Raider, сябе мы можам уявіць у любым стане . Справа ў тым, што доўгі час акрамя Лявона ў Беларусі больш не было выбітных асобаў. Спачатку чалавек працаваў на імя, а цяпер імя працуе на чалавека. Нармальная зьява. Толькі крыўдна, што паміж Лявонам і маладымі музыкамі такая прорва гадоў - страшна, што пасьля эпохі Вольскага Беларусь паглыне цішыня. Заўважце, пакаленьні зьмяняюцца, а героі адныя й тыя ж.
Alonka, так, насамрэч, гэта вельмі дрэнна, але пакуль яшчэ ёсьць такія людзі як
Вольскі.
Тэндэнцыя, якую мы бачым, вельмі жудасная. І з аднога боку трэба з гэтым нешта рабіць, хаця з іншага ўсё што мы можам - гэта толькі спадзявацца, што, калі зменіца час, з'явяцца новыя людзі разам з новымі ідэямі. У іх адчыняцца новыя магчымасьці, праўда талент ад гэтага не адчыніцца.
Думаю, калі Лявон адыдзе ад справаў (а гэта, думаю, будзе ня хутка), то калі й не будзе да гэтага выбітных асобах у музыцы, то пасьля гэтых яны зьявяцца самі па сабе. Бо ёсьць публіка, публіцы патрэбны зоркі й патрэбны куміры. Попыт нараджае прапанову. Думаю, шмат хто з сучасных музыкаў можа стаць такім.. Калі будзе трэба, узровень проста будзе прымушаны павысіцца. А пакуль усе баяцца вялікага й страшнага Лявона)
калі Лявонцій такі поп-зорка - гэт ж толькі плюс.
Малайчына, што пра яго ўсе гавораць і дзе б ён ні быў за яго галасуюць.
У нашых умовах гэта гаворыць аб талентавітасьці чалавека. Вось і ўсё...
толькі нехір з чалавека рабіць куміра! самі мусіць даб'ецеся большых вышынь.