Page 1 of 1

7.02.08. Дом Літаратара. Хадановіч, Індыга і інш.

Posted: 27.01.2008 - 18:48
by www
7 лютага ў вялікай залі Дома літаратара (вул. Фрунзэ, 5) Андрэй Хадановіч запрашае на паэтычна-музычную акцыю “МЭДЫЮМ”. У праграме прэзэнтацыя кнігі вершаў “Бэрлібры” і аўдыёкнігі “Абменьнік”. Удзельнічаюць гурты INDIGA, BAND_A, Сяргей Пукст, Рацыянальная дыета, паэты Джэці (Вера Бурлак), Дзьмітры Дзьмітрыеў, Максім Жбанкоў, Віктар Жыбуль, Марыйка Мартысевіч, Сярж Мядзьведзеў. Пачатак а 19.00. Уваход вольны. Даведкі 6490888

Posted: 28.01.2008 - 02:02
by Marnatrauny
Яўка абавязковая :)

Re: 7.02.08. Дом Літаратара. Хадановіч, Індыга і інш.

Posted: 28.01.2008 - 19:10
by Alonka
www wrote:гурты INDIGA
Яны яшчэ жывыя?! :shock:

Posted: 28.01.2008 - 19:26
by VOLNY
Alonka, Здаецца ж. У часы выступу ў Луцку казалі, што будзе новы альбом. Шкада, насамрэч, што так прыціхлі. Файны гурт

Posted: 28.01.2008 - 19:29
by Alonka
VOLNY wrote:Alonka, Здаецца ж. У часы выступу ў Луцку казалі, што будзе новы альбом. Шкада, насамрэч, што так прыціхлі. Файны гурт
Дык сышла ж рытм-сэкцыя...

Posted: 28.01.2008 - 22:38
by VOLNY
Alonka wrote:
VOLNY wrote:Alonka, Здаецца ж. У часы выступу ў Луцку казалі, што будзе новы альбом. Шкада, насамрэч, што так прыціхлі. Файны гурт
Дык сышла ж рытм-сэкцыя...
У тым жа Луцку быў новы склад. Ды і пасутнасці аснова - гэта Руся і Дзямідаў, а я ж засталіся)

Posted: 28.01.2008 - 22:51
by Alonka
VOLNY wrote:
Alonka wrote:
VOLNY wrote:Alonka, Здаецца ж. У часы выступу ў Луцку казалі, што будзе новы альбом. Шкада, насамрэч, што так прыціхлі. Файны гурт
Дык сышла ж рытм-сэкцыя...
У тым жа Луцку быў новы склад. Ды і пасутнасці аснова - гэта Руся і Дзямідаў, а я ж засталіся)
А хто быў у рытм-сэкцыі?

Posted: 28.01.2008 - 23:03
by VOLNY
Alonka wrote:
VOLNY wrote:
Alonka wrote: Дык сышла ж рытм-сэкцыя...
У тым жа Луцку быў новы склад. Ды і пасутнасці аснова - гэта Руся і Дзямідаў, а я ж засталіся)
А хто быў у рытм-сэкцыі?
А халера іх ведае... Людзі)

Posted: 30.01.2008 - 14:32
by Андрэй
Гурт Індыга, ў тым складзе што быў раней, ужо не існуе. Нажаль... Таму і канцэртаў няма. Але, яны дамовіліся старым складам яшчэ запісаць другі альбом.

Чытайце ў Русі:

http://users.livejournal.com/_ghost_pulse_/238692.html

Posted: 5.02.2008 - 02:00
by Ляксандр
иду

Posted: 5.02.2008 - 17:46
by VOLNY
Андрэй wrote:Гурт Індыга, ў тым складзе што быў раней, ужо не існуе. Нажаль... Таму і канцэртаў няма. Але, яны дамовіліся старым складам яшчэ запісаць другі альбом.

Чытайце ў Русі:

http://users.livejournal.com/_ghost_pulse_/238692.html
Здзівіўся, калі прачытаў "яны дамовіліся старым складам яшчэ запісаць другі альбом". Я добра памятаю той допіс, але перачытаў і яго, і каменты. Дзе там інфа, што "яны дамовіліся" О_о? Руся піша, што будзе новы склад.
Насамрэч, дзіўна такі гурт і ніяк не збяруць каманду. Хапае ж добрых музыкаў. Не разумею, у чым праблемы.

Posted: 5.02.2008 - 18:49
by Андрэй
там фраза двухсэнсоўная: "Островский и Бегер ушли играть драм-н-бейс. но мы все равно альбом запишем и оставим за собой последнее слово."

на 30% можна падумаць, што запішуць альбом яшчэ старым складам
і на 70% -- што будуць запісваць ужо новым.

Posted: 6.02.2008 - 00:41
by VOLNY
Андрэй, ну так, чычка ёсць дзвюсэнсоўнасць