Page 1 of 1

Новая Каранацыя

Posted: 22.01.2008 - 08:38
by Kascjuszka
Чытаючы артыкул пра Цыбіна і новую ''РОК-Каранацыю'' з'яўляецца ўражаньне, што Юрый ніхалеры не разумее, што зараз адбываецца ў беларускім року. Якія тэксты? Якая сацыяльшчына? Ды яшчэ Шаўчук ''насыціўся'':))) Во брэд та:)))
Яшчэ падчас супрацы з ім над Каранацыяй'04 (ці '03?) было зразумела, што ад гэтага чалавека нічога не залежыць, што сама ідэя і арганізацыя фэста дзіцячыя ды маюць размыты сэнс. Не жадаў бы нагаворваць на сп.Цыбіна, але на маю думку сёлетні фэст будзе той жа мыльнай бурбалкай, што і 5 папярэдніх!
Хаця калі мэтрам дадуць выступіць - гэта будзе плюсам.
А што вы думаеце па сабжу?

Posted: 22.01.2008 - 12:03
by Alonka
Я даўжо ўжо казала, што гэта ацтой :) . Справа толькі ў тым, што няма альтэрнатывы. Заселі ў сваім бункеры і адстрэльваюцца ад усяго сучаснага. Я маўчу пра сусьветныя ўзнагароды, але хаця б за расейскімі маглі паназіраць для вопыту.

Posted: 22.01.2008 - 16:28
by Андрэй
"Заснавальніка “Рок-каранацыі” Юрыя Цыбіна ўчорашні безвыніковы паход да чыноўнікаў выканкаму не пазбавіў упэўненасці ў станоўчым вырашэнні пытання. Кажа, пасля з’яўлення ў афіцыйнай прэсе інтэрв’ю з лідэрамі гуртоў “Крама” і N.R.M. Ігарам Варашкевічам і Лявонам Вольскім забарона выглядала б проста недарэчна."


што за інтэрвью Лявона маецца на ўвазе?

Posted: 22.01.2008 - 16:41
by Fanhead
Можа яны маюць на ўвазе артыкулы пра яго, напрыклад пра канцэрт Крамбамбулі...Можа яны так у тэме :)

Posted: 22.01.2008 - 17:14
by Андрэй
так. хутчэй за ўсё маецца на ўвазе артыкул у СБ пра канцэрт Крамбамбулі.

Posted: 26.01.2008 - 16:02
by samotnik
Да уж... Шевчук насытился!
Куда катится этот мир?!

Posted: 26.01.2008 - 22:57
by Андрэй
JMors зноў спужаліся...

Posted: 7.02.2008 - 18:17
by Alonka
Мне вось цікава, няўжо насамрэч ніхто ня можа альтэрнатыву зрыбіць?! Ніша, лічы, пустая. А ў цяперашняй сытуацыі "усіхдазволенасьці" - гэта ж проста казка, рабі не хачу.

Posted: 8.02.2008 - 00:06
by VOLNY
Ну, такі склад заяўленых гуртоў я пайду 100%. А памятаецце такую рэч "Генералы айчыннага року"? Мнея на падабалася сваёй "безканцэптуальнасцю") Проста канцэрт пантовых гуртоў - прыгажосць!

Posted: 8.02.2008 - 16:14
by Андрэй
Alonka wrote:Мне вось цікава, няўжо насамрэч ніхто ня можа альтэрнатыву зрыбіць?! Ніша, лічы, пустая. А ў цяперашняй сытуацыі "усіхдазволенасьці" - гэта ж проста казка, рабі не хачу.
а што можна зрабіць іначай? у якім сэнсе альтэрнатыва? запрасіць іншыя гурты? па іншаму арганізаваць само ўзнагароджаньне?

Posted: 9.02.2008 - 11:18
by Kascjuszka
Па мне брэнд ''Каранацыя'' ужо парыць моск. Я думаю, што калі быў іншы падобны рок-фэст са сьвежай назваю і ідэямі - гэт было б як сьвежае паветра. Штось цікавае..
І бяз Цыбіна ясень пень.