Page 1 of 1

Праўда і хлусьня

Posted: 4.02.2008 - 13:59
by Норма Бэліні
прапаную абмеркаваць учорашні канцэрт у Касьцёле.
асабіста ў мяне было ўражаньне "ЗаходаЭўропы". Хаменка спадабаўся вельмі, а вось наконт мафіёзнае групоўкі "Мартыненка-Плясанаў" меркаваньне інакшае.
Уражаньне такое, нібыта табе падсоўваюць вялікую хлусьню ў праўдзівай абгортцы.
і такім вось немудрагелістым чынам замбуюцца неакрэплыя мазгі юных гледачоў, якія прымаюць за чыстую манэту нягеглы фарс Плясанава й Мартыненкі. Гэтым таварышам зь велізарнымі амбіцыямі яўна не дае спакойна спаць слава Вольскага, Варашкевіча і кампанІі.
але іхная хлусьня ніколі ня будзе праўдай.

Posted: 4.02.2008 - 18:37
by Alonka
Норма Бэліні, а што сказалі Вольскі, Варашкевіч і кампанія?

Posted: 4.02.2008 - 19:25
by Андрэй
Alonka wrote:Норма Бэліні, а што сказалі Вольскі, Варашкевіч і кампанія?
вольскага не было, i варашкевіча таксама...

Re: Праўда і хлусьня

Posted: 4.02.2008 - 19:41
by Андрэй
Норма Бэліні wrote:прапаную абмеркаваць учорашні канцэрт у Касьцёле.
чаго там абмяркоўваць. усе ведаюць, што ў мартыненкі едзе дах і часам ён становіцца проста неадэкватным. На нейкай глебе мелкай зайздрасці і ў горшым сэнсе гэтага слова -- шавінізме, яны сыйшліся ў трох: мартыненка, мяльгуй і плясанаў... і аб'явілі вайну ўсім астатнім.

дарэчы, чалавек, які любога, хто скажа па руску лічыць масклём і ворагам беларусі, мог бы і сам мову падвучыць. А то праз кожныя некалькі словаў -- русізм:

...дасылайце ЗАПИСКИ...
...прадстаўляем вам нашае ДЕТИЩЕ...

і г.д.

і вымаўленьне ў яго не беларускае: пісаЛ, прышОЛ...

карацей, дзіўная была вечарына.

PS: Супрановіч у сваім стыле: выкрыстаў імя Вольскага і сабраў 300 чалавек. Што праўда, на халяву...

Posted: 4.02.2008 - 21:05
by Ultrabelarus
Добра, што я не пайшоў...

Posted: 4.02.2008 - 21:58
by Норма Бэліні
сябры, як добра што вы зразумелі!
а то ў нашым раздраблёным на жаль беларускім грамадзтве ўжо ня ведаеш чаго й чакаць...
крыўдна, што імёны сапраўды вялікіх музыкантаў выкарыстоўваюцца дзеля задавальненьня амбіцый несумленных таварышчаў

Posted: 4.02.2008 - 22:37
by Андрэй
Ultrabelarus wrote:Добра, што я не пайшоў...
ну, схадзіць можна было б дзеля Хаменкі. Рэдка ён спявае пад гітару без гурта.

Posted: 4.02.2008 - 23:02
by Raider
"Канцэрт" жудасны. Пра "блакітных" сяброў наогул гаварыць няма чаго.
Як толькі ім не сорамна выступаць?
Нажаль Хаменка мала песень выканаў. Лепш бы ён у канцы выступаў.
Чаму Вольскі не прыйшоў?.. надзея была толькі на яго.

Posted: 5.02.2008 - 17:13
by Андрэй
Raider wrote: Чаму Вольскі не прыйшоў?.. надзея была толькі на яго.
гэта вы у Супрановіча запытайцеся, навошта ўпісваць чалавека ў афішу, папярэдне не дамовіўшыся...

асабіста я лічу, што трэба завязваць з такой "дабрачыннасьцю" бо адна справа дабрачынны канцэрт, каб сабраць грошы на помнік Сысу, а зусім іншая -- прзентацыя кнігі, якая прадаецца за рэальныя грошы.

Posted: 5.02.2008 - 17:58
by VOLNY
Ну збольшага вышэй правільна напісалі. Хаменка - гуд, Камелот - вельмі цікава было паслухаць, Яраш Малішэўскі - прышпільны дзядзька, ЗігЗаг - лайно паўнейшае, Плясанаў - спачатку спадабалася, бо ўзровень выканання добры, але ягоныя панты й зацягнутасць выступу падрубілі.

Што тычыцца Мартыненкі і Мяльгуя... Ну так, з мовай у Мартыненкі не надта. Але даволі шмат (часам і зашмат))) слушных рэчэў казалі. Дарэчы, Мяльгуй адэкватней значна.

Канцэрт не мегапантовы, але не шкадую, што схадзіў. І ўвогуле, людзі там збольшага сабраліся "страляныя", таму сумняюся, што каму-небудзь "немудрагелістым чынам празамбавалі неакрэплыя мазгі юных гледачоў".

Posted: 5.02.2008 - 18:57
by Андрэй
http://www.ourbelarus.org/index.php?opt ... Itemid=132

ціпа мартыненка ціпа справаздачу зрабіў:

"Найбольш прышпільна, што многіх зь іх я потым упершыню бачыў на канцэрце. Нават мая сястра, якой музыка надакучыла яшчэ ў музычнай школе, прыйшла з мужам паслухаць Плясанаўскія ґеніяльныя мэлёдыі на вершы ейнага брата. Яна ціпа ганарыцца маёй творчай удачай."

"ох, рызыкоўна праводзіць такія адказныя імпрэзы ў разгар эпідэміі грыпа, але нашы шэрагі з ласкі Божай ня надта пажыдзелі"

"Я сказаў, што зараз выйдзе гурт, пра які ня толькі я пішу, але й ён піша цудоўную музыку на мае вершы – «P.L.A.N.»."

Posted: 5.02.2008 - 20:03
by Iкс
Брэдзяціна нейкая))))))))

Posted: 1.05.2008 - 15:13
by Андрэй
Хто яшчэ ня слухаў:

http://www.ourbelarus.org/files/mus/DzCcAdPlease.mp3

:shock: