРМу зараз здымаць відэа ня тое, каб безсэнсоўна... Проста расклад тут такі:
1. калі здымаць кліп для Беларусі, дык вялікія грашовыя сродкі не патрэбныя, але дзе гэты кліп потым круціць? Першы Музычны адзінае што зробіць, дык гэта ўставіць яго ў каталёг, але нават пракрутка ў адзін раз за дзень каштуе грошай. Ёсьць надзея на МТВбел, але там увогуле чытуацыя невядомая.
2. калі забіваць на Беларусь і здымаць кліп для прамоўцыі ў Польшчы і Эўропе, дык гурту прыйдзецца некалькі месяцаў ня кушаць, каб сабраць грошы на відэа :)
Але думаю, што да новага альбому кліп(ы) усёж-такі зьявяцца.

Posted: 23.11.2005 - 01:38
by Kascjuszka
У мяне ё кліпы на Чыстую-Сьветлую, Одзірыдзідзіну, палова кліпа Песен пра Каханьне
2 канцэрты - акустычны і векапомны канцэрт у Парк-Клюбе ''Менск'' разам з Pidzamo Porno i T.Love 2001га года добрай якасьці! У Скутэра шчэ больш!

Магу запісаць на CD, DVD, флэшку...

Posted: 23.11.2005 - 02:12
by macie3k
хто будзе ехаць зь Менску да Польшчы і мог бы ўзаць ад Касьцюшкі CD і неяк мне даслаць ????? :)

а так больш сур'ёзна - найбліжэй Беларусі буду толькі на Басовішчы. не зьбіраесься, Касьцюшка ?

Posted: 23.11.2005 - 20:26
by QzWeR
У меня таксама на дысках нейкія кліпы ёсьць: Шар, Пра каханьне, Одзірыдзідзіна ды Чыстая-Сьветлая самаробная (ня мною)

Posted: 23.11.2005 - 22:51
by Slaver
А ў мяне яшчэ й канцэртныя запісы з'явіліся!

Posted: 23.11.2005 - 22:57
by Zap
Дзі-ві-дзі... - шэпча сьнег за вакном...