Page 1 of 1

прапаную НРСМу узяць у свае рукі падтрымку афіцыйнага сайту

Posted: 24.10.2005 - 19:24
by Андрэй
прапаную НРСМу узяць у свае рукі падтрымку афіцыйнага сайту гурта. а то лажа нейкая атрымоўваецца. з апошніх-будучых чатырох канцэртаў: Гомля, Бабруйск, Менск, Беласток, інфармацыя ёсць толькі пра два, да і тая губляецца на першай старонцы. я ўжо не кажу, пра тое, што на сайце мусіць быць справаздача з кожнага канцэрту. пры чым, у спецыяльным раздзеле (кшталту храналогія), а не ў гасцёўні.

карацей, нашаму ўлюбёнаму гурту патрэбен нармалёвы PR і ніхто акрамя нас гатаму ня дасць рады.

Posted: 24.10.2005 - 19:53
by Zap
У сваю чаргу прапаную гасьцям рэгістравацца:)

Posted: 24.10.2005 - 21:49
by Alonka
Андрэй, цішэй-цішэй :)
1. Адкуль інфа пра канцэрт НРМ у Бабруйску? Адкуль Вы ўзялі гэтую чуш?
2. Калі інфа на сайце не зьяўляецца, значыцца, на тое ёсьць прычыны.

Карацей, не хвалюйцеся, гурт разьбярэцца, што і калі яму трэба :lol: А ў фан-клюбу ўласных справаў хапае ;)

Posted: 15.01.2006 - 14:06
by Lyanya
Zap wrote:У сваю чаргу прапаную гасьцям рэгістравацца:)
Ты прау, я тут новенькая и кали захацела знайсци инфармацыю, то ничого практычна не знайшла!!! :lol:
P.S.: А прауда, што па нядзелям сустракаемося на плошчы Я. Коласа???

Posted: 15.01.2006 - 15:49
by Alonka
Lyanya, на самай першай старонцы напісана ўся інфа на конт сустрэчаў ф/к з паведамленьнем дакладнай адрэсы паседжаньняў.

Posted: 3.10.2006 - 09:49
by ArtDes
Не спрадарства, а я лічу што трэба хацяб пытанне задаць, чаму сайт ляжыць. Можа і сапраўды патрэбна дапамога ў рэканструкцыі і адміністраванні. таму што гэта нават не сурёзна. Калі трэба, я магу дапамагчы з сайтам

Posted: 3.10.2006 - 11:28
by Андрэй
ArtDes wrote:Не спрадарства, а я лічу што трэба хацяб пытанне задаць, чаму сайт ляжыць. Можа і сапраўды патрэбна дапамога ў рэканструкцыі і адміністраванні. таму што гэта нават не сурёзна. Калі трэба, я магу дапамагчы з сайтам
так. дапамога патрэбна. давайце нарэшце зьбяромся і пераробім сайт!

Posted: 3.10.2006 - 16:00
by Pshedocc
Можна на якой-небудзь сходцы вырашыць гэтае пытаньне. Але амаль ніхто ня ходзіць туды

Posted: 3.10.2006 - 16:14
by Cherry Vanilla
Pshedocc wrote:Можна на якой-небудзь сходцы вырашыць гэтае пытаньне. Але амаль ніхто ня ходзіць туды
Лажу на сайце не магу знайсці, дзе ?калі?

Posted: 3.10.2006 - 17:39
by Андрэй
Cherry Vanilla wrote: Лажу на сайце не магу знайсці, дзе ?калі?
а 15-й кожную нядзелю. ст. м. Першамайская, на беразе Сьвіслачы

Posted: 3.10.2006 - 18:02
by ArtDes
Андрэй wrote:
Cherry Vanilla wrote: Лажу на сайце не магу знайсці, дзе ?калі?
а 15-й кожную нядзелю. ст. м. Першамайская, на беразе Сьвіслачы
А што на першамайскай? Рэалка ж па чацьвяргах каля ратушы. Ці я нешта блытаю?

Posted: 3.10.2006 - 21:51
by Slaver
ArtDes, вы неяк адсталі ад жыцьця ф/к на гады паўтары…

Posted: 4.10.2006 - 09:48
by ArtDes
Slaver wrote:ArtDes, вы неяк адсталі ад жыцьця ф/к на гады паўтары…
Выбачайце я але тут я новенкі, і таму магу шмат чаго ня ведаць, што прачытаў на старонках сайта, тое і кажу. Так дзе адбываюцца рэалкі?

Posted: 4.10.2006 - 22:44
by Slaver
Было напісана вышэй. Толькі ня ведаю, ці адбываліся яны апошні некалькі тыдняў і ці адбудуцца ў бліжэйшыя некалькі…