Page 3 of 3

Posted: 25.04.2008 - 19:35
by Iкс
А што? Госці зноў пісаць могуць?

Posted: 26.04.2008 - 11:13
by Slaver
Iкс, гэта для новага разьдзелу ня ўсе неабходныя наладкі зрабілі. Цяпер зноў ня могуць :)

Posted: 26.04.2008 - 13:52
by Alonka
Муж мой пасьпеў прасачыцца :lol: .

Posted: 26.04.2008 - 20:48
by Kascjuszka
Alonka, А хто ён?

Posted: 26.04.2008 - 21:42
by Alonka
Kascjuszka, муж ён і ёсьць муж :) .

Posted: 27.04.2008 - 17:58
by Андрэй
Kascjuszka wrote:Alonka, А хто ён?
Раўнуе...

Posted: 28.04.2008 - 11:20
by Alonka
Ай, не цікава, больш ніхто ня хоча скандаліць...

Posted: 28.04.2008 - 18:14
by Kascjuszka
Андрэй, а як жа..

Posted: 18.05.2008 - 21:23
by князь жжош
Выдатны альбом! Да Вольскага вярнуўся гумар! Але гэты альбом разлічаны на больш сталае пакаленне, якое яшчэ памятае "Мрою".

Мы з сябрамі ездзілі тыдзень таму на адпачынак (калі былі травеньскія сьвяты) і слухалі, амаль толькі гэты альбом!

Posted: 19.05.2008 - 11:31
by Alonka
князь жжош wrote:Да Вольскага вярнуўся гумар! Але гэты альбом разлічаны на больш сталае пакаленне, якое яшчэ памятае "Мрою".
А Вы памятаеце Лявона "бяз гумару"? :shock: І што агульнага паміж "Куплетамі" і Мрояй?

Posted: 19.05.2008 - 22:32
by Iкс
Alonka, ну ў Мроі мала гумару. Хаця і не без яго.

Posted: 20.05.2008 - 11:47
by Alonka
Iкс wrote:Alonka, ну ў Мроі мала гумару. Хаця і не без яго.
Так было напісана, што гумар вярнуўся менавіта зараз. Атрымліваецца, што Крамбамбуля - звышсур'ёзная рэч :lol: .

Posted: 26.05.2008 - 08:46
by князь жжош
Alonka wrote:Так было напісана, што гумар вярнуўся менавіта зараз. Атрымліваецца, што Крамбамбуля - звышсур'ёзная рэч
Проста, гэта было нечакана для мяне, пасля даволі сур'ёзнага альбому 06, пачуць 'старога' Лявона!
Alonka wrote:А Вы памятаеце Лявона "бяз гумару"? :shock: І што агульнага паміж "Куплетамі" і Мрояй?
У мяне проста адразу такія асацыацыі ўзніклі.
Памятаю выпадак, я быў яшчэ малы... Аднойчы Мроя прыехала да нас на летнік на адпачынак. У вечары як звычайна касцёр, песні, самавар які трэба тапіць шышкамі, з выдатнай гарбатай! А дом насупраць знялі Польскія амбасадары, яны былі такія закрытыя ніколі не падыхозділі да нас, не віталіся, сядзелі ў хаце, за высокім плотам, хадзілі на возера, балбаталі па польску... Таму яны нам не вельмі падабаліся =)
І Лявон с Касяй вырашылі над імі паджартаваць, яны спелі песню "Лёлік ды Болік - два польскіх шпіёны". Ніведаю, яны яе менавіта тады і прыдумалі, ці гэта была старая песьня, але яна была тады вельмі своечасова! Прыпеў падпявалі ўсе, ва ўвесь голас =))

Posted: 26.05.2008 - 09:06
by Андрэй
каму спадабалася, можаце падтрымаць у галасаваньні:

http://www.nestor.minsk.by/mg/poll/rbalbums.html

Posted: 26.05.2008 - 10:08
by Vyklicznik
Трэба было Вольскага на Эўравізію пасылаць... =)

Posted: 26.05.2008 - 12:05
by Alonka
князь жжош, "Лёлік ды Болік" - гэта песьня з Народнага альбому, якую "прыдумаў" Міхал Анемпадыстаў.

Цікава, а які гэта быў год?

Posted: 28.06.2008 - 08:46
by князь жжош
Сябры, а на які дзень перанесены рэліз СД-версіі? Ці будзе навіна на галоўнай старонцы пра гэта?

Posted: 28.06.2008 - 09:28
by Raider
на неабмежаваны перыяд ...

Posted: 6.07.2008 - 22:12
by Alonka
Рэліз дыска адбыўся па пляну 26-га чэрвеня. Перанеслася толькі аўтограф-сэсыя.