А вось ад вышэй згаданых трох у гэтым годзе мы пачулі новыя альбомы. Шмат спрэчак было, і шмат радасьці. І нават прэзэнтацыі былі, хаця з ND пазьдзекваліся. Але ж альбомы прыйшлі.
N.R.M. выдаў самы спрэчны свой альбом "Нуль Шэсьць". Камусьці ён падаўся шэдэўрам, камусьці, паводле апытаньня Тузіна Гітоў, "хрусьць!" (і папалам...). Я б абмежаваўся "далёка ня горшы" (а горшага альбому НРМ выдаць не пасьпелі яшчэ:)). У прынцыпе, з альбому зышлі гіты "Гадзючнік" і "Менск-Мінск". Ёсьць і "пэрспэктыўныя" песьні. Але, як кажуць альбанцы, "БОЯН" - гэта ўсё ад НРМ чулі й чакалі новага. Тым болей пасьля шэдэўральнага ДК
Крама. Якасьнейшы на маю думку альбом "Усё жыцьцё - дзіўны сон". Адзіная мая прэтэньзія да яго - МАЛА! 10 трэкаў ды адзін бонус праляцелі як за хвіліну. Беларускі блюз запальвае. Але ж альбом выклікаў слабаваты рэзананс - хіба з-за таго, што блюз - даволі вузкі жанр, а мэталюгі, рокеры й панкі да яго ставяцца звычайна роўна - ні за, ні супраць.
І зусім нядаўна ў продажы зьявіўся альбом Дзюбэлей "Штазі". Вось тут мала чаго можна покуль сказаць. Альбом выйшаў спрэчны: дзьвюмоўны, сур'ёзна-жартаўлівы, з зусім новым для Беларусі стылем, зьлізаным з Рамштайну. Хаця я не вялікі прыхільнік Дзюбэлей, альбом прызнаю за якасны. Спадабаўся. Але ж нейкі ён нявызначыны - няма агульнае ідэі, апасьля найсур'ёзьнейшае песьні на белмове можа трапіцца шчырая папса па-расейску. Гучаньне якаснае, але ж не Дзюбэлеўскае. Ну й гэтак далей - не хапае чагосьці для поўнага кайфу. Дарэчы, прыклад - даальбомная й альбомная вэрсіі песьні "Край". Амаль аднолькавыя, але ж другая здае першай па гучаньні.
А хто ж тут перамог? Хто ў гэтым годзе Кароль (ня ў сэньсе рок-кароны, а ў сэньсе якасьці альбому)? Прапаную выказаць свае думкі й уражаньні, а таксама прагаласаваць за адзін з альбомаў.
Паехалі!
