Page 1 of 1
Песьня "Слушай Батьку"
Posted: 19.12.2007 - 19:13
by Marnatrauny
Шаноўнае сапдарства! Мо хто мае поўную вэрсію гэтага старога гіта гурту Сябры? Проста даўно ўжо маю відэа з кавалкам песьні, а вось захацелася цалкам паслухаць...
У Інэце усе спасылкі чамусьці не працуюць. Мо хто можа выкласьці?
Posted: 20.12.2007 - 01:26
by Kascjuszka
У мяне ё цалкам поўны відэакліп. Тарчу!..
Posted: 22.12.2007 - 00:59
by vital_lama
http://youtube.com/watch?v=WdWT1UHzsTo
Вось знайшоў нешта: кліп аматарскі, песьня напэўна ўся.
Posted: 23.12.2007 - 02:01
by Marnatrauny
Спампаваў саму песьню зь нейкага левага сайту. Спасылка Віталя працуе таксама. Хто ня ведае, аб чым гаворка, наведайце той сайт, паслухайце - сапраўдны гіт.
З.Ы. Цікава, а што будзе, калі гэтую песьню дадаць у гіт-парад на Тузіне Гітоў?
Posted: 23.12.2007 - 13:41
by Alonka
alex_aerson, для "ТГ" гэта нефармат - туды трапляюць толькі беларускамоўныя песьні.
Posted: 23.12.2007 - 16:38
by Marnatrauny
Alonka, шкада

Па-беларуску гэтая песьня страціць сэнс. А так бы перамагла!!!
Posted: 24.12.2007 - 13:39
by Alonka
alex_aerson, у айкьюшнікаў таксама з гэтай нагоды "75%" ня ўзялі

.
Posted: 24.12.2007 - 22:14
by Kascjuszka
Alonka wrote:alex_aerson, для "ТГ" гэта нефармат - туды трапляюць толькі беларускамоўныя песьні.
ушчамляюць расейскамоўных, гады!
Posted: 25.12.2007 - 14:20
by Alonka
Kascjuszka, нікога яны не ўшчамляюць. Наўпрост у іх такі фармат. За падпарадкаваньне гэтаму слову сёньня не растрэльваюць.
Posted: 27.12.2007 - 00:31
by Kascjuszka
Alonka, за рускіх абідна!