Page 1 of 1
Рок-каранацыя 2008
Posted: 5.02.2008 - 15:56
by Motta
Скажыце,калі ласка,як можна замовіць квіткі на Рок-каранацыя,якая пройдзе ў КЗ Менск???
Дзякуй.
Re: Рок-каранацыя 2008
Posted: 5.02.2008 - 16:40
by Андрэй
Motta wrote:Скажыце,калі ласка,як можна замовіць квіткі на Рок-каранацыя,якая пройдзе ў КЗ Менск???
Дзякуй.
хутка будуць у продажы. але я не думаю, што будзе такі мега-аншляг, так што калі вы прыедзеце да пачатку канцэрту, то зможаце набыць квіткі ў касах КЗ, альбо з рук.
Posted: 5.02.2008 - 17:40
by VOLNY
Такой "Каранацыі" даўно не было. Ідзі трэ 100%! А вось наконт ажыятажу... Я на ўсялякі выпадак раней куплю, хто яе ведае)
Posted: 6.02.2008 - 14:42
by Motta
Шаноўныя менчукі, калі квіткі з'явяцца ў касах КЗ, дайце ведаць,калі ласка...Бо вельмі хачу трапіць на каранацыю.
Posted: 6.02.2008 - 15:02
by Dzik
А калі будзе Каранацыя?
Posted: 6.02.2008 - 15:51
by Андрэй
Dzik wrote:А калі будзе Каранацыя?
29 лютага ў КЗ Менск
Posted: 6.02.2008 - 18:07
by Андрэй
VOLNY wrote:Такой "Каранацыі" даўно не было. Ідзі трэ 100%! А вось наконт ажыятажу... Я на ўсялякі выпадак раней куплю, хто яе ведае)
улічваючы, што арганізатары робяць гэтым разам стаўку на старыя гурты, гэта трэба будзе паглядзець. Але, аб'ектыўна, у лютым пройдуць канцэрты: NRM, Крамбамбулі, ZET, Нейра дзюбеля і ў шмат каго на Каранацыю не застанецца грошай, альбо часу, аотбо жаданьня...
Posted: 11.02.2008 - 09:11
by NеўR
Кошт квіткоў на Рок Каранацыю - 15-65тыс, даведкі па тэлефоне: 333-60-90.
Posted: 11.02.2008 - 15:58
by Motta
NеўR, вялікі дзякуй.
Можа не па тэме,але усё ж , а ці дакладна ў Менску пройдзе вялікі канцэрт НРМ у наступным месяцы???
Posted: 12.02.2008 - 16:41
by NеўR
Не на конт гэтага я нічога ня ведаю
Posted: 12.02.2008 - 17:55
by Андрэй
Motta wrote:NеўR, вялікі дзякуй.
Можа не па тэме,але усё ж , а ці дакладна ў Менску пройдзе вялікі канцэрт НРМ у наступным месяцы???
у снежні была ідэя зрабіць вялікі канцэрт у лядовым палацы з НРМам, Дзюбелямі, Крамай, Палацам...
але, ці хопіць у патэнцыйных гледачоў грошай на ўсе гэтыя канцэрты?
Posted: 13.02.2008 - 00:12
by Vyklicznik
Толькі што з акустыкі ў Графіці. Лявон і Піт казалі, што 12 сакавіка будзе ў былой Юле канцэрт
Posted: 13.02.2008 - 09:43
by Kascjuszka
Vyklicznik,
R-club што на Сурганава!!! Супэр, пойдзем!
Posted: 13.02.2008 - 19:59
by VOLNY
Андрэй, наколькі я зразумеў з-за складу гуртоў на Рок-каранацыі, на той канцэрт вырашылі забіць. Бо там самыя генералы і збяруцца. Фігня толь, што ў Палацы ёсць танц-пол, у КаЗе - няма(((((
Posted: 13.02.2008 - 22:42
by Vyklicznik
Kascjuszka, Ну дык, вядома ж пойдзем! Трэ толькі грошай падкапіць...

Posted: 14.02.2008 - 20:22
by Ultrabelarus
А чаму афішы па-руску?
Posted: 15.02.2008 - 11:25
by Андрэй
Ultrabelarus wrote:А чаму афішы па-руску?
непасрэдна арганізацыяй канцэрту займаецца Класс-Клуб. Так што, усе пытаньні да Шульмана.
Posted: 15.02.2008 - 11:41
by Kascjuszka
Андрэй, СТОП! Клас-Клуб разваліўся ж, а Шульман паслаў усіх а асабліва луку ''на'' й з'ехаў у Маскву. Там зараз тусуецца ці то з ТСІ, ці з РМІ...
Шульман back?